Замена канчатка -ёт і месны склон
Замена канчатка -ёт на -е ці -э
Правіла: -ёт замяняецца на -е пасля мяккіх зычных, на -э – пасля цвёрды: везёт — вязе, стережёт → сцеражэ
Практыкаванне. Перакладзіце дзеясловы ў дужках на беларускую мову.
- Матуля (везёт) дзіця ў школу на машыне.
- Ён (несёт) кветкі для настаўніцы ў школу.
- Бацька (ведёт) сына ў дзіцячы садок.
- Дзяўчынка (берёт) яблык са стала.
- Сабака (стережёт) дом кожную ноч.
- Маці (бережёт) сына і не дазваляе яму шпацыраваць позна ўвечары.
- Лебедзь (плывёт) па возеры павольна і паважна.
- Настаўніца хутка раззлуецца і (отберёт) у вучня тэлефон.
- Бабуля (заберёт) унука з гуртка па валенні.
- Сусед (отвезёт) нас на кірмаш заўтра раніцаю, таму мой брат ужо (идёт) спаць.
- Югася (отнесёт) гэтыя кнігі ў бібліятэку, а потым (отвезёт) дакументы ў банк.
- Змяя (ползёт) па сцежцы ў лесе, шукаючы сваю новую здабычу.
- Хлопчык (идёт) дахаты пасля заняткаў і (несёт) у руках сваю ўлюбёную цацку.
- Твой хлопец (понесёт) тваю торбу, яна зацяжкая.
- Мой сябар (отвезёт) мяне на матацыкле ў парк.
- Вуж (отползёт) ў прахалоднае месца пад карчагу.
- Ён (несёт) падарунак на дзень народзінаў.
- Цётка (ведёт) свайго сабаку ў лес, каб з ім удосталь пашпацыраваць.
- Ён (берёт) грошы і купляе вельмі шмат марозіва.
- Дзядуля (стережёт) гарод, каб не прыбеглі гарэзлівыя зайчыкі.
Паўтарэнне
Практыкаванне. Перакладзіце дзеясловы ў дужках на беларускую мову.
- Сабака (грызёт → …) костку пад сталом.
- Бацька (сечёт → …) дровы на зімнюю нарыхтоўку.
- Воўк (ревёт → …) ад голаду і холаду.
- Сонца (печёт → …) так моцна, што ўсе хаваюцца ў цень.
- Хлопец (берёт → …) кнігу з паліцы.
- Ён (ведёт → …) машыну вельмі асцярожна.
- Заяц (ползёт → …) праз высокую траву.
- Ён (несёт → …) бабулі кошык з яблыкамі.
- Яна (ведёт → …) гасцей у свой дом.
- Ён (несёт → …) сцяг на ўрачыстым фестывалі.
- Ён (плывёт → …) да берага праз шырокую раку.
- Цётка (плетёт → …) вянок з дзьмухаўцоў.
- Кот (грызёт → …) дрот — гэта небяспечна!
- Вавёрка (несёт → …) гарэх у гняздо.
- Хлопчык (ведёт → …) малодшага брата ў школу.
- Мой сябар (берёт → …) кілбасу з халадзільніка.
- Ён (плывёт → …) упэўнена, нібы алімпіец.
- Пажарнік (льёт → …) ваду на моцны агонь.
- Кошт (растёт → …) на ўсё — ад прадуктаў да паліва.
- Работнік (ведёт → …) машыну на рамонт.
- Сусед (несёт → …) стос дроў у хлеў.
- Мая сястра (берёт → …) каву замест гарбаты.
✏️ Практыкаванне. Перакладзіце дзеясловы ў дужках на беларускую мову.
- Дзядуля (печёт) пірагі на Каляды.
- Мая сяброўка (берёт) кнігу ў бібліятэцы.
- Цётка (льёт) малако ў слоік.
- Кот (ползёт) да міскі вельмі павольна.
- Дзяўчынка (плетёт) касу перад люстэркам.
