Надыход вясны

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Практыкаванне. Вырáзна прачытайце сказы па-беларуску і па-нямецку, перакладáючы іх на рускую мову.

  1. 🌱 Раніцай я адчуваю радасць і лёгкае замілаванне, калі бачу першыя прамяні вясновага сонца. Am Morgen fühle ich Freude und eine leichte Rührung, wenn ich die ersten Strahlen der Frühlingssonne sehe.
  2. 🌦️ Калі надвор’е раптоўна мяняецца, у мяне з’яўляецца занепакоенасць і нават невялікая трывога. Wenn sich das Wetter plötzlich verändert, spüre ich Besorgnis und sogar eine leichte Unruhe.
  3. 🐦 Спеў птушак у ранняй цішыні выклікае ў мяне надзею і глыбокую задаволенасць. Der Gesang der Vögel in der frühen Stille weckt in mir Hoffnung und tiefe Zufriedenheit.
  4. 🌿 Калі ў траве з’яўляюцца першыя парасткі, я адчуваю захапленне і сапраўдны энтузіязм. Wenn im Gras die ersten Triebe erscheinen, fühle ich Begeisterung und echten Enthusiasmus.
  5. 😌 Падчас спакойнага шпацыру ў парку мяне апаноўваюць спакой і ўнутранае суладдзе. Während eines ruhigen Spaziergangs im Park erfüllen mich Ruhe und innere Harmonie.
  6. 😮 Калі неба раптам становіцца ярка-блакітным, я адчуваю здзіўленне і лёгкае ўзрушэнне. Wenn der Himmel plötzlich strahlend blau wird, empfinde ich Überraschung und leichte Aufregung.
  7. 🌬️ Рэзкі халодны вецер часам выклікае ў мяне няпэўнасць і пэўную трывожнасць. Ein scharfer kalter Wind verursacht in mir manchmal Unsicherheit und eine gewisse Nervosität.
  8. 🌤️ Калі пасля дажджу зноў выглядае сонца, я адчуваю палёгку і шчырую ўдзячнасць. Wenn nach dem Regen wieder die Sonne erscheint, fühle ich Erleichterung und aufrichtige Dankbarkeit.
  9. 🌸 Вясновыя кветкі ў садзе абуджаюць у маім сэрцы пяшчоту і лёгкае натхненне. Frühlingsblumen im Garten wecken in meinem Herzen Zärtlichkeit und leichte Inspiration.
  10. 🌅 Цёплы вясновы вечар выклікае ў мяне настальгію і ціхую задуменнасць. Ein warmer Frühlingsabend ruft in mir Nostalgie und stille Nachdenklichkeit hervor.
  11. 🌧️ Калі ідзе доўгі веснавы дождж, я адчуваю сум і пэўную меланхолію. Wenn ein langer Frühlingsregen fällt, empfinde ich Traurigkeit und eine gewisse Melancholie.
  12. ⚡ Раптоўная навальніца можа выклікаць напружанасць і моцнае хваляванне. Ein plötzliches Gewitter kann Anspannung und starke Erregung auslösen.
  13. 🧠 Калі я думаю пра новыя планы, у мяне з’яўляецца рашучасць і ўнутраная ўпэўненасць. Wenn ich über neue Pläne nachdenke, entstehen in mir Entschlossenheit und innere Zuversicht.
  14. 🤝 Цёплая размова з сябрам дорыць мне адчуванне падтрымкі і сапраўднай бяспекі. Ein warmes Gespräch mit einem Freund gibt mir ein Gefühl von Unterstützung und echter Sicherheit.
  15. 🌼 Таму з надыходам вясны я часта адчуваю аптымізм і глыбокую жыццярадаснасць.

Deshalb empfinde ich mit dem Beginn des Frühlings oft Optimismus und tiefe Lebensfreude.


📝 Практыкаванне. Адкажы на пытанні.

  1. 😊 Якія эмоцыі ты адчуваеш, калі пасля зімы становіцца цяплей?
  2. 🌷 Ці радуе цябе надыход вясны? Што табе найбольш падабаецца ў гэтай пары года?
  3. ☀️ Як змяняецца твой настрой, калі свеціць яркае вясновае сонца?
  4. 🧥 Якую куртку або худзі ты любіш насіць увесну?
  5. 🧣 Ці носіш ты шалік або шапку, калі надвор’е яшчэ халаднаватае?
  6. 👟 Які абутак ты любіш насіць увесну, калі ідзеш у школу або на шпацыр?
  7. 🌳 Ці любіш ты гуляць у парку або на двары, калі з’яўляюцца першыя кветкі?
  8. 🏫 Як ты адчуваеш сябе, калі ідзеш у школу ў цёплы вясновы дзень?
  9. 🚲 Ці любіш ты катацца на ровары або самакаце ў горадзе вясною?
  10. 🏙️ Якія месцы ў тваім горадзе табе падабаюцца больш за ўсё ўвесну?

Практыкаванне. Апішыце, што Вы бачыце на карцінцы:

Якуб Колас (1882 – 1956)

Чуваць вясна (1938)

ChatGPT Image 6 мар. 2026 г., 13 29 47.png


🌨️ Не сышлі́ яшчэ́ з нізі́ны

❄️ Ро́спісы зімы́,

🏔️ Ску́ты хо́ладам далі́ны,

🌾 Луг ляжы́ць нямы́.

