Гродна / Гародня
Практыкаванне. Прачытайце тэкст пра Гародню, адказваючы на пытанні пасля кожнага абзацу, датычныя Вашага горада.
🏙️ Гародня — вельмі стары і прыгожы горад у Беларусі. Ён з’явіўся больш за восемсот [васямсот] гадоў таму. Назва горада значыць «абгароджанае месца». Раней тут былі толькі🌲 лясы і 💧 рака Нёман. У горадзе ёсць 🏰 замкі, ⛪ старыя касцёлы і цэрквы. Шмат якія людзі лíчаць Гародню самым еўрапейскім горадам Беларусі. Тут жылі вядомыя 📚 пісьменнікі і 🎨 мастакі. У горадзе спакойная і прыемная атмасфера для жыцця і адпачынку.
- 🌆 Якія старыя будынкі ёсць у Чалябінску?
- 🌳 Ці ёсць у тваім горадзе вялікі парк або рака?
- 🎭 Ці ведаеш ты пра вядомых пісьменнікаў або мастакоў з Чалябінска?
👑 Гародню часта называюць каралеўскім горадам. Тут жылі 🏰 каралі і вялікія князі. У горадзе ёсць Стары і Новы замак. Туды прыязджалі важныя людзі. Таксама ў Гародні працуе 🦁 першы ў Беларусі заапарк. Тут шмат 🌲 зялёных дрваэў і паркаў. Горад не надта вялікі, але вельмі ўтульны. Людзі любяць шпацыраваць па старых вуліцах і глядзець на прыгожыя дамы.
- 🏛️ Ці ёсць у Чалябінску замак або старая крэпасць?
- 🦒 Ці ёсць у тваім горадзе заапарк?
- 🚶 Дзе людзі любяць шпацыраваць у Чалябінску?
🦌 Герб Гародні вельмі цікавы. На ім намаляваны алень з ✝️ залатым крыжам. Алень скача праз срэбную агароджу. Гэта сімвал 🕊️ свабоды і 🌿 чысціні. Паводле легенды, алень дапамог Святому Губерту знайсці правільную дарогу ў лесе. Таму жыхары горада паважаюць гэты сімвал. Герб паказвае гісторыю Гародні. Людзі ганарацца сваім горадам і цэняць яго мінулае.
- 🦅 Які герб у Чалябінска?
- 📖 Ці ведаеш ты пэўную легенду пра свой горад?
- ❤️ Ты любіш горад, у якім жывеш? Чаму?