- Тата (ведёт) машыну праз заснежаную трасу.
- Сабака (несёт) палку да гаспадара.
- Ён (плывёт) па шырокім возеры ўвечары.
- Цень ад хмар (ползёт) па зялёным полі.
- Вавёрка (грызёт) гарэх на галіне.
- Мой брат (растёт) вельмі хутка.
- Унук (ведёт) бабулю праз дарогу.
- Хлопчык (несёт) портфель у школу.
- Югася (берёт) ложку і пачынае абедаць.
- Дзяўчынка (плывёт) на спіне і ўсміхаецца.
- Кабета (печёт) блінцы на сняданак.
- Тата (сечёт) дровы на двары.
- Цёця (льёт) вады ў чыстую ванну.
- Малыш (ползёт) да цацкі.
- Ён (берёт) газету са стала і пачынае чытаць.
Месны склон
Практыкаванне. Утварыце ад пададзеных ніжэй словаў формы меснага склону з дапамогаю прыметнікаў “на”, “у”, “пры”, “па”.
Схема:
- -ка (ж.р.) → -цы: казка (ж.р.) → у казцы
- -ка (ж.р.) (націск.) → рака → у рацэ
- -к (м.р., н.р.) → -ку: парк → у парку
- -г (м.р.) → -зе: парог → на парозе
- зацвярдзелы зычны (Ж, Ш, Дж, Ч, Р + Ц) → -ы: плошча → плошчы
- мяккі зычны → -і: конь → кані
- астатнія выпадкі → -е: лес → у лесе
балота → балоце (цеканне)
лес, палянка, гара, рака, возера, балота, поле, хмара, неба, пясок, бераг, камень, трава, куст, дрэва, пячора, ручай, узлесак, луг, вецер
Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках форму меснага склону.
- У (лес) і на (палянка) было ціха і відно.
- На (гара) раслі хвоі і елкі.
- Мы адпачывалі на (возера), на самым (бераг).
- У (балота) і на (палянка) жылі жабы і буслы.
- На (пясок) каля возера дзеці гулялі ў квач.
- Па (рака), каля берага плавалі качкі.
- На (поле) і ў (трава) скакалі конікі і гайсалі мышкі.
- У (неба) праз хмары ляцелі жоравы.
- У цёмнай (пячора) на вялікім (камень) сядзелі кажаны.
- На (узлесак) у (куст) хаваліся баязлівыя зайцы.
- Каля дрэва, на (палянка) былі мурашнікі.
- У (ручай) і каля балота плавалі рыбы.
- На (луг) у (трава) шумелі чмялі.
- У (лес) і на (возера) было вельмі прыгожа.
- На (неба) зіхацела маланка.
- У (пясок) каля ракі ляжалі людзі.
- На (палянка) і ў (лес) мы збіралі грыбы і ягады.
- На (дрэва) і на (куст) спявалі птушкі.
- У (пячора) і ў (лес) жылі дзікія звяры.
- На (бераг) і на (палянка) мы расклалі вогнішча.
Практыкаванне. Апішыце наступную карцінку, працягнуўшы пададзеныя пачаткі сказаў.
- Мы бачым пячору. У пячоры можа жыць ...
- У небе мы бачым ...
- На пярэднім плане знаходзіцца возера. На возеры можна ўбачыць ...
- На лузе мы бачым ...
- На заднім плане мы бачым высокія горы, на вяршыні якіх ...
- Унізе карцінкі знаходзіцца сцежка, якая вядзе ...
- На беразе мы бачым дрэва. Пад дрэвам могуць быць ...
- Мы бачым кусты, за якімі ...
- У лесе могуць быць ...