🌤️ Але́ зрок нябё́с ясне́е,

☀️ Больш і больш святла́,

🌱 Жыватво́рчая надзе́я

🌍 Землю абняла́.

🌲 Бе́лы пух атрэ́слі з ша́пак

🌿 Хво́йнікі, ляскі́,

🤲 А іх зáцішкі, як за́пек,

🏜️ Ту́ляць дол, пяскі́.

☀️ Ла́шчыць со́нца твар узго́ркаў,

💧 Су́шыць след іх слёз,

🌊 Што струме́няцца разо́ркай

🌳 Да зняме́лых лоз.

🌳 Па-над ле́сам хо́дзіць шо́лам —

🌼 Хме́льны зоў вясны́,

✨ І разлі́ты навако́ла

🌈 Жыцця́ мары-сны.

🏠 Весяле́й у во́чы све́ту

🌟 Зо́раць стрэ́хі хат.

👨‍🌾 Эй, калга́снік, по́мні ле́та,

💪 Варушы́ся, брат!

🎶 У надзе́мʼі, як жале́йка,

☀️ Со́нцу ў лад і ў тон

🐦 Сы́пле птушка-чарадзейка

🎵 Пе́ршых пе́сень звон.


📝 Практыкаванне на чытанне

📚 Тэма: эмоцыі, надыход вясны, адзенне, вышэйшая і найвышэйшая ступені прыметнікаў.

  1. 🌤️ Сённяшняе вясновае сонца здаецца ярчэйшым, таму мой настрой становіцца значна бадзёршым.
  2. 🌿 У вялікім парку сёння пануе цішэйшая і спакайнейшая атмасфера, чым узімку.
  3. 🧥 Раніцай я апрануў лёгкі плашч, бо надвор’е стала цяплейшым, чым учора.
  4. 🌸 З кожным днём прырода выглядае прыгажэйшай, а людзі становяцца вяселейшымі.
  5. 🧣 Мая сястра выбрала самы тонкі шалік, бо сёння самы цёплы дзень гэтага тыдня.
  6. 👟 На вуліцы я заўважыў людзей у лёгкай вопратцы, бо паветра стала значна мякчэйшым.
  7. 🌼 У двары цяпер больш утульная і жывейшая атмасфера, чым у зімовыя месяцы.
  8. 🧥 Яна надзела светларужовы світшот, бо гэта самая ўтульная частка яе адзення.
  9. 🌞 Вясновае сонца робіць дзень святлейшым, а настрой людзей радаснейшым.
  10. 👜 У яе была бэжавая торба з махрамі, якая выглядала прыгажэйшай за іншыя.
  11. 🌳 У лесе сёння значна цішэй, але паветра стала чысцейшым і свежэйшым.
  12. 👗 Яна выбрала самы яркі строй, каб адчуваць сябе больш упэўнена.
  13. 🌱 Пасля доўгай зімы нават самыя простыя дні здаюцца прыгажэйшымі.
  14. 🧦 Я знайшоў у шафе самыя новыя шкарпэткі, якія выглядаюць ярчэйшымі за іншыя.
  15. 🌺 З кожным ранкам вясна становіцца бліжэйшай, а паветра — цяплейшым.

Практыкаванне. Праслухайце сказы, што прачытае настаўнік, і перакладзіце іх на слых на расейскую мову.

  1. 🌱 Першыя сонечныя прамяні нясмела саграюць зямлю, абуджаючы прыроду ад працяглага зімовага сну.
  2. ☀️ Паветра паступова напаўняецца водарам свежасці, які немагчыма пераблытаць ні з чым іншым.
  3. 💧 З кожным днём кроплі капяжу гучаць усё гучнéй, адлічваючы апошнія хвіліны халадоў.
  4. 🪵 На галінках вербаў з’яўляюцца пупышкі, рыхтуючыся ператварыцца ў першае сакавітае лісце.
  5. 🐦 Птушыны спеў раніцай становіцца больш разнастайным, што сведчыць пра хуткае вяртанне пералётных птушак.
  6. 🌨️ Рэшткі шэрага снегу хутка знікаюць пад уплывам лагоднага ветру, які прыходзіць з поўдня.
  7. 🌊 Неўзабаве паўнаводныя рэкі скінуць лёд і пачнуць свой імклівы рух уздоўж сонечных берагоў.
  8. 🌬️ Шпацыры ў парку прыносяць асаблівую асалоду, бо дні становяцца заўважна даўжэйшымі і святлейшымі.
  9. 🌲 Пад ігліцай у лесе ўжо можна заўважыць маленькія пралескі, якія прабіваюцца скрозь глебу.
  10. 🧊 Зімовая шэрасць паступова саступае месца яркім фарбам неба, якое набывае глыбокае блакітнае адценне.
  11. 🌤️ Прыемна назіраць, як змяняецца наваколле, калі горад паступова пазбаўляецца ад снежных сумётаў.
  12. 🦢 У паветры пануе атмасфера чакання чагосьці новага, светлага і сапраўды цудоўнага.
  13. 🛖 Хутка ў палях пачнуцца веснавыя працы, бо зямля ўжо прагне сонечнага цяпла і вільгаці.
  14. 🌂 Веснавы дождж змывае рэшткі пылу, пакідаючы пасля сябе адчуванне абсалютнай чысціні і спакою.
  15. 🦋 Кожны чалавек адчувае прыліў бадзёрасці, калі бачыць першыя доказы перамогі вясны над холадам.

