Новы год. Месны склон

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Месны склон

📝 Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках формы меснага склону.

  1. 🧘 знаходзіцца ў глыбокай (засяроджанасць) над працай;
  2. 💭 заўважыць сум у (задумлівасць) сябра;
  3. ❤️ не сумнявацца ў (шчырасць) сваіх слоў;
  4. ✨ у [в] асаблівым (выпадак);
  5. 👤 бачыць талент у кожнай (асоба);
  6. 🎆 бачыць прыгажосць у (навагодняя ноч);
  7. 🏛️ сустрэцца на галоўнай (плошча) мястэчка;
  8. 🎄 незвычайныя цацкі на(ялінка);
  9. 🎧 стаяць пры (дыджэй);
  10. 🌲 схавацца ў (цень) старой хвоі;
  11. 🧐 развесці рукамі ў поўным (неўразуменне);
  12. 🌅 захапляцца прыгожым краявідам у (вёска);
  13. 👨‍👩‍👧‍👦 быць у (госці) у далёкага сваяка;
  14. ⚠️ жыць у пастаяннай (небяспека);
  15. 💓 адценні ў складаным (пачуццё);
  16. ⚡ прызнацца ў моцнай (узрушанасць);
  17. ❄️ гаварыць з дрыжыкамі пры (усхваляванасць);
  18. 🔥 дзейнічаць у вар’яцкім (утрапенне);
  19. 🕯️ адчуць трапятанне у (грудзі);
  20. ☀️ знаходзіць моц у (натхнёнасць);
  21. 🥰 быць у (замілаванасць) ад дзіцяці;
  22. 🎁 жыць у вечнай (захопленасць) музыкай;
  23. ⛪ казаць прамову пры (урачыстасць);
  24. 🚀 быць ва (узнёсласць) пасля дасягнення мэты;
  25. 🫂 растварыцца ў чалавечай (душэўнасць);
  26. 🏠 адпачываць у хатняй (утульнасць);
  27. ⌛ памыліцца ў сваім (прадчуванне);
  28. 🕊️ марыць аб поўнай (ціхамірнасць);
  29. 🌸 тонуць у матчынай (пяшчотнасць);
  30. 🛡️ рабіць усё па (правілы) бяспекі.