Паўтарэнне. Месны склон і іншыя формы назоўнікаў
- у кім? чым? → у торбе, у аўтобусе, у яблыку, у заплечніку, у гаманцы, у пакеце, у хустцы, у крэсле, у грушы
- на кім? чым? → на цягніку, на самалёце, на таксоўцы, на машыне, на матацыкле, на самакаце, на вазку
- пры кім? чым? → пры матулі, пры каце, пры сабаку, пры зайцы, пры лісе, пры мядзведзі, пры ваўкУ
- па кім? чым (по кому? по чему?) → па правіле, па законе, па слове
- аб кім? чым? → аб хлопчыку, аб дзяўчыне, аб ваўку
Практыкаванне. Надайце назоўнікам слушную форму.
- Мы шпацыравалі ў ___________(парк) і спыніліся каля ___________ (лава).
- Я ўбачыла стары ___________ (замак) на ___________ (гара).
- Мы праводзілі час у ___________(сад).
- Я знайшоў дзіўны камень у ___________ (пячора).
- Птушкі сядзелі на ___________ (дрэва) і іх спеў чуўся ў ___________(лес).
- У ___________ (вёска) не было ___________ (снег), толькі лісцё.
- На ___________ (пляцоўка) дзецям было вельмі весела.
- У ___________ (ручай) плыў маленькі камень.
- Мы шпацыравалі па ___________ (пляж) і загаралі на ___________ (сонца).
- Я сустрэла сябра на ___________ (вуліца) і мы пайшлі ў ___________ (кавярня).
- Ён чытаў кнігу на ___________ (дрэва), якое расло ў ___________ (парк).
- Мы знайшлі прыгожую ракавінку на ___________ (бераг) ___________ (мора).
- Я люблю адпачываць у ___________ (сад) і слухаць ___________ (птушкі).
- Мы з сябрамі прайшлі па ___________ (плошча) і паглядзелі на ___________ (помнік).
- На ___________ (вакзал) мы сустрэлі шмат падарожнікаў, якія чакалі ___________ (цягнік).
- Мы гулялі ў ___________ (парк) і ___________ (лес) і назіралі за ___________ , ___________ , ___________ , ___________ (зайцЫ, лісЫ, ваўкІ, трусЫ).
- Я знайшоў цікавы камень у ___________ (пячора).
- Па ___________ (мост) праходзілі людзі і ён калыхаўся на ___________ (вецер).
- У ___________ (вёска) не было грамадскага ___________ (транспарт), усе ездзілі на ___________ (машына).
- Мы прагуляліся па ___________ (лес) і заўважылі ___________ (жывёлы).
- Я знайшоў старую ___________ (кніга) у ___________ (бібліятэка).
- У ___________ (музей) было шмат цікавага, асабліва мне спадабалася старажытная ___________ (карціна).
- Я чытаў ___________ (газета) на ___________ (канапа) і піў ___________ (гарбата).
- Мы глядзелі на ___________ (горы) з ___________ (акно) нашага дома.
- У ___________ (парк) раслі розныя ___________ (кветка).
- Мы адпачывалі на ___________ (пляж) і гулялі па ___________ (пясок).
- На ___________ (прырода) было вельмі прыгожа.
- У ___________ (музей) мы знайшлі шмат цікавых рэчаў, напрыклад, стары ___________ (аўтамабіль).
- На ___________ (пляцоўка) дзеці гулялі ў ___________ (футбол).
- Мы хадзілі па ___________ (вёска) і паглядалі на традыцыйныя ___________ (дом).
- Я люблю праходзіць па ___________ (вёска) і глядзець на ___________ (поле).
- Мы ішлі па ___________ [вуліццы] (вулічка) і вырашылі заехаць у ___________ (кавярня).
- На ___________ (гара) можна знайсці шмат ___________ (сцежкі).
- На ___________ (пляцоўка) ля ___________ (парк) часта праходзяць выставы.
- У ___________ (вёска) не было ___________ (святлафор), і людзі пераходзілі дарогу ў любым ___________ (месца).
- Мы прайшлі па ___________ (поле) і спыніліся каля ___________ (вада).