Пытанні для моўнае размінкі

  1. 🌅 Як пачаўся твой сённяшні дзень і якія эмоцыі ты адчувала рáненька (рус. рано утром)?
  2. ☕ Што ты ела або піла на сняданак?
  3. 🌸 Якія прыкмéты надыходу вясны ты заўважаеш?
  4. ☀️ Якое сёння надвор’е ў Чалябінску і як яно ўплывае на твой настрой?
  5. 🐦 Ці чула ты сёння, як спяваюць птушкі? Якія эмоцыі гэта ў цябе выклікáла?
  6. 🚶 Ці выходзіла ты сёння на шпацыр і дзе ты любіш шпацыраваць?
  7. 📚 Ці чытала ты сёння нешта цікавае? Што менавіта?
  8. 💭 Пра што ты сёння найбольш думала?
  9. 🧹 Ці дапамагала ты сёння па гаспадáрцы (рус. по дому): прыбірала або мыла посуд?
  10. 👗 Якое адзенне ты сёння выбрала і ці зручна табе ў ім?
  11. 👟 Які абутак ты сёння носіш і чаму?
  12. 🌳 Што табе найбольш падабаецца ўвéсну?
  13. 📱 Ці пісала ты сёння камусьці паведамленні? Каму?
  14. 🎵 Ці слухала ты сёння музыку? Якую?
  15. 😌 Якая падзея сёння прынесла табе найбольшае задавальнéнне?
  16. 🤔 Ці было сёння нешта, што вЫклікала ў цябе занепакóенасць?
  17. 🌷 Якія кветкі ты любіш бачыць вясною?
  18. 🗓️ Што ты плануеш рабіць пасля заняткаў?

Практыкаванне. Апішыце падáдзеную выяву:

ChatGPT Image 15 мар. 2026 г., 08 23 07.png

📝 Практыкаванне. Пастаўце дзеясловы ў дужках у патрэбную форму цяперашняга часу

  1. 😊 Янá сёння (адчуваць) спакой і радасць, бо на вуліцы ўжо цяплей.
  2. 🌱 Вясна ўжо (пачынаць) свой ход, і паветра робіцца мякчэйшым.
  3. 🌸 У нашым двары ўжо (квітнець) першыя кветкі.
  4. ☀️ Сонца ярка (свяціць), і мне хочацца ўсміхацца.
  5. 💭 Ён часта (думаць) пра надыход вясны.
  6. ❤️ Я вельмі (любіць) жывёл, асабліва котак і сабак.
  7. 🐕 Мой сабака вельмі (любіць) доўга шпацыраваць у парку.
  8. 🐈 Кот увесь дзень сядзіць на акне і нібы пра нешта (думаць).
  9. 🎁 Матуля (рыхтаваць) вячэру, а мая малодшая сястра дапамагае ёй.
  10. 💌 Дзяўчына часта (пісаць) паведамленні сваёй сяброўцы.
  11. 🗣️ Настаўніца (казаць) новыя словы сваім вучням.
  12. 🤝 Мы заўсёды (паважаць) старэйшых людзей.
  13. 💐 Мой малодшы брат (віншаваць) матулю і (дарыць) ёй кветкі.
  14. 🌷 Унук (дарыць) бабулі прыгожы букет.
  15. 👗 Яна (любіць) насіць светлыя сукенкі ўвéсну.
  16. 🧥 Ці (любіць) яны насіць паліто або куртку ў сакавіку?
  17. 👒 Мы (любіць) моднае і зручнае адзенне.
  18. 🏙️ Наш горад прыгожа (квітнець) штовяснý.
  19. 🏛️ Архітэктар (рыхтаваць) праект новага будынка.
  20. 🪟 Рабочыя (бяліць) сцены старога дома.
  21. 🏠 Бацька (казаць), што гэты дом вельмі прыгожы.
  22. 🌦️ Ці (адчуваць) ты радасць, калі бачыш сонечнае неба?
  23. ☁️ Якое надвор’е сёння ў Чалябінску, як ты (думаць)?
  24. 🐦 Птушкі ўжо гучна (спяваць), і я чую іх рáненька.
  25. 🌨️ Сумёты ўжо (раставаць), бо надвор’е робіцца цяплейшым.
  26. 😊 Я (адчуваць) задавальненне, калі засцілаю ложак зранку.
  27. 😠 Брат (адчуваць) раззлаванасць, калі нешта не атрымліваецца.
  28. 😔 Дзяўчынка (адчуваць) роспач, бо згубíла любімую рэч.
  29. 🕊️ Вы (адчуваць) улагоджанне, калі ўвечары слухаеце музыку.
  30. 📰 Мы (пісаць) у сшытак новыя словы з часопіса.
  31. 👩 Матуля сёння (дазваляць) мне не ісці ў школу.
  32. 📚 Мы (пачынаць) заняткі раніцай, а потым адпачываем.
  33. 🗓️ Заўтра я (планаваць) паесці дома і потым пашпацыраваць з матуляю ля дому.
  34. 👭 Мы з сястрою часта (думаць) пра сумесныя планы на выходныя.


