У. М. Мясішчаў (А1-А2)
🗣️ Практыкава́нне 1. Эмо́цыі апо́шняга ча́су
✍️ Зада́нне. Перакладзі́це на́звы эмо́цый на белару́скую мо́ву, а по́тым адкажы́це на пыта́нне по́ўнымі ска́замі.
❓ Які́я эмо́цыі Вы адчува́лі апо́шнім ча́сам? Чаму́?
- 😴 усталость 🤔 удивление
- 😅 напряжение
- 🤗 уют
- 😎 уверенность
- 😞 разочарование
- 🥰 нежность
- 😤 раздражение
- 🙂 удовлетворённость
- 🔮 предчувствие
- 😟 тревога
- 🕊️ умиротворение
- 🌿 безмятежность
- 🤝 уважение
- 🙏 глубокое уважение
- 🏅 гордость
- ✨ вдохновение
- 😁 счастье
- ❤️ любовь
- 😶 чувство вины
🕰️ Практыкава́нне 2. Твóрны склон. Спра́вы на гэ́тым ты́дні
📖 Зада́нне. Прачыта́йце вы́разы і скажы́це, ці былі́ Вы заня́тыя гэ́тым на гэ́тым ты́дні. Усе́ вы́разы ўжы́тыя ў тво́рным скло́не.
| ✅ Вы́разы зго́ды | ❌ Вы́разы нязго́ды |
| Так, я была́ гэ́тым заня́тая. | Не, я не была́ гэ́тым заня́тая. |
| Так, менаві́та гэ́тым я і займа́лася. | Не, гэ́тым я не займа́лася. |
| Так, гэ́та пра мяне́. | Не, гэ́та не пра мяне́. |
| Так, я займа́лася гэ́тым амаль ко́жны дзень. | Не, на гэ́тым ты́дні я гэ́тым зусíм не займа́лася. |
❓ Чым Вы былі́ заня́тыя на гэ́тым ты́дні?
- 🍳 гатава́ннем е́жы
- 🧠 дапамо́гаю кліе́нтам
- 🐕 шпацырава́ннем з саба́кам
- 📚 чыта́ннем кніг Уладзі́міра Мясі́шчава
- 🛒 набыццё́м праду́ктаў і рэ́чаў для хáты
- 🏥 псіхатэрапі́яй лю́дзей, якія́ перажылі́ інсу́льт
- 🎶 слу́ханнем му́зыкі
- 📝 вядзе́ннем прафесі́йных за́пісаў падчác тэрапіі
- 🧹 ха́тнімі спра́вамі
- 🧩 вывучэ́ннем матэрыя́лаў пра ме́тад ААРП (асобасна-арыентаванай рэканструктыўнай псіхатэрапіі)
- 🌿 аднаўле́ннем сіл і адпачы́нкам
- 💬 размо́вамі з блі́зкімі людзьмі́
- 🌱 разважа́ннямі пра асабі́стую пра́ктыку
🗣️ Выразы для адказу
- ✅ Я згодная з гэтым выразам, таму што…
- ❌ Я не згодная з гэтым выразам, таму што…
- 🤔 Я згодная толькі часткова, бо…
- 💬 На маю думку…
- 🧠 З майго прафесійнага досведу…
- 🌿 У маім жыцці гэта адбываецца інакш, таму што…
💭 Практыкаванне 3. Чалавек і ягоныя адносіны
✍️ Заданне. Перакладзіце сказы, заснаваныя на працах У. М. Мясішчава, на беларускую мову. Пастаўце перамяшаныя словы-падказкі ў патрэбныя формы і ў слушным парадку. Потым скажыце, ці згодныя Вы з кожным выразам, і патлумачце сваё меркаванне.
- 🤝 Отношение человека к другим людям влияет на его жизнь.
🌱 жыццё / 👥 людзі / ➡️ да / 🧠 стаўленне / 🌊 уплываць / 👤 чалавек / 🪞 яго / ➡️ на / 👥 іншы
- 🪞 Человек лучше понимает себя в отношениях с другими людьми.
👥 людзі / 🧠 разумець / 🤝 адносіны / 👤 чалавек / ✨ лепш / 🪞 сябе / 🔗 з / 📍 у / 👥 іншы
- 😟 Трудные отношения могут приносить тревогу и усталость.
😴 стома / 🤝 адносіны / ➕ і / 🎁 прыносіць / 😟 трывога / 🪨 цяжкі / ✨ магчы
- ❤️ Важно говорить о своих чувствах и потребностях.
🗣️ казаць / 👤 свой / ✨ важна / ❤️ пачуццё / 💭 пра / ➕ і / 🌿 патрэба
- 🕰️ Прошлый опыт влияет на поведение человека сегодня.
🌊 уплываць / 👤 чалавек / 🕰️ мінулы / 📅 сёння / 🎓 досвед / 🎭 паводзіны / ➡️ на
- 🤲 Поддержка помогает человеку изменить отношение к проблеме.
