Антысацыяльны разлад асобы (А1)
З пляцоўкі Мова для ўсіх!
📖 Павóльна прачыта́йце ска́зы.
- 🧠 Псіхапа́тыя — гэ́та не афіцы́йны дыя́гназ у суча́сных медыцы́нскіх кні́гах.
- 📚 У наву́цы часце́й ка́жуць: псіхапаты́чныя ры́сы.
- 👤 У чалаве́ка з такі́мі ры́самі мо́жа быць ма́ла эмпа́тыі.
- ❤️ Эмпа́тыя — гэ́та калі́ чалаве́к разуме́е пачу́цці іншых людзе́й.
- 😶 Чалаве́к з псіхапаты́чнымі ры́самі мо́жа сла́ба адчува́ць віну́.
- 🎭 Такі́ чалаве́к часа́м до́бра хава́е свае́ сапра́ўдныя эмо́цыі.
- 🗣️ Ён мо́жа выгляда́ць ве́льмі спако́йным і ўпэўненым.
- 😌 Ён можа паказва́ць спако́й і ўпэўненасць, калі іншы́я лю́дзі хвалю́юцца.
- 😡 Але часам ён адчувáе гнеў.
- 😤 Таксама ён мóжа адчувáць раздражненне.
- 😨 (й)Іншы́я лю́дзі мо́гуць адчува́ць страх каля такога чалавека.
- 😢 Пасля размо́вы нéхта можа адчувáць смýтак ці сýм.
- 😞 Нéхта можа адчу́ць расчаравáнне.
- 🤔 Часам людзі адчувßaюць здзіўлéнне, калі бачаць такія паводзіны.
- 🙂 Такі чалавек можа выглядаць вельмі задавóленым сабою.
- 🚫 Не ко́жны чалаве́к з псіхапаты́чнымі ры́самі ро́біць злачы́нствы.
- 👶 Такі́я ры́сы мо́гуць быць ба́чныя ўжо ў дзяці́нстве.
- 💬 Сло́ва “псіхапа́т” ча́ста ўжыва́юць няслýшна ў што́дзённым жы́цці.
- 👩⚕️ Дакла́дна ацэ́ньваць такі́я ры́сы паві́нен то́лькі спецыялі́ст.
🧠 Кароткая табліца: месны склон з прыназоўнікамі у, на, пры, па
| Тып асновы | Канчатак у месным склоне | Прыклад |
| Аснова на цвёрды зычны, які можа быць мяккім | -е | розум → у розуме |
| Аснова на г, к, х | -у | чалавек → у чалавеку, страх → у страху |
| Аснова на зацвярдзелы зычны р, ж, ш, ч, дж | -ы | твар → на твары, душ → у душы |
| Аснова на мяккі зычны або й | -і | боль → у болі, настрой → у настроі |
Вáжна: Калі назоўнік сканчваўся на Д і Т, дык у месным склоне будзе канчатак -е, а Д і Т будуць чаргавацца з мяккімі ДЗ і Ц.
- 🧠 мозг → у мозг...
- 😐 твар → на твар...
- 👀 позірк → па позірк...
- 🗣️ голас → у голас...
- 😶 холад → у холадз...
- 😡 гнеў → у гнев...
- 😨 страх → у страх...
- 😔 сорам → пры сорам...
- 🧊 спакой → у спако...
- 😕 настрой → у настро...
- 🧠 розум → у розум...
- 🫀 сэрца → у сэрц...
- 👤 чалавек → пры чалавек...
- 👥 група → у груп...
- 🏠 сям’я → у сям’...
- 🗨️ слова → па слов...
- 💬 сказ → у сказ...
- 🧩 план → у план...
- 🎭 роля → у рол...
- 🧱 кантроль → у кантрол...
- 🪞 вобраз → у вобраз...
- 🧪 тэст → у тэсц...
- 📄 áркуш → на áркуш...
- 📖 тэкст → у тэксц...
- 🛏️ сон → у сн...
- ☀️ дзень → пры дн...
- 🧍 цела → у цел...
- 🖐️ жэст → па жэсц...
- 👣 крок → па крок...
- 🚪 дом → у дом...
- 🧑⚕️ кабінет → у кабінец...
- 🪑 пакой → у пако...
- 🏥 шпіталь → (націск на канчатку) у шпітал...
- 📱 тэлефон → у тэлефон...
- 💻 камп’ютар → у камп’ютар...
- 🔇 маўчанне → у маўчанн...
- 😬 напружанне → пры напружанн...
- 🧨 канфлікт → у канфлікц...
- 🧲 уплыў → пры ўплыв...