Практыкаванне. Адкажыце на наступныя пададзеныя пытанні.

  1. ✨ Як Вы сёння пачуваецеся? Чым Вы сёння займаліся?
  2. 🌱 Якія прыкметы вясны вы заўважáеце?
  3. 😊 Што Вам падабаецца і не падабаецца ў вясновай пары?
  4. 🧥 Як змяняецца ваш гардэроб з надыходам сакавікá? Якое верхняе адзенне (паліто, куртку ці байку) Вы любіце насіць увéсну? Ці носіце Вы шалік або шапку, калі надвор’е яшчэ прахалóднае?
  5. 👟 Які абутак Вы любіце насіць увесну, калі ідзяцé па на працу ці на шпацыр?
  6. 🚲 Ці любіце Вы актыўны адпачынак (напрыклад, катанне на ровары) альбо аддаеце перавагу павольным шпацырам па горадзе ўвéсну?
  7. 🏙️ Якія месцы ў Вашым горадзе Вам падабаюцца больш за ўсё ўвесну?
  8. ✨ Вясна — гэта час планаў. Які новы занятак Вы б хацелі паспрабаваць гэтаю вясною?


🌸 Практыкаванне: Прачытайце пытанні і адкажыце на іх поўнымі сказамі.

  1. ✨ Як Вы сёння пачуваецеся? Чым Вы сёння займаліся?
  2. 🌱 Якія першыя прыкметы вясны Вы заўважáеце ў Маскве? 😊 Якія эмоцыі Вы адчуваеце, калі бачыце, што надыходзіць вясна? Ці радуе Вас надыход вясны? Што Вам найбольш падабаецца ў гэтай пары года?
  3. 🧥 Як змяняецца ваш гардэроб з надыходам сакавікá? Якое верхняе адзенне (паліто, куртку ці байку) Вы любіце насіць увéсну? Ці носіце Вы шалік або шапку, калі надвор’е яшчэ прахалóднае?
  4. 👟 Які абутак Вы любіце насіць увесну, калі ідзяцé па на працу ці на шпацыр?
  5. 🚲 Ці любіце Вы актыўны адпачынак (напрыклад, катанне на ровары) альбо аддаеце перавагу павольным шпацырам па горадзе ўвéсну?
  6. 🏙️ Якія месцы ў Вашым горадзе (Маскве ці Маладзечна) Вам падабаюцца больш за ўсё ўвесну?
  7. 🏙️ Чым для вас адрозніваецца вясна ў Маскве і вясна ў Маладзеяна?
  8. ✨ Вясна — гэта час планаў. Які новы занятак Вы б хацелі паспрабаваць гэтаю вясною?


📝 Заданне: Пастаўце назоўнікі ў форму Роднага склону (адкажыце на пытанне «няма каго/чаго?»). Звяртайце ўвагу на катэгорыю слова.


  1. 📅 Сакавік — няма ...
  2. 😟 Смутак — няма ...
  3. 🧥 Кажух — няма ...
  4. 👨‍🏫 Настаўнік — няма ...
  5. ⛈️ Гром — няма ...
  6. 🧊 Лёд — няма ...
  7. 🚉 Вакзал — няма ...
  8. 📏 Метр — няма ...
  9. 🍂 Лістапад — няма ...
  10. ❤️ Гнеў — няма ...
  11. 👞 Чаравік — няма ...
  12. 👨‍🌾 Сусед — няма ...
  13. 🌫️ Туман — няма ...
  14. 🧪 Кісларод — няма ...
  15. 🏫 Будынак — няма ...
  16. ⏲️ Літр — няма ...
  17. ❄️ Студзень — няма ...
  18. 😌 Спакой — няма ...
  19. 🎒 Заплечнік — няма ...
  20. 🚶 Міхась — няма ...
  21. 🌬️ Вецер — няма ...
  22. ☕ Цукар — няма ...
  23. 🛣️ Завулак — няма ...
  24. 👣 Крок — няма ...
  25. 🌸 Травень — няма ...
  26. 🌩️ Страх — няма ...
  27. 🎩 Капялюш — няма ...
  28. 🤴 Кароль — няма ...
  29. 🌈 Дождж — няма ...
  30. 🪵 Пясок — няма ...
  31. 🏛️ Тэатр — няма ...
  32. 🕙 Час — няма ...
  33. ☀️ Прамень — няма ...
  34. 🎭 Роздум — няма ...


🌿 Практыкаванне. Дапішыце сказы сваімі варыянтамі.

