Замена канчатка -ёт і месны склон

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Замена канчатка -ёт на -е ці -э

Правіла: -ёт замяняецца на -е пасля мяккіх зычных, на -э – пасля цвёрды: везёт — вязе, стережёт → сцеражэ

Практыкаванне. Перакладзіце дзеясловы ў дужках на беларускую мову.

  1. Матуля (везёт) дзіця ў школу на машыне.
  2. Ён (несёт) кветкі для настаўніцы ў школу.
  3. Бацька (ведёт) сына ў дзіцячы садок.
  4. Дзяўчынка (берёт) яблык са стала.
  5. Сабака (стережёт) дом кожную ноч.
  6. Маці (бережёт) сына і не дазваляе яму шпацыраваць позна ўвечары.
  7. Лебедзь (плывёт) па возеры павольна і паважна.
  8. Настаўніца хутка раззлуецца і (отберёт) у вучня тэлефон.
  9. Бабуля (заберёт) унука з гуртка па валенні.
  10. Сусед (отвезёт) нас на кірмаш заўтра раніцаю, таму мой брат ужо (идёт) спаць.
  11. Югася (отнесёт) гэтыя кнігі ў бібліятэку, а потым (отвезёт) дакументы ў банк.
  12. Змяя (ползёт) па сцежцы ў лесе, шукаючы сваю новую здабычу.
  13. Хлопчык (идёт) дахаты пасля заняткаў і (несёт) у руках сваю ўлюбёную цацку.
  14. Твой хлопец (понесёт) тваю торбу, яна зацяжкая.
  15. Мой сябар (отвезёт) мяне на матацыкле ў парк.
  16. Вуж (отползёт) ў прахалоднае месца пад карчагу.
  17. Ён (несёт) падарунак на дзень народзінаў.
  18. Цётка (ведёт) свайго сабаку ў лес, каб з ім удосталь пашпацыраваць.
  19. Ён (берёт) грошы і купляе вельмі шмат марозіва.
  20. Дзядуля (стережёт) гарод, каб не прыбеглі гарэзлівыя зайчыкі.

Месны склон

Практыкаванне. Утварыце ад пададзеных ніжэй словаў формы меснага склону з дапамогаю прыметнікаў “на”, “у”, “пры”, “па”.

Схема:

  • -ка (ж.р.) → -цы
  • зацвярдзелы зычны → -ы
  • мяккі зычны → -і
  • -к (м.р.) → -ку
  • -г (м.р.) → -зе
  • астатнія выпадкі → -е

лес, палянка, гара, рака, возера, балота, поле, хмара, неба, пясок, бераг, камень, трава, куст, дрэва, пячора, ручай, узлесак, луг, вецер

Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках форму меснага склону.

  1. У (лес) і на (палянка) было ціха і відно.
  2. На (гара) раслі хвоі і елкі.
  3. Мы адпачывалі на (возера), на самым (бераг).
  4. У (балота) і на (палянка) жылі жабы і буслы.
  5. На (пясок) каля возера дзеці гулялі ў квач.
  6. Па (рака), каля берага плавалі качкі.
  7. На (поле) і ў (трава) скакалі конікі і гайсалі мышкі.
  8. У (неба) праз хмары ляцелі жоравы.
  9. У цёмнай (пячора) на вялікім (камень) сядзелі кажаны.
  10. На (узлесак) у (куст) хаваліся баязлівыя зайцы.
  11. Каля дрэва, на (палянка) былі мурашнікі.
  12. У (ручай) і каля балота плавалі рыбы.
  13. На (луг) у (трава) шумелі чмялі.
  14. У (лес) і на (возера) было вельмі прыгожа.
  15. На (неба) зіхацела маланка.
  16. У (пясок) каля ракі ляжалі людзі.
  17. На (палянка) і ў (лес) мы збіралі грыбы і ягады.
  18. На (дрэва) і на (куст) спявалі птушкі.
  19. У (пячора) і ў (лес) жылі дзікія звяры.
  20. На (бераг) і на (палянка) мы расклалі вогнішча.