- 🕳️ пустэча → у пустэч...
- 🧊 халоднасць → у халоднасц...
- 🎯 мэта → на мэц...
📝 Практыкаванне: Прачытайце сказы і перакладзіце іх на рускую мову.
- 🧠 Сё́ння псіхапа́тыя не зʼяўля́ецца афіцы́йным дыя́гназам.
- 📚 У наву́цы часце́й ка́жуць пра псіхапаты́чныя ры́сы асо́бы.
- 👤 У чалаве́ка мо́жа быць ма́ла эмпа́тыі.
- ❤️ Эмпа́тыя дапамага́е разуме́ць пачу́цці (й)і́ншых людзе́й.
- 😶 Ён сла́ба адчува́е віну́ пасля́ размо́вы.
- 🎭 Ча́сам яна́ хава́е свае́ сапра́ўдныя эмо́цыі.
- 🗣️ Сё́ння кіраўні́к выгляда́е спако́йным і ўпэ́ўненым.
- 😌 Пасля́ тэрапі́(й)і мне было́ до́бра і спако́йна на ду́шы́.
- 😄 Я сё́ння адчува́ла ра́дасць і захапле́нне.
- 😢 Учо́ра ўве́чары я адчува́ла лё́гкі сму́так.
- 🥰 Я адчува́ла пяшчо́ту да сваі́х ката́ і саба́кі.
- 😴 Пасля́ ця́жкага дня я адчува́ю сто́му.
- 🤔 Гэ́тае пыта́нне вы́кліка́ла ў мяне́ здзіўле́нне.
- 😅 У апо́шнія хвілі́ны было́ невялі́кае напру́жанне.
- 🙂 Я была́ задаво́леная сабо́ю пасля́ заня́ткаў.
- 🌊 Мы жывё́м на бе́разе Чо́рнага мо́ра.
- 🌤️ Сё́ння за акно́м чатырна́ццаць гра́дусаў цяпла́.
- 🐦 Прыго́жая со́йка буду́е гняздо́ каля́ до́ма.
- 📖 Яны́ ко́жны ве́чар чыта́юць пе́рад сном ро́зныя кні́гі.
- 👩🏫 Наста́ўніца чыта́е тэкст і тлума́чыць ву́чням но́выя сло́вы.
📝 Практыкаванне: Праслухайце сказы і перакладзіце сказы на рускую мову.
- 🧠 Псіхапатыя не з’яўляецца афіцыйным дыягназам у сучасных медыцынскіх кнігах.
- 📚 У навуцы ўжываюць тэрмін “антысацыяльны разлад асобы” замест слова “псіхапатыя”.
- 🗣️ Але ў паўсядзённай размове людзі ўсё пакуль кажуць слова “псіхапатыя”.
- 👤 Чалавек з такімі рысамі можа мець мала эмпатыі да іншых людзей.
- ❤️ Эмпатыя — гэта калі чалавек разумее і адчувае пачуцці іншых людзей.
- 😶 Часам чалавек з псіхапатычнымі рысамі слаба адчувае віну за свае дзеянні.
- 🎭 Такі чалавек можа добра хаваць свае сапраўдныя эмоцыі ў складаных сітуацыях.
- 🛡️ Гэта адбываецца несвядома, бо ў псіхіцы працуюць абарончыя механізмы.
- 👨💼 Я працую ў офісе разам з маім кіраўніком і яго жонкай.
- 💔 Я адчуваю пачуцці да яго, але не магу адкрыта пра гэта сказаць.
- 🔄 Таму мае эмоцыі могуць змяняцца і пераносіцца на іншых людзей.
- 🧩 Гэта дапамагае псіхіцы абараніць чалавека ад моцнага стрэсу і болю.
- 🗣️ Гэты чалавек часта выглядае вельмі спакойным і ўпэўненым звонку.
- 📖 У навуцы таксама існуе паняцце псіхапатападобных разладаў асобы.
- 🧬 Яны часта звязаныя з іншымі хваробамі, напрыклад шызафрэніяй або дэпрэсіяй.
- 🤒 Неўроз — гэта цяжкая хвароба, якая суправаджаецца рознымі фізічнымі сімптомамі.
- 😰 Напрыклад, могуць узнікаць галаўныя болі, страх, напружанне і панічныя атакі.
- 🌤️ Сёння ў яго добры настрой, бо надвор’е сонечнае, і таму вельмі прыемнае.
- 🐦 За акном я назіраю прыгожую птушку, якая будуе сваё гняздо.
- 😊 Гэта відовішча натхняе мяне і выклікае пачуццё радасці і ўлагоджання.