  1. 🌱 Вясна ў Чалябінску звычайна … .
  2. ☀️ Калі сонца ярка свеціць, мой настрой … .
  3. 🌸 На пачатку вясны ў двары часта квітнеюць … .
  4. 🐦 Раніцай я чую, як за акном … .
  5. 😊 Калі надвор’е робіцца цяплейшым, я адчуваю … .
  6. 🧥 У сакавіку я звычайна апранаю … .
  7. 👗 Для школы я часцей выбіраю … .
  8. 🌦️ Калі неба пахмурнае, а на вуліцы яшчэ холадна, мне хочацца … .
  9. 🏙️ Увесну наш горад выглядае … .
  10. 🚏 Каля майго дома гарадская інфраструктура … .
  11. 🌷 На вясновае свята я магу падарыць матулі … .
  12. 💌 Калі ў мяне добры настрой, я часта пішу … .
  13. 💭 Калі я гляджу на ручай, бярозы і першыя кветкі, я думаю пра … .
  14. 🌈 Прыкметамі надыходу вясны для мяне з’яўляюцца … .
  15. ❤️ Увéсну я асабліва люблю … .

🌿 Практыкаванне. Пастаўце дзеясловы ў форму цяперашняга (простага будучага) часу з усімі займеннікамі.

Архаічнае / Няправільнае спражэнне (паўтарэнне):

  1. 🍔 есці → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  2. 👋 даць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....

Спражэнне з э-аканнем і чаргаваннем зычных:

  1. 💌 пісаць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  2. 🗣️ казаць (говорить [информацию]) → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  3. ✨ сказаць (сказать [информацию]) → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  4. 🤲 мазаць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  5. 🧺 вязаць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....

Спражэнне з заменаю Ё на Е ў формах “ты” і “ён/яна/яно”:

  1. ✈️ ляцець → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  2. 🚶 ісці → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  3. 🧵 плесці → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....

Звычайнае спражэнне:

  1. ❤️ любіць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  2. 🌱 пачынаць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  3. 😊 адчуваць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  4. 🌸 квітнець → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  5. ☀️ свяціць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  6. 🎁 дарыць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  7. 🔍 шукаць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  8. 🫱 махаць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....
  9. 🌬️ дыхаць → я .... , ты .... , ён .... , мы .... , вы .... , яны ....

🌿 Практыкаванне. Пастаўце дзеяслоў у дужках у слушную форму цяперашняга часу.

  1. 😊 Я сёння ___ (адчуваць) улагоджанне, бо сонца вельми ярка свеціць.
  2. 🌱 Ты раніцай ___ (заўважаць) першыя прыкметы вясны каля дома.
  3. 🌸 Яна часта ___ (насіць) ружовую або фіялетавую сукенку ўвесну.
  4. ☀️ Мы ___ (любіць) цёплае надвор’е і доўгі светлавы дзень.
  5. 💭 Ён часта ___ (думаць) пра тое, калі ўжо растáне снег.
  6. 🧥 Вы ___ (адзяваць) лёгкае паліто, калі на вуліцы робіцца цяплей.
  7. 🐦 Яны раніцай ___ (чуць) спевы птушак пад акном.
  8. 🌷 Ты ___ (дарыць) матулі кветкі на Восьмага сакавіка – галоўнае вяснóвае свята.
  9. ❤️ Я ___ (любіць) шпацыраваць у парку, калі сады (квітнець).
  10. 👒 Яна ___ (адчуваць) радасць, калі (апранаць) светлае вясновае адзенне.
  11. 🌦️ Мы ___ (думаць), што сёння надвор’е будзе пахмýрным, але яно цёплае.
  12. 🗣️ Ты часта ___ (казаць), што вясною ў цябе лепшы настрой, чым узімку.
  13. 🎁 Ён ___ (гатаваць) сняданак, пакуль сонца толькі ўстае.
  14. 💐 Яны ___ (віншаваць) бабулю і (дарыць) ёй цюльпаны.
  15. 🌼 Вы ___ (паважаць) старэйшых і заўсёды ветліва з імі размаўляеце.
  16. 🪟 Я ___ (бяліць) сцяну на дачы, бо хачу, каб усё выглядала святлей.
  17. 🐕 Ты ___ (любіць) доўга шпацыраваць са сваім сабакам у добрае надвор’е.
  18. 🐈 Кот увесь дзень (сядзець) на акне і нібы пра нешта ___ (думаць).
  19. 🏙️ Нашы паркі вясною асабліва прыгожа ___ (квітнець).
  20. 🌞 Я ___ (пачынаць) свой дзень з усмешкі і кубка гарачай гарбаты.
  21. 👗 Вы ___ (насіць) дома зручнейшае адзенне, а ў школу — прыгажэйшае.
  22. 🌿 Яны ___ (адчуваць) палёгку, калі сумёты нарэшце (раставаць).
  23. ☁️ Ты ___ (любіць) пахмурныя дні ці больш аддаеш перавагу сонечным?
  24. 🌸 Яна ___ (пісаць) сваёй найлепшай сяброўцы пра свой настрой.
  25. 🤝 Мы заўсёды ___ (паважаць) чужыя пачуцці і настрой.
  26. 🌺 Ён ___ (дарыць) сястры невялікі букет пралесак.
  27. 📋 Вы раніцай ___ (планаваць), што будзеце рабіць пасля заняткаў.
  28. 🌤️ Яны ___ (казаць), што вясновае неба сёння асабліва прыгожае.
  29. 😊 Ты ___ (адчуваць) спакой, калі чуеш ручай і спевы птушак.
  30. 🌱 Я ___ (пачынаць) насіць лягчэйшую куртку ўжо напрыпачáтку сакавіка.
  31. 💌 Мы часта ___ (пісаць) паведамленні пра надвор’е і вясновыя планы.
  32. 🌷 Вы ___ (любіць) рамонкі і ружы, а мы — белыя пралескі.
  33. ☀️ Сонца ярка ___ (свяціць) у вакно, і таму ў пакоі вельмі ўтульна.
  34. 🧣 Ты яшчэ ___ (насіць) цёплы шалік раніцай ці ўжо не?
  35. 🌈 Яны ___ (радавацца), калі бачаць, як павялічваецца светлавы дзень.

