Надыход вясны
Практыкаванне. Вырáзна прачытайце сказы па-беларуску і па-нямецку, перакладáючы іх на рускую мову.
- 🌱 Раніцай я адчуваю радасць і лёгкае замілаванне, калі бачу першыя прамяні вясновага сонца. Am Morgen fühle ich Freude und eine leichte Rührung, wenn ich die ersten Strahlen der Frühlingssonne sehe.
- 🌦️ Калі надвор’е раптоўна мяняецца, у мяне з’яўляецца занепакоенасць і нават невялікая трывога. Wenn sich das Wetter plötzlich verändert, spüre ich Besorgnis und sogar eine leichte Unruhe.
- 🐦 Спеў птушак у ранняй цішыні выклікае ў мяне надзею і глыбокую задаволенасць. Der Gesang der Vögel in der frühen Stille weckt in mir Hoffnung und tiefe Zufriedenheit.
- 🌿 Калі ў траве з’яўляюцца першыя парасткі, я адчуваю захапленне і сапраўдны энтузіязм. Wenn im Gras die ersten Triebe erscheinen, fühle ich Begeisterung und echten Enthusiasmus.
- 😌 Падчас спакойнага шпацыру ў парку мяне апаноўваюць спакой і ўнутранае суладдзе. Während eines ruhigen Spaziergangs im Park erfüllen mich Ruhe und innere Harmonie.
- 😮 Калі неба раптам становіцца ярка-блакітным, я адчуваю здзіўленне і лёгкае ўзрушэнне. Wenn der Himmel plötzlich strahlend blau wird, empfinde ich Überraschung und leichte Aufregung.
- 🌬️ Рэзкі халодны вецер часам выклікае ў мяне няпэўнасць і пэўную трывожнасць. Ein scharfer kalter Wind verursacht in mir manchmal Unsicherheit und eine gewisse Nervosität.
- 🌤️ Калі пасля дажджу зноў выглядае сонца, я адчуваю палёгку і шчырую ўдзячнасць. Wenn nach dem Regen wieder die Sonne erscheint, fühle ich Erleichterung und aufrichtige Dankbarkeit.
- 🌸 Вясновыя кветкі ў садзе абуджаюць у маім сэрцы пяшчоту і лёгкае натхненне. Frühlingsblumen im Garten wecken in meinem Herzen Zärtlichkeit und leichte Inspiration.
- 🌅 Цёплы вясновы вечар выклікае ў мяне настальгію і ціхую задуменнасць. Ein warmer Frühlingsabend ruft in mir Nostalgie und stille Nachdenklichkeit hervor.
- 🌧️ Калі ідзе доўгі веснавы дождж, я адчуваю сум і пэўную меланхолію. Wenn ein langer Frühlingsregen fällt, empfinde ich Traurigkeit und eine gewisse Melancholie.
- ⚡ Раптоўная навальніца можа выклікаць напружанасць і моцнае хваляванне. Ein plötzliches Gewitter kann Anspannung und starke Erregung auslösen.
- 🧠 Калі я думаю пра новыя планы, у мяне з’яўляецца рашучасць і ўнутраная ўпэўненасць. Wenn ich über neue Pläne nachdenke, entstehen in mir Entschlossenheit und innere Zuversicht.
- 🤝 Цёплая размова з сябрам дорыць мне адчуванне падтрымкі і сапраўднай бяспекі. Ein warmes Gespräch mit einem Freund gibt mir ein Gefühl von Unterstützung und echter Sicherheit.
- 🌼 Таму з надыходам вясны я часта адчуваю аптымізм і глыбокую жыццярадаснасць.
Deshalb empfinde ich mit dem Beginn des Frühlings oft Optimismus und tiefe Lebensfreude.
📝 Практыкаванне. Адкажы на пытанні.
- 😊 Якія эмоцыі ты адчуваеш, калі пасля зімы становіцца цяплей?
- 🌷 Ці радуе цябе надыход вясны? Што табе найбольш падабаецца ў гэтай пары года?
- ☀️ Як змяняецца твой настрой, калі свеціць яркае вясновае сонца?
- 🧥 Якую куртку або худзі ты любіш насіць увесну?
