Германізмы ў беларускай мове

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Германізмы з аднолькавым ці падобным значэннем у нямецкай мове.

  • маляваць (ад malen)
  • дах (ад das Dach)
  • мармур (ад der Marmor)
  • друкаваць (ад drucken)
  • папера (ад das Papier)
  • майстар, майстра (ад der Meister)
  • цукар (ад der Zucker)
  • фрызура (ад die Frisur)
  • гандаль (ад der Handel)
  • пэндзаль (ад der Pinsel)
  • пасаваць (ад passen)
  • шпацыраваць (ад spazieren gehen)
  • вандраваць (ад wandern)
  • ґвалт (ад die Gewalt)
  • шуфляда (ад die Schublade)
  • талерка (ад der Teller)
  • цыбуля (ад die Zwiebel)
  • мур (ад die Mauer)
  • мусіць (ад müssen)
  • ратаваць (ад retten)
  • рухаць, варушыць (ад rühren)
  • рахунак (ад die Rechnung)
  • келіх (ад der Kelch)
  • цясляр, цесля (ад der Tischler)
  • шкода, пашкоджанне (ад der Schaden)
  • шуфель (ад die Schaufel)
  • будаваць (ад bauen)
  • бурштын (ад der Bernstein)
  • гэбель (ад der Hobel)
  • кірмаш (ад die Kirmes)
  • жарт (ад der Scherz)
  • шруба (ад die Schraube)
  • рэшта (ад der Rest)
  • крэйда (ад die Kreide)
  • бляха (ад das Blech)
  • рабаваць (ад rauben)
  • ратуша (ад das Rathaus)
  • рада, нарада (ад der Rat)
  • бровар (ад die Brauerei)
  • тузін (ад das Dutzend)
  • шрот (ад der Schrot)
  • сурвэтка (ад die Serviette)

Каб замацаваць свае веды, можаце выканаць наступнае практыкаванне: Германізмы з аднолькавым ці падобным значэннем у нямецкай мове.

Германізмы са значэннямі, якія адрозніваюцца ад першапачатковых

  • ліхтар (ад der Leuchter – падсвечнік)
  • махляр (ад der Mächler – інтрыган)
  • шпалеры (ад das Spalier – падпорная канструкцыя ў садоўніцтве)
  • крама (ад der Kram – дробны тавар)
  • меркаваць (ад merken – 1. заўважаць, 2. памятаць)
  • абцугі (ад die Hufzange – абцугі для капытоў)
  • труна (ад die Truhe – куфар, скрыня)
  • рыштунак, рыштаванне (ад die Rüstung – узбраенне, латы)
  • трапіць (ад treffen – сустрэць)
  • цвік (ад der Zweck – мэта)
  • шалі (ад die Schale – шкарлупі́на)
  • кошт (ад der Kosten – выдаткі)
  • варштат (ад die Werkstatt – майстэрня)
  • файна (ад fein – тонкі, дробны)
  • прасаваць (ад pressen – сціскаць)
  • куфар (ад der Koffer – валіза, чамадан)
  • брук (ад die Brücke – мост)
  • штурхаць (ад stürzen – звальвацца, падаць з вышыні)
  • ґмах (ад das Gemach – стыльная і эксклюзіўна абстаўленая гасцёўня)
  • ланцуг (ад der Lehnzug – феадальныя адносіны)
  • цэґла (ад der Ziegel – дахоўка)
  • коўдра (ад der Kolter – падшываная (рус. стёганое) коўдра)

Каб замацаваць свае веды, можаце выканаць наступнае практыкаванне: Германізмы са значэннямі, якія адрозніваюцца ад першапачатковых.