Пытанні для пачатку заняткаў:

  1. 😊 Як ты сёння маешся, якія пачýцці зазнала і чаму?
  2. 🌱 Ці заўважаеш ты ўжо ў Чалябінску сапраўдны пачатак вясны? Якія прыкметы вясны табе найбольш кíдаюцца ў вочы?
  3. ☀️ Якое сёння надвор’е ў Чалябінску і як яно ўплывае на твой настрой?
  4. 👗 Што ты сёння апранула і чаму выбрала менавіта гэтае адзенне?
  5. 🧥 Ці ўжо хочацца табе насіць больш лёгкае вясновае адзенне, ці пакуль яшчэ даводзіцца апранацца цяплей?
  6. 🏙️ Якія месцы ў горадзе табе асабліва падабаюцца вясною: парк, двор, вуліца каля дома, прысáды (аллеи) або нешта іншае?

Практыкаванне. Апішыце карцінку паводле наступнага плану:

Gemini Generated Image 2mkghf2mkghf2mkg.png
  1. 🌿 На пярэднім плане мы бачым ...
  2. 🌸 У цэнтры карцінкі знаходзіцца ...
  3. 🌳 Злева нам кідаецца ў вочы ...
  4. 🏡 На заднім плане можна заўважыць ...
  5. 🌞 Над усёй карцінкай свеціць ...
  6. 🐦 У небе ляцяць ...
  7. 🌼 Вакол ракі растуць ...
  8. 💧 Вада ў рацэ выглядае ...
  9. 🦆 Па вадзе плаваюць ...
  10. 👧🧒 Дзеці на беразе ...
  11. 🚶‍♀️ Удалечыні ідзе ...
  12. 🌉 Праз раку перакінуты ...
  13. 🌱 Прырода выглядае ...
  14. 🌷 На дрэвах ужо ёсць ...
  15. 🐑 На полі пасуцца ...
  16. 🦋 Побач з дзецьмі можна ўбачыць ...
  17. 🌄 Увесь пейзаж стварае ўражанне ...
  18. 😊 Гэтая карцінка выклікае пачуццё ...
  19. 🌤️ Надвор’е на карцінцы здаецца ...
  20. ✨ У цэлым карцінка выглядае ...

🌿 Практыкаванне: Дапішыце сказы

Дапоўніце пачаткі сказаў сваімі думкамі і варыянтамі.

  1. 🌤️ Сёння з самае раніцы надвор'е ў Чалябінску ...
  2. 🐈 Мой кот Тымон вельмі любіць, калі ...
  3. 👗 У школу я часцей за ўсё адзяваю зручнейшае адзенне, напрыклад ...
  4. 😊 Калі на вуліцы становіцца цяплей, я адчуваю ...
  5. 🏠 У пятніцу а шаснаццатай гадзіне я ...
  6. 🌸 Напрыпачáтку вясны ...
  7. 🧥 Калі я іду на шпацыр у сакавікý, я апранаю ...
  8. 🐦 Рáненька ўвéсну я чую, як за акном ...
  9. 👧 Мая малодшая сястра вельмі цешыцца, калі ...
  10. 🏙️ Вясной наш горад Чалябінск выглядае ...
  11. ⚡ Матуля свáрыцца на нас з сястрой, калі мы ...
  12. 🌦️ Калі неба пахмýрнае і ідзе дождж, мне хочацца ...
  13. 👟 Замест зімовых ботаў я зараз абуваю … , бо …
  14. 🌳 На бярозах у нашым парку ўжо хутка з’явяцца ...
  15. 💭 Калі я гляджу на першыя кветкі, я часта думаю пра ...
  16. 💌 Калі ў мяне ціхамірны настрой, я ...
  17. 🍱 Калі мы ўсёй сям'ёй сядáем за стол, мы ямо ...
  18. ❤️ Увéсну мне падабаецца Чалябінск асабліва за тое, што ...

Веснавое абуджэнне і штодзённыя справы

Практыкаванне: Устаўце дзеясловы ў дужках ў слушныя формы цяперашняга часу.

Правіла:

У формах “ён/яна/яно/яны” пасля Е не пішацца Т. Ува ўсіх астатніх выпадках замест будзе мяккае ЦЬ:

ён гуляе, яны гуляюць, яна крычыць, яно думае.