🧩 праблема / 🤲 падтрымка / 🔄 змяніць / ➡️ да / 👤 чалавек / 🤝 дапамагаць / 🧠 стаўленне
- 🧭 Человек не всегда может изменить ситуацию, но может изменить своё отношение.
🔄 змяніць / 🚫 не / 👤 чалавек / 🧠 стаўленне / 🕰️ заўсёды / 🔀 але / ✨ магчы / 🪞 свой / 🧩 сітуацыя / ✨ магчы / 🔄 змяніць
- 🌿 Здоровые отношения требуют уважения, доверия и ответственности.
🤝 адносіны / 🙏 павага / 🌿 здаровы / 🧭 адказнасць / 🔐 давер / ➕ і / 📌 патрабаваць
🧠 Практыкаванне 4. Трэба ці патрэбны?
📘 Кароткая тэорыя
| Слова | Калі ўжываем | Прыклад |
| трэба | перад дзеясловам | Мне трэба чытаць |
| патрэбны | перад назоўнікам мужчынскага роду | Мне патрэбны адпачынак |
✍️ Заданне. Выберыце слушны варыянт: трэба або патрэбны.
- 🏥 Каб добра дапамагаць пацыентам, псіхолагу ___ уважліва слухаць (дзеяслоў) іх.
трэба / патрэбны
- 📘 Для вывучэння ідэй Уладзіміра Мясішчава вучаніцы ___ просты і зразумелы тэкст (назоўнік).
трэба / патрэбны
- 🌿 Пасля доўгага працоўнага тыдня чалавеку ___ добры адпачынак (назоўнік).
трэба / патрэбны
- 🎨 Каб апісаць прыгожую карціну, ___ назваць (дзеяслоў) яе колеры, вобразы і настрой.
трэба / патрэбны
- 🎶 Для спакойнага вечара часам ___ добры музычны твор.
трэба / патрэбны
- 📜 Каб лепш разумець беларускую культуру, ___ вывучаць гісторыю Беларусі.
трэба / патрэбны
- 🧭 Для пачатку асабістай практыкі псіхатэрапеўту ___ дакладны план.
трэба / патрэбны
🗣️ Практыкаванне 5. Казаць, гаварыць ці размаўляць?
📘 Кароткая тэорыя
| Дзеяслоў | Пытанне | Калі ўжываем | Прыклад |
| казаць | што? | калі паведамляем (рус. сообщаем) штосьці | казаць праўду |
| гаварыць | як? | калі апісваем манеру маўлéння (рус. речи) | гаварыць спакойна |
| размаўляць | з кім? | калі людзі вядуць размову адно з адным | размаўляць з кліентам |
✍️ Заданне. Устаўце ў кожны сказ слушны інфінітыў: казаць, гаварыць або размаўляць.
- 🧠 Псіхолагу трэба __________ (з кім?) з кліентам пра ягоныя пачуцці.
казаць / гаварыць / размаўляць
- ❤️ Чалавеку важна __________ (што?) праўду пра свае эмоцыі.
казаць / гаварыць / размаўляць
- 🌿 Падчас тэрапіі спецыялісту трэба __________ (як?) спакойна і мякка.
казаць / гаварыць / размаўляць
- 📚 Вучаніца любіць __________ (з кім?) з калегамі пра працы Уладзіміра Мясішчава.
казаць / гаварыць / размаўляць
- 🤝 Добраму псіхатэрапеўту трэба __________ кліенту словы (што?) падтрымкі.
казаць / гаварыць / размаўляць
- На занятках настаўніку трэба __________ павольна і выразна.
казаць / гаварыць / размаўляць
- 🎨 Пасля разглядання прыгожай карціны можна __________ з сябрамі пра [й]іх ўражанні.
казаць / гаварыць / размаўляць
🌾 Практыкава́нне 6. Верш і палатнó
✍️ Зада́нне. Прачыта́йце верш Максі́ма Багдано́віча, а по́тым ува́жліва разгледзьце карці́ну Фердына́нда Ру́шчыца. Параўна́йце два тво́ры і скажы́це, што іх аб’ядно́ўвае, а чым яны́ адро́зніваюцца.
📖 Максі́м Багдано́віч. «Слу́цкія ткачы́хі»
📜 Гісто́рыя ве́рша
- 🖋️ Белару́скі паэ́т Максі́м Багдано́віч (1891–1917) [тысяча васямсот дзевяноста першы – тысяча дзевяцьсот (..ццот) сямнаццаты] напіса́ў верш «Слу́цкія ткачы́хі», які́ ўпершыню́ быў апублікава́ны ў 1912 [тысяча дзевяцьсот (..ццот) дванаццатым] го́дзе.
- 🧵 У [в]асно́ве ве́рша ляжы́ць гісто́рыя слу́цкіх паясо́ў: у тво́ры дзяўча́ты далёка́ ад ро́днага до́му не са сваёй во́лі ткуць дарагі́я ўзо́ры для па́нскага двара́.
