Алаіза Пашкевіч

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Біяграфія Алаізы Пашкевіч

Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч, вядомая пад псеўданімам Цётка, была адной з самых выбітных беларускамоўных пісьменніц пачатку XX стагоддзя. Нарадзілася яна 3 (15) ліпеня 1876 года ў Пясчыне, Лідскі павет, у шляхецкай сям'і, дзе быў шанаваны культ адукацыі і нацыянальнай ідэнтычнасці. У сям'і Пашкевічаў было дванаццаць дзяцей, а Алаіза стала адной з найбольш выдатных прадстаўнікоў гэтага роду.

Дзяцінства прайшло ў маёнтку Тарэсін пад апекай бабулі, дзе яна атрымала пачатковую адукацыю. У Вільні яна працягнула навучанне ў прыватай вучэльні, а затым паступіла на курсы выхавальніц у Санкт-Пецярбургу. Тут пачалася яе актыўная літаратурная і палітычная дзейнасць. Алаіза Пашкевіч уступіла ў гурток студэнтаў-беларусаў «Круг беларускай народнай прасветы», які аб'ядноўваў моладзь з ідэямі нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення беларусаў.

У 1903 годзе Алаіза пачала публікаваць свае творы. Яе першыя вершы былі надрукаваныя пад псеўданімам Банадысь Асака, і ўжо ў 1904 годзе выйшаў фальклорны зборнік «Песні», у якім змяшчаўся яе верш «Мужыцкая доля». Гэтыя творы былі накіраваны на падтрыманне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і крытыкаваў цяжкую долю сельскага працоўнага класа. У 1905 годзе, падчас рэвалюцыі, Пашкевіч актыўна ўдзельнічала ў арганізацыйнай працы, ствараючы рабочыя гурткі і распаўсюджваючы рэвалюцыйныя вершы.

Але пасля рэпрэсій, звязаных з рэвалюцыяй, Пашкевіч была вымушаная эміграваць у Галіцыю. Там яна працягнула сваю адукацыю ў Львоўскім універсітэце, займаючыся даследаваннямі па гісторыі беларускага тэатра і фальклору. У 1906 годзе яна пераклала на беларускую мову украінскую дзіцячую чытанку «Гасцінец для малых дзяцей». Акрамя таго, Алаіза Пашкевіч была актыўнай у стварэнні нелегальных беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў.

У 1911 годзе яна выйшла замуж за літоўскага інжынера Сцяпонаса Кайрыса. У 1912 годзе яна змагла адкрыць беларускую школу ў Вільні, і з гэтага часу яе жыццё і творчасць былі звязаны з актыўнай грамадскай дзейнасцю. У 1914 годзе Пашкевіч стала галоўнаю рэдактаркаю першага беларускамоўнага дзіцячага часопіса «Лучынка». Падчас Першай сусветнай вайны яна працавала міласэрнаю сястрою ў Віленскім вайсковым шпіталі, дапамагаючы хворым.

Алаіза Пашкевіч памерла 5 (18) лютага 1916 года ад тыфу ў Лідскім павеце. Яе спадчына засталася не толькі ў беларускім нацыянальным руху, але і ў беларускай літаратуры. Творы Цёткі ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай паэзіі і публіцыстыкі, у іх адлюстроўваюцца ідэі сацыяльнай справядлівасці, нацыянальнага адраджэння і любові да радзімы.

Практыкаванні

Практыкаванне 1. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.

Алаіза Пашкевіч (Цётка): жыццё для Беларусі

Алаіза Пашкевіч, (более известная) пад псеўданімам Цётка, — (выдающаяся) беларуская (поэтесса), публіцыстка, (общественная) і палітычная дзяячка (начала) ХХ стагоддзя. Яна нарадзілася ў шляхецкай сям’і ў Лідскім (уезде) і атрымала хатнюю (образование), а пасля вучылася ў (Вильнюсе) і Санкт-Пецярбургу. З ранняга ўзросту (ощущала) духовую сувязь з народам, (интересовали) яе тэмы сацыяльнай (справедливости), (просвещения) і нацыянальнага (возраждения).

Яшчэ (во время) навучання ў Пецярбургу (присоединилась) да беларускага студэнцкага (кружка), дзе пачалася і яе літаратурная (деятельсность). Яна (печатала) вершы і брашуры пад (разными) псеўданімамі, сярод якіх найбольш вядомыя — Цётка і Гаўрыла з Полацка. У яе паэзіі (ярко звучали) матывы любві да роднай зямлі, (призывы) да рэвалюцыйнай (борьбы) і нацыянальнага (самоопределения).

У 1904 годзе Цётка стала адной з (основательниц) Беларускай сацыялістычнай грамады і актыўна (учавствовала) ў рэвалюцыйным (дижении). За сваю дзейнасць была (вынуждена) з’ехаць у эміграцыю, жыла ў Львове, дзе вучылася на філасофскім (факультете), выдавала (учебники)і зборнікі, наладжвала сувязі з украінскай інтэлігенцыяй. У гэты перыяд яна (издаёт) «Скрыпку беларускую» і «Хрэст на свабоду» — зборнікі, якія сталі маніфестам беларускай (революционной) паэзіі.

Пасля (возвращения) ў Вільню Цётка (продолжила) культурна-асветніцкую працу: удзельнічала ў пастаноўках, арганізоўвала школы, (редактировала) першы беларускі дзіцячы (журнал) «Лучынка». (Во время) Першай сусветнай вайны працавала (сестрой милосердия), выкладала на беларускіх (преподавательских) курсах, дапамагала (беженцам).

Загінуўшы ў 1916 годзе падчас эпідэміі (тифа), яна пакінула пасля сябе (значительную) літаратурную (наследие). Её вершы, (рассказы), (статьи) і падручнікі (пропитаны) любоўю да Беларусі, (беспокойством) пра народ і верай у будучыню. Праз сваю (творческую)  і грамадскую дзейнасць Цётка стала адной з найярчэйшых (фигур) беларускага нацыянальнага адраджэння.