Займеннікі "гэты" і "той"

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Версія ад 16:03, 10 чэрвеня 2025, аўтар A.t.undoca (размовы | уклад) (Новая старонка: « === Скланенне займенніка гэты (этот) === {| class="wikitable" |Склон |М.р. |Ж.р. |Н.р. |Мн.л. |- |Назоўны |гэты — этот |гэтая — эта |гэтае — это |гэтыя — эти |- |Родны |гэтага — этого |гэтай — этой |гэтага — этого |гэтых — этих |- |Давальны |гэтаму — этому |гэтай — этой |гэтаму —...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Скланенне займенніка гэты (этот)

Склон М.р. Ж.р. Н.р. Мн.л.
Назоўны гэты — этот гэтая — эта гэтае — это гэтыя — эти
Родны гэтага — этого гэтай — этой гэтага — этого гэтых — этих
Давальны гэтаму — этому гэтай — этой гэтаму — этому гэтым — этим
Вінавальны гэтага — этого (адуш.)

гэты — этот (неадуш.)

гэтую — эту гэтае — это гэтых — этих
Творны гэтым — этим гэтай — этой / этою гэтым — этим гэтымі — этими
Месны на гэтым — на этом на гэтай — на этой на гэтым — на этом на гэтых — на этих

Скланенне займенніка той (тот)

Склон М.р. Ж.р. Н.р. Мн.л.
Назоўны той — тот тая — та тое — то тыя — те
Родны таго — того той — той таго — того тых — тех
Давальны таму — тому той — той таму — тому тым — тем
Вінавальны таго — того (адуш.)

той — тот (неадуш.)

тую — ту тое — то тых — тех
Творны тым — тем той / тою — той тым — тем тымі — теми
Месны на тым — на том на той — на той на тым — на том на тых — на тех


✍️ Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову. Звярніце ўвагу на склон, род і лік.

  1. Запытайся, калі ласка, заўтра ўвечары ў (этого) мужчыны, дзе ён набыў (ту) кнігу.
  2. Мы размаўлялі з (той) жанчынай, што сядзела каля (того) акна.
  3. Ты бачыш (тех) дзяцей, што гуляюць ля (этой) ракі?
  4. Я доўга не мог забыцца на (тот) вечар, калі мы развіталіся.
  5. Яна часта думае пра (ту) размову, якая змяніла яе погляд на (эту) сітуацыю.
  6. Ён паказаў мне (тот) фотаздымак з (этой) паездкі.
  7. Яны размаўлялі з (теми) людзьмі, якія жылі ў (этом) лесе.
  8. Я вельмі ўдзячны (тому) чалавеку, які дапамог мне ў (тот) лёсавызначальны дзень.
  9. (Эти) яблыкі саспелі раней за ўсе.
  10. Ён не хацеў слухаць (тех) вучняў, што не зрабілі (этого) дамашняга задання.
  11. Я заўважыў (эту) памылку толькі пасля (той) праверкі.
  12. Я сядзеў побач з (тем) незвычайным мужчынам у цягніку.
  13. Ты ведаеш, дзе жыве (тот) мастак?
  14. Я сустрэў (того) сябра, з якім разам вучыўся ў (этой) школе.
  15. Мы ўзялі з сабою (эти) карты, каб не заблудзіць у (том) месцы.
  16. Ён ганарыўся перамогай у (том) конкурсе яшчэ шмат гадоў.
  17. Мы гаварылі з (этими) студэнтамі перад (тем) семінарам.
  18. Яна паказала нам дом, дзе жыве (та) спявачка.
  19. Я забыўся пра (тот) непрыемны выпадак, калі зразумеў, што цяпер усё добра.
  20. Ты можаш дапамагчы (этой) дзяўчынцы з (этим) хатнім заданнем?
  21. Я прынёс табе (ту) кнігу, пра якую ты пытаўся ў (того) хлопца.
  22. (Эта) дзяўчына мне падабаецца больш, чым (та).
  23. Мы падышлі да (той) вежы, якую было відаць здалёк.
  24. Я шмат чуў пра (этого) пісьменніка.
  25. Ён прапанаваў мне (эту) ідэю ўчора на (той) сустрэчы.
  26. Ты пазнаў (того) чалавека на фотаздымку?
  27. Мы часта размаўляем пра (те) падзеі з нашага дзяцінства.
  28. Ты можаш патэлефанаваць (тому) самаму доктару, які лячыў цябе?
  29. Я натрапіў на (тот) ліст выпадкова.
  30. У (этой) бібліятэцы я ўбачыў (эти) падручнікі, што ты надоечы шукаў.