Выхаванне дзяцей
З пляцоўкі Мова для ўсіх!
Вышэйшая і найвышэйшая ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў
| Ступень | Прыметнік (які?) – Прилагательное | Прыслоўе (як?) – Наречие |
| звычайная | цікавы гульнявы працэс | у гэтую гульню цікава гуляць |
| вышэйшая | цікавЕйшы (более интересный) гульнявы працэс | у тую гульню цікавЕй (интересней) гуляць |
| найвышэйшая | найцікавейшы (самый интересный) гульнявы працэс | у вось гэтую гульню найцікавей (интереснее всего) гуляць |
Практыкаванне 1. Замяніце складаныя формы прыметнікаў і прыслоўяў на формы вышэйшай ці найвышэйшай ступеняў параўнання.
Важна: з прыслоўямі ніколі не ужываецца суфікс “эйш/ейш”
Слушна: Гэта жанчына весялейшая за мяне.
Няслушна: Гэтая жанчына весялей за мяне. (НЕЛЬГА!)
Тэма “Шчасце”
- Для некаторых людзей сямейнае жыццё — гэта (самы шчаслівы) перыяд у жыцці.
- Чым (больш блізкія) сябры, тым (больш моцная) эмацыйная падтрымка.
- Яна заўсёды здавалася (самай спакойнай) сярод усіх нас.
- Здаецца, у вёсцы людзі (больш шчаслівыя), чым у вялікім горадзе.
- Гэта было адно з (самых прыемных) успамінаў майго дзяцінства.
- Дзеці смяяліся (больш гучна), чым калі-небудзь раней.
- Гэта быў (самы радасны) дзень у маім жыцці.
- Мы адчулі сябе (больш вольнымі), калі апынуліся на прыродзе.
- Яны жылі (добра (выш. ст.)), чым любая іншая пара, якую я ведаю.
Практыкаванне 2. Выканайце інтэрактыўнае практыкаванне, скіраванае на пераклад слоў у тэксце на тэму “Выхаванне дзяцей”.
Практыкаванне 3. Прачытайце пададзеныя выразы. З якімі з іх Вы згодныя? Чаму?
Дзеці маюць права на ўласнае меркаванне і выбар.
- Без строгага выхавання не бывае дысцыпліны.
- Празмерная свабода шкодзіць развіццю адказнасці.
- Размовы і тлумачэнні — аснова здаровага выхавання.
- Пакаранні карысныя, калі дзіця парушае правілы.
- Пахвала і падтрымка ствараюць упэўненасць у сабе.
- Хлопчыкі і дзяўчынкі патрабуюць рознага выхавання.
- Выхаванне — гэта стварэнне асяроддзя для росту асобы.
- Дарослыя павінны заўсёды паказваць прыклад паводзінаў.
- Пакаранне вучыць, але толькі пры ўмове разумення.
- Справядлівае выхаванне патрабуе цярпоівасці і паслядоўнасці.
Пытанні для абмеркавання
- Якія каштоўнасці, на Ваш погляд, бацькі павінныя прывіваць дзецям у працэсе выхавання?
- Ці павінныя дзеці дапамагаць бацькам па гаспадарцы? Калі так, з якога ўзросту?
- Ці варта абмяжоўваць выкарыстанне дзецьмі гаджэтаў і інтэрнэту? Чаму так / не?
- Якое меркаванне Вы маеце наконт пакаранняў і ўзнагароджванняў ў выхаванні?
- Якую ролю павінна адыгрываць школа ў выхаванні дзяцей?
- Ці бацькі быць сябрамі для сваіх дзяцей?
- Ці вучылі вас фінансавай граматнасці з маленства?
- Ці павінныя бацька і маці выконваць аднолькавыя функцыі ў выхаванні?