✏️ Практыкаванне. Устаўце правільную форму меснага склону:
- Мы сустрэліся ў (парк) і правялі час на свежым (паветра).
- Яна заўсёды гуляе ў (лес) з сябрамі.
- На (вакзал) было шмат людзей.
- Мы прайшлі па (пляц) і ўбачылі цікавую выставу.
- Мы з сябрамі часта сустракаемся ў (рэстарацыя), каб абмеркаваць планы.
- Я знайшоў сваю кнігу ў (пакой).
- Мы падарожнічалі па (горад) і наведалі шмат гістарычных месцаў.
- Я вучыў новыя словы ў (клас) на (заняткі).
- У нас ёсць чатыры месцы для адпачынку: на (прырода), у (парк), на (пляж) і (горы).
- Мы былі на (вечарына) у (сквер), па якім мы шпацыравалі вельмі доўга.
- Я не мог знайсці сваіх ключоў ў (торба).
- Мы часта з'яўляемся на (плошча) для наладжвання імпрэз.
- Мы правялі адпачынак на (мора), каб атрымаць асалоду ад марскога паветра.
- Я шмат часу праводжу ў (шынок), дзе адпачываю пасля працы.
- Яна працуе ў (офіс) каля дома.
- Я знайшоў ключы на (падлога) пад крэслам.
- Яна знайшла свой нататнік у (заплечнік).
- Ты часта бавіш час у (клуб), дзе сустракаешся з сябрамі.
- Мы правялі пару гадзін у (бібліятэка), чытаючы кнігі.
- Мы знайшлі цікавы праект на гэтым (сайт).
- На (дарога) мы сустрэлі шмат новых людзей.
- Мы часта размаўлялі ў (бальніца) пра нашы хваробы.
- Я сустрэў сяброў у (майстэрня) перад заняткамі.
- Ён ездзіць на працуў гарадскім (транспарт).
- Яна шпацыравала на (паляна) вельмі доўга.
- Я бачыў яго на (кірмаш), дзе ён купляў сувеніры для сваякоў ды сяброў.
Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках форму меснага склону.
- у (горад), на (пляцоўка), па (лясы), пры (рэчка), аб (гісторыя),
- у (сад), на (вуліца), па (горы), пры (дом), аб (падарожжа),
- у (музей), на (гара), па (азёры), пры (касцёл), аб (сям’я),
- у (замак), на (мост), па (шлях), пры (вогнішча), аб (музыка),
- у (крама), на (вечарына), па (краіна), пры (крыніца), аб (літаратура),
- у (кніга), на (станцыя), па (пляж), пры (вёска), аб (прырода), у (кафэ), на (выстава), па (горад), пры (сцяна), аб (назіранне).
-ка (ж.р.) (ненаціск.) → -цы
казка → у ______, шапка → у ______, дошка → на ______, лаўка → на ______, кветка → на ______, мыйка → у ______, ручка → у ______, тарка → у ______, класіка → аб ______, зорка → пры ______, шапка → у ______,
ка (ж.р.) (націск.) → -цэ
рака → у ______, мука́ → у ______, рука́ → у ______
к (м.р., н.р.) → -ку
парк → у ______, замок → у ______, вянок → на ______, дубок → на ______, пясок → па ______, ручнік → у ______, звонок → пры ______, пірожок → у ______, рынак → на ______
г (м.р.) → -зе
парог → на ______, бераг → на ______, снег → у ______, рог → на ______
зацвярдзелы зычны (Ж, Ш, Дж, Ч, Р + Ц) → -ы
плошча → на ______, вежа → пры ______, глуш → у ______, мяжа → на ______, вецер → на ______, дождж → у ______, смаўж → у ______
мяккі зычны → -і
конь → на ______, мядзведзь → пры ______, цень → у ______, змяя → пры ______,
астатнія выпадкі → -е
лес → у ______, дом → у ______, сад → у ______, хлеб → у ______, горад → у ______, завод → на ______, мост → на ______, кофта → у ______, хата → у ______