  1. 🧠 Ён (думаць) пра вяснóвыя кветкі.
  2. 📖 Яна (чытаць) вельмі цікавую кнігу.
  3. 💡 Настаўнікі [яны] (ведаць) шмат гісторый.
  4. 🔥 Агонь [ён] весела (гарэць) у камінцы.
  5. 💤 Кот [ён] (спаць) на цёплай лаўцы.
  6. 🗣️ Птушка [яны] моцна (крычаць) у садзе.
  7. 🧂 Повар [ён] доўга (соліць) страву.
  8. 🔒 Яна (закрываць) дзверы на ключ.
  9. 🧱 Яблык [ён] (падаць) з дрэва ў траву.
  10. 🪜 Хлопчык [ён] (лезці) на высокую лесвіцу.
  11. 📍 Старое дрэва [яно] (стаяць) каля рэчкі.
  12. 🧍 Ручнік [ён] (вісець) на гачку ў кухні.
  13. ☀️ Сонца [яно] ласкáва (грэць) зямлю.
  14. 🧫 Лекар [ён] (лячыць) хворае дзіцё.
  15. 🩺 У дзяўчынцы (балець) рука пасля трэніроўкі.
  16. ❤️ Яны вельмі (любіць) сваю родную вёску.
  17. 🧠 Дзядуля [ён] добра (помніць) сваё дзяцінства.
  18. 🧠 Вучань [ён] часта (пакідаць) сшытак дома.
  19. 🧭 Людзі [яны] (верыць) у добрыя навіны.
  20. 🧼 Яна (чысціць) свой абутак ад бруду.
  21. 🧺 Яны (сушыць) адзенне пасля дажджу.
  22. ⚡ Матуля [яна] (сварыцца) на свайго сына.
  23. 👂 Дзіцё [яно] (чуць) кожны гук і не можа заснуць.
  24. 👀 Дзеці [яны] (бачыць) вясёлку ў небе.
  25. 💬 Яны (размаўляць) паміжсóбку вельмі ціха, каб іх не пачулі.
  26. 🛒 Суседка [яна] (набываць) свежы хлеб.
  27. 🍽️ Сям'я [яна] (абедаць) разам на тэрасе.
  28. 🛌 Ён (адпачываць) пасля цяжкай працы.
  29. 🔍 Сабака [ён] (шукаць) сваю цацку.
  30. 💡 Яны зусім не (разумець) гэтага правіла.
  31. 🏫 Школа [яна] (вучыць) дзяцей быць сумленнымі.
  32. ✍️ Студэнт [ён] (занатоўваць) лекцыю ў сшытак.
  33. 🔄 Яны (паўтараць) новыя словы кожны дзень.
  34. 👋 Дзяўчынка [яна] прыгожа (граць) на скрыпцы.

Практыкаванне: Устаўце прыметнікі ў вышэйшую ступень параўнання.

Правіла: Пасля зацвярдзелых зычных (Р, Ч, Дж, Ж, Ш) дадаецца суфікс -эйш, пасля астатніх – ейш)

Прыклад:

  • Мужчынскі род: ☀️ цёплы дзень → цяплейшы дзень
  • Жаночы род: ❄️ халодная ноч → халаднейшая ноч
  • Ніякі род: 🌫️ шырокае поле → шырэйшае поле
  • Множны лік: 🍓 спелыя ягады → спялейшыя ягады
  1. 💎 чысты ручай → ...
  2. 🧸 старыя цацкі → ...
  3. 🍋 кіслая цытрына→ ...
  4. 🌶️ вострыя стравы → ...
  5. 🏠 новы дом → ...
  6. 🧱 моцная сцяна → ...
  7. 💡 светлая сукенка  → ...
  8. 🌸 прыгожы сад → ...
  9. 👤 разумная вучаніца → ...
  10. 🦁 смелыя героі → ...
  11. ☕ гарачая гарбата → ...
  12. 🥤 свежае паветра → ...
  13. 🍏 танная садавіна → ...
  14. 🪵 цвёрдая карá → ...
  15. 🍰 смачны торт → ...
  16. 🐢 павольная машына → ...
  17. 🔊 гучныя словы → ...
  18. 🍯 густое сóчыва → ...
  19. 🧥 цёмная куртка → ...
  20. 🍒 спелыя вішні → ...
  21. 🧪 просты тэст → ...
  22. 🧩 складаная задача → ...
  23. 📖 цікавае заданне → ...
  24. 🏙️ багаты горад → ...
  25. 🌾 бедная глеба → ...
  26. 🤝 шчырыя людзі → ...
  27. 🧼 акуратны почырк → ...
  28. 🧺 чыстая кашуля → ...
  29. 🕰️ дакладнае паведамленне → ...
  30. 🦋 пяшчотныя дзеці → ...
  31. 🌤️ яскравы прамень → ...
  32. 🌌 цёмная парá → ...
  33. 🌬️ свежае паветра → ...