- 🧣 Ці носіш ты шалік або шапку, калі надвор’е яшчэ халаднаватае?
- 👟 Які абутак ты любіш насіць увесну, калі ідзеш у школу або на шпацыр?
- 🌳 Ці любіш ты гуляць у парку або на двары, калі з’яўляюцца першыя кветкі?
- 🏫 Як ты адчуваеш сябе, калі ідзеш у школу ў цёплы вясновы дзень?
- 🚲 Ці любіш ты катацца на ровары або самакаце ў горадзе вясною?
- 🏙️ Якія месцы ў тваім горадзе табе падабаюцца больш за ўсё ўвесну?
Практыкаванне. Апішыце, што Вы бачыце на карцінцы:
Якуб Колас (1882 – 1956)
Чуваць вясна (1938)
🌨️ Не сышлі́ яшчэ́ з нізі́ны
❄️ Ро́спісы зімы́,
🏔️ Ску́ты хо́ладам далі́ны,
🌾 Луг ляжы́ць нямы́.
🌤️ Але́ зрок нябё́с ясне́е,
☀️ Больш і больш святла́,
🌱 Жыватво́рчая надзе́я
🌍 Землю абняла́.
🌲 Бе́лы пух атрэ́слі з ша́пак
🌿 Хво́йнікі, ляскі́,
🤲 А іх зáцішкі, як за́пек,
🏜️ Ту́ляць дол, пяскі́.
☀️ Ла́шчыць со́нца твар узго́ркаў,
💧 Су́шыць след іх слёз,
🌊 Што струме́няцца разо́ркай
🌳 Да зняме́лых лоз.
🌳 Па-над ле́сам хо́дзіць шо́лам —
🌼 Хме́льны зоў вясны́,
✨ І разлі́ты навако́ла
🌈 Жыцця́ мары-сны.
🏠 Весяле́й у во́чы све́ту
🌟 Зо́раць стрэ́хі хат.
👨🌾 Эй, калга́снік, по́мні ле́та,
💪 Варушы́ся, брат!
🎶 У надзе́мʼі, як жале́йка,
☀️ Со́нцу ў лад і ў тон
🐦 Сы́пле птушка-чарадзейка
🎵 Пе́ршых пе́сень звон.
📝 Практыкаванне на чытанне
📚 Тэма: эмоцыі, надыход вясны, адзенне, вышэйшая і найвышэйшая ступені прыметнікаў.
- 🌤️ Сённяшняе вясновае сонца здаецца ярчэйшым, таму мой настрой становіцца значна бадзёршым.
- 🌿 У вялікім парку сёння пануе цішэйшая і спакайнейшая атмасфера, чым узімку.
- 🧥 Раніцай я апрануў лёгкі плашч, бо надвор’е стала цяплейшым, чым учора.
- 🌸 З кожным днём прырода выглядае прыгажэйшай, а людзі становяцца вяселейшымі.
- 🧣 Мая сястра выбрала самы тонкі шалік, бо сёння самы цёплы дзень гэтага тыдня.
- 👟 На вуліцы я заўважыў людзей у лёгкай вопратцы, бо паветра стала значна мякчэйшым.
- 🌼 У двары цяпер больш утульная і жывейшая атмасфера, чым у зімовыя месяцы.
- 🧥 Яна надзела светларужовы світшот, бо гэта самая ўтульная частка яе адзення.
- 🌞 Вясновае сонца робіць дзень святлейшым, а настрой людзей радаснейшым.
- 👜 У яе была бэжавая торба з махрамі, якая выглядала прыгажэйшай за іншыя.
- 🌳 У лесе сёння значна цішэй, але паветра стала чысцейшым і свежэйшым.
- 👗 Яна выбрала самы яркі строй, каб адчуваць сябе больш упэўнена.
- 🌱 Пасля доўгай зімы нават самыя простыя дні здаюцца прыгажэйшымі.
- 🧦 Я знайшоў у шафе самыя новыя шкарпэткі, якія выглядаюць ярчэйшымі за іншыя.
- 🌺 З кожным ранкам вясна становіцца бліжэйшай, а паветра — цяплейшым.
Практыкаванне. Праслухайце сказы, што прачытае настаўнік, і перакладзