Балтызмы

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Практыкаванне. Прачытайце сказы. Знайдзіце ў іх балтызмы (лексіку літоўскага ці літышскага паходжання)

  1. Пасля таго раптоўнага здарэння ён дагэтуль прыкметна клыпае і не можа цалкам наступаць на левую нагу.
  2. Калі Мікола і Рыгор — зацятыя рыбакі — выпраўляліся ў шлях і збіраліся, яны забыліся ўзяць буч, на шчасце, яны захапілі венцер.
  3. Надзейка на ўслончыку каля лазні пераглядала бялізну сваю вопратку, лапіла, дзе трэба, і складала ў адзін вялізны клунак.
  4. Мая цётка казала мне, што дзядзька даўбель, бо ён не кеміць, што трэба ўжо пачынаць працаваць, а не штодня лындаць.
  5. Пад вечар Вольжын муж стаміўся сноўдацца з сенам і саломаю на рэзгінах да клуні і назад.
  6. Мы падышлі да занядбанага свірна і заўважылі, што побач з ім павылазілі раўдонікі і шчырыя грыбы.
  7. З яго ўсе кпілі, казаўшы, што ён мае яндоўку, падобную да дзюбы крумкача.
  8. Перад тым як паехаць канём, Міхась забег да рымараў, каб як мае быць змазаць свае ялавыя боты дзёгцем.
  9. Чубатка была звалілася з шаста і заквахтала так, бы яе за горла лапнуў шашок, што часта завітваў у пуню.
  10. Пацягаўшы велічэзны лоўж, татка быў такім мурзатым, нібы запэцкаўся дзёгцем.
  11. Жвавая вавёрка, відаць, чымсьці напалоханая, рудой маланкай узляцела ўгору па карабатай кары дуба.
  12. Цясляр амаль ўвесь дзень безупынна склюдаваў карчакаватыя сцены і аканіцы хаціны.
  13. Забыла кабета парсюка — цяпер наямося ўдосталь кумпякамі ды іншымі прысмакамі.
  14. Што ты валэндаешся з тым кулём — пакінь го на прызбе ля адрыны.
  15. Я ўсю ноч пракешкалася, зашываючы панчохі нязграбнай падтуленай шаркашаткаю.
  16. Як толькі пачало адліжыць, на галінах хвой пачалі прабівацца кволыя атожылкі.
  17. Увесь яравы палетак парос гірсою ды непадступным палынам — трэба наноў араць.
  18. Яшчэ ў дзяцінстве Мікітка любіў сядзець на крушні, азірацца і слухаць лёскат грабарак, што мчаліся па гасцінцы.
  19. На жаль, мы згубіл ключ і цяперака не маглі адкрыць свірнавы замок.