Практыкаванне: Дапоўніце сказы (Вясна, эмоцыі, горад)

  1. ☕ Нягледзячы на тое, што зараз даволі рáненька, я паспела ...
  2. 🌱 Калі я гляджу ў акно і бачу першую зеляніну, я адчуваю ...
  3. 🧣 Сёння надвор'е такое: ...
  4. 🏰 Пскоўскі Крэмль выглядае асабліва вéлічна, калі ...
  5. ☀️ Я вельмі радуюся, калі ранішняе сонца ...
  6. 🌸 Мой настрой заўсёды паляпшаецца, калі ў горадзе ...
  7. 🧤 Хоць ужо сакавік, але ...
  8. 🚶 Калі я іду па вуліцах Пскова, я часта звяртаю ўвагу на ...
  9. 🌤️ Вясна для мяне — гэта не толькі цяпло, але і ...
  10. 🐦 Спеў птушак за акном нагáдвае мне пра тое, што ...
  11. 🚲 Калі на вуліцах стане зусім суха, людзі пачнуць ...
  12. 👗 Вясна — гэта выдатны час, каб ...
  13. 🧘 Калі я хвалююся, мне дапамагае супакоіцца ...
  14. ✨ Мне здаецца, што самае галоўнае гэтай вясной — гэта ...
  15. 🏰 Калі да мяне прыедуць госці, я абавязкова пакажу ім у Пскове ...
  16. 🌿 Пупышкі на дрэвах выклікáюць у мяне пачуццё ...
  17. 👟 Маё самае зручнае вяснавое адзенне — гэта ...
  18. 🏠 Калі я вяртаюся дахаты пасля шпáцыру, я ...

💡 Родны склон мужчынскага роду (-а/-я ці -у/-ю)

Канчаткі -А / -Я (Канкрэтнае і лічбавае)

Выкарыстоўваюцца, калі мы можам гэта пакратаць, палічыць ці дакладна вызначыць у прасторы.

  • 👤 Жывыя істоты: вучня, ката Тымона, мінака, шпака.
  • 📦 Канкрэтныя прадметы: стала, разака, чаравіка, заплечніка.
  • 📏 Адзінкі вымярэння і лікі: метра, літра, градуса, рубля.
  • 📅 Назвы месяцаў і дзён: сакавіка, траўня, чацвярга.
  • 🏢 Населеныя пункты: Пскова, Чалябінска, Менска.
  • 🧩 Часткі цела і прадметаў: пальца, носа, рукава, гузіка.

Канчаткі -У / -Ю (Абстрактнае і неакрэсленае)

Выкарыстоўваюцца для паняццяў, якія не маюць выразнай формы, ці для пэўнае колькасці рэчыва.

  • 🧠 Пачуцці і стан: болю, страху, спакою, натхнення (запалу), жалю.
  • 🛠 Працэсы: руху, палёту
  • 🌬️ З’явы прыроды: ветру, дажджу, лёду, грому, марозу.
  • 🌌 Прасторавыя паняцці: свету, краю, абшару, лесу, шляху.
  • ⏳ Абстрактныя паняцці: часу, лёсу, напрамку, тэксту, іспыту.
  • ☕ Рэчывы і прадукты (частка): цукру, мёду, чаю, пяску, бруду.
  • 📉 Сукупнасці: спорту, транспарту, капіталу.

🌿 Практыкаванне: Пастаўце назоўнікі ў родны склон

Раскрыйце дужкі, звяртаючы ўвагу на канчаткі -а/-я ці -у/-ю.

  1. 📅 пачатак (сакавік) →
  2. 🧘 стан поўнага (спакою) →
  3. 🏢 дваццаты паверх (хмарачос) →
  4. 💨 павеў веснавога (вецер) →
  5. 🦅 крыло чорнага (крумкач) →
  6. 🌸 водар свежага (бэз) →
  7. 🏛️ цэнтр старога (горад) →
  8. 🏘️ жыхáр спальнага (раён) →
  9. 😊 пачуццё моцнага (запал) →
  10. 🧥 каўнер каўнер (світшот) →
  11. 🐦 спеў звонкага (шпак) →
  12. 🛣️ канец доўгага (шлях) →
  13. 🍬 смак карычневага (цукар) →
  14. 🕰️ толькі адна гадзіна вольнага (час) →
  15. 🌊 бераг ціхага (ручай)
  16. 🚶 гук крокаў (мінак) →
  17. 📉 ад моцнага (перапуд) →
  18. 🏗️ колер бруднага (бетон) →
  19. 🧤 памер скуранога (чаравік) →
  20. 🐱 хвост шатландскага (кот) →
  21. 🗓️ канец (травень) →
  22. 🌡️ адзін градус (цяпло) →
  23. 🧺 кавалак смачнага (пірог) →
  24. 🚲 стырно хуткага (ровар) →
  25. 🌿 лісток (падбел) →
  26. 🛒 кошт (квіток) →
  27. 🌧️ шум дробнага (дождж) →
  28. ⛲ бляск гарадскога (фантан) →
  29. 🧱 мур старажытнага (замак) →
  30. 🌳 светла-зялёны колер першага (лісток) →
  31. 🧊 раставанне (лёд) →
  32. 🚌 шум грамадскага (транспарт) →
  33. 🧭 адчуванне (дзэн) →
  34. 🎭 элемент незвычайнага (дэкор) →
  35. ⏳ брак вольнага (час) →
  36. 🥣 лыжка духмянага (мёд) →
  37. 🌈 колер веснавога (небасхіл) →