- 🌼 На́ват падча́с [паччáс] ця́жкай пра́цы яны́ па́мятаюць сваю́ зямлю́, таму́ замéст чужо́га ўзо́ру рука́ міжво́лі ствара́е васілёк — сі́мвал ро́днай Белару́сі, па́мяці і ўну́транай во́лі.
📝 Сло́вы для разуме́ння
- 🏡 ні́ва — по́ле, на які́м расце́ збо́жжа (рус. зерновые культуры)
- 😔 бяздо́льны — няшча́сны, без до́брага лё́су
- 🧵 ткаць (яна тчэ [ччэ]) — рабі́ць ткані́ну з ні́так
- 🎨 узо́р — малю́нак на ткані́не
- 🕊️ мімаво́лі — без ула́снага (рус. собственного) наме́ру
- 🌲 бор — вялі́кі хво́йны лес
- 🌼 васілёк (= валóшка) — сі́няя крáска (рус. полевой цветок)
🌼 «Слу́цкія ткачы́хі»
🏡 Ад ро́дных ніў, ад ро́днай ха́ты
🏰 У па́нскі двор дзеля´ красы́
😔 Яны́, бяздо́льныя, узя́ты
🧵 Ткаць залаты́я паясы́.
⏳ І ця́гам до́ўгія часі́ны,
💭 Дзяво́чыя забы́ўшы сны,
🪡 Свае́ шырокія ткані́ны
🌍 На лад персі́дскі ткуць яны́.
🌿 А за сцяно́й смяе́цца по́ле,
☀️ Зія́е не́ба з-за акна́, —
🕊️ І ду́мкі мкну́цца мімаво́лі
🌸 Туды́, дзе расцвіла́ вясна́;
🌾 Дзе блі́шча збо́жжа_ў я́снай да́лі,
💙 Сіне́юць мі́ла васількі́,
🌊 Хало́дным срэ́брам ззя́юць хва́лі
⛰️ Між гор лію́чайся ракі́;
🌲 Цямне́е край зубча́ты бо́ра…
🖐️ І тчэ [ччэ], забы́ўшыся, рука́,
✨ Замі́ж персі́дскага ўзо́ра
🌼 Цвято́к радзі́мы васілька́.
🎨 Фердына́нд Ру́шчыц. «Зямля́»
🖼️ Гісто́рыя карці́ны
- 🎨 Маста́к Фердына́нд Ру́шчыц (1870–1936) [тысяча васямсот сямідзясяты – тысяча дзевяцьсот (..ццот) трыццаць шосты] завяршы́ў палатнó «Зямля́» ў 1898 [тысяча васямсот дзевяноста восьмым] го́дзе, калі́ ён быў яшчэ́ малады́м мастако́м.
- 🏛️ У 1899 [тысяча васямсот дзевяноста дзявятым] го́дзе карці́ну пака́залі на пе́ршай персана́льнай выстáве Ру́шчыца, а пазне́й яна́ ста́ла адны́м з яго́ найвядо́мейшых тво́раў.
- 🌩️ На палатнé мы ба́чым чалаве́ка і вало́ў, якія́ арýць цёмную зямлю́ пад вялі́зным с(ь)вéтлым не́бам; цяпе́р карці́на захо́ўваецца ў Нацыяна́льным музе́і ў Варша́ве.
🌿 Сло́вы-падка́зкі
🏡 ро́дны дом / 🌾 ро́дная зямля́ / 🧠 па́мяць / 🧵 ця́жкая пра́ца / 😴 сто́ма / 💪 сі́ла / 🕊️ уну́траная во́ля / ❤️ любо́ў да ро́днага кра́ю / 🌱 жыццё́ / 🤝 су́вязь чалаве́ка з зямлё´ю / ✨ надзе́я / 🌩️ напру́жанне
💭 Параўна́нне ве́рша і карці́ны
✍️ Зада́нне: Працягні́це пача́ткі ска́заў і вы́кажыце сваё́ меркава́нне.
- 🌾 Мне́ здае́цца, што верш і палатнó аб’ядно́ўвае…
- 👥 У (в)або́двух тво́рах чалаве́к…
- 🧵 У ве́ршы пра́ца пака́заная як…, а на карці́не…
- 🌼 Васілёк у ве́ршы і зямля́ на карці́не сімвалізу́юць…
- 🕊️ Гэ́тыя два тво́ры нага́дваюць мне, што чалаве́ку ва́жна…
- ❤️ Пасля́ чыта́ння ве́рша і разгля́ду карці́ны я адчува́ю…
🌿 Практыкава́нне 7. Рэфле́ксія пасля́ заня́ткаў
✍️ Зада́нне. Працягні́це пача́ткі ска́заў сваі́мі сло́вамі. Намагáйцеся адказва́ць по́ўнымі ска́замі.
- 😌 Пасля́ заня́ткаў я адчува́ю…
- 🧠 Сё́ння я зразуме́ла, што…
- 🕊️ Пасля́ гэ́тых заня́ткаў мне хо́чацца…