Lekcja 5. Odmiana czasowników na -eć

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Версія ад 09:36, 15 чэрвеня 2025, аўтар A.t.undoca (размовы | уклад) (Новая старонка: «'''''📘 Odmiana czasowników z końcówką -eć i wyjątki''''' '''''🔹 I. Асаблівасці спражэння дзеясловаў на -eć''''' ''Дзеясловы, якія сканчваюцца на '''-eć''', належаць да '''другой групы спражэння (як і дзеясловы на -ić i -yć)''', але маюць некаторыя '''асаблівасці''' ўтварэння форм.'' '''''⚙️ Як...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

📘 Odmiana czasowników z końcówką -eć i wyjątki

🔹 I. Асаблівасці спражэння дзеясловаў на -eć

Дзеясловы, якія сканчваюцца на -eć, належаць да другой групы спражэння (як і дзеясловы на -ić i -yć), але маюць некаторыя асаблівасці ўтварэння форм.

⚙️ Як спрагаюцца дзеясловы на -eć?

  1. Адкідаецца канчатак -eć (а не толькі -ć, як у дзеясловах на -ić).
  2. Да асновы далучаюцца асабовыя канчаткі (такія ж, які і для дзеясловаў на -ić.

Але:

  • калі аснова мяккая, дык перад канчаткам выкарыстоўваецца галосны -i
  • калі аснова цвёрдая (сканчаецца на цвёрды зычны), дык перад канчаткам выкарыстоўваецца галосны -y

📌 Канчаткі для дзеясловаў на -eć:

Асоба Канчатак (мяккая аснова) Канчатак (цвёрдая аснова)
ja
ty -isz -ysz
on/ona/ono -i -y
my -imy -ymy
wy -icie -ycie
oni/one

🧩 Прыклад: myśleć (думаць) — мяккая аснова myśl-

Асоба Форма
ja myślę
ty myślisz
on/ona/ono myśli
my myślimy
wy myślicie
oni/one myślą

🗣 Ужыванне ў сказах:

  • Ja myślę o tobie. — Я думаю пра цябе.
  • Oni myślą, że to prawda. — Яны думаюць, што гэта праўда.
  • Czy myślicie o wakacjach? — Ці думаеце Вы пра вакацыі?


🧩 Прыклад: leżeć (ляжаць) — цвёрдая аснова leż-

Асоба Форма
ja leżę
ty leżysz
on/ona/ono leży
my leżymy
wy leżycie
oni/one leżą

🗣 Ужыванне ў сказах:

  • Gdzie leżysz? — Дзе ты ляжыш?
  • Koty leżą na kanapie. — Каты ляжаць на канапе.
  • Leżymy na plaży. — Мы ляжым на пляжы.

Podstawowe czasowniki z końcówką -eć

  • leżeć – ляжаць
  • siedzieć – сядзець
  • umieć – умець
  • rozumieć – разумець
  • widzieć – бачыць
  • słyszeć – чуць

🔹 II. Выняткі: rozumieć і umieć

Хоць гэтыя дзеясловы заканчваюцца на -eć, яны не прытрымліваюцца агульнага правіла, бо спрагаюць як дзеясловы на –ać (koniugacja 3): адкідаецца -ć і дапісваюцца канчаткія, такія ж як і для дзеясловаў на - ać.

rozumieć — разумець

Асоба Форма
ja rozumiem
ty rozumiesz
on/ona/ono rozumie
my rozumiemy
wy rozumiecie
oni/one rozumie

📌 umieć — умець

Асоба Форма
ja umiem
ty umiesz
on/ona/ono umie
my umiemy
wy umiecie
oni/one umie

✅ Важна запомніць:

Rozumieć і umieć — адзіныя распаўсюджаныя выключэнні сярод дзеясловаў на -eć.

Яны не падпарадкоўваюцца стандартнаму правілу і маюць уласную мадэль спражэння.


Ćwiczenie. Wstawcie czasowniki w poprawnej formie czasu teraźniejszego.

  1. Ja teraz _______ (leżeć) w łóżku. (Я цяпер ляжу ў ложку.)
  2. Ty często _______ (siedzieć) przy komputerze. (Ты часта сядзіш за камп'ютарам.)
  3. On dobrze _______ (umieć) pływać. (Ён добра ўмее плаваць.)
  4. My nie _______ (rozumieć) tego zadania. (Мы не разумеем гэтае заданне.)
  5. Wy _______ (widzieć) film czy spektakl? (Вы бачыце фільм ці спектакль?)
  6. Oni spokojnie _______ (siedzieć) na ławce. (Яны спакойна сядзяць на лаўцы.)
  7. Czy ty mnie dobrze _______ (słyszeć)? (Ці ты мяне добра чуеш?)
  8. Ja nic nie _______ (widzieć) w tym dokumencie. (Я нічога не бачу ў гэтым дакуменце.)
  9. Dziecko cicho _______ (leżeć) na dywanie. (Дзіця ціха ляжыць на дыване.)
  10. Czy ty _______ (rozumieć) co on mówi? (Ці ты разумееш, што ён кажа?)
  11. My często _______ (słyszeć) muzykę z radia. (Мы часта чуем музыку з радыё.)
  12. Wy teraz _______ (siedzieć) w klasie? (Вы цяпер сядзіце ў класе?)
  13. Oni nie _______ (widzieć) tego człowieka. (Яны не бачаць гэтага чалавека.)
  14. Ja dobrze _______ (umieć) odpoczywać. (Я добра ўмею адпачываць.)
  15. Czy _______ (słyszeć) ten dźwięk? (Ці чуеш гэты гук?)
  16. Ty dobrze _______ (rozumieć) język rosyjski? (Ты добра разумееш рускую мову?)
  17. My spokojnie _______ (leżeć) na trawie. (Мы спакойна ляжым на траве.)
  18. Wy zawsze _______ (siedzieć) w pierwszym rzędzie. (Вы заўсёды сядзіце ў першым радзе.)
  19. On nie _______ (umieć) tak szybko biegać. (Ён не ўмее так хутка бегаць.)
  20. Czy ty _______ (widzieć) psa sąsiada? (Ці ты бачыш сабаку суседа?)
  21. Ja cicho _______ (słyszeć) muzykę. (Я ціха чую музыку.)
  22. Ty dobrze _______ (rozumieć) po polsku? (Ты добра разумееш па-польску?)
  23. My często _______ (leżeć) na plaży. (Мы часта ляжым на пляжы.)
  24. Oni dobrze _______ (rozumieć) wszystko, ale milczą. (Яны ўсё добра разумеюць, але маўчаць.)
  25. Dzieci razem _______ (siedzieć) przy stole. (Дзеці разам сядзяць за сталом.)
  26. Czy wy mnie teraz _______ (słyszeć)? (Ці вы мяне цяпер чуеце?)
  27. Ja dobrze _______ (rozumieć) sytuację. (Я добра разумею сітуацыю.)
  28. Ty teraz _______ (leżeć) na kanapie. (Ты цяпер ляжыш на канапе.)
  29. Czy wy _______ (rozumieć) co mamy zrobić? (Ці вы разумееце, што мы павінны зрабіць?)
  30. Oni świetnie _______ (umieć) grać na gitarze. (Яны цудоўна ўмеюць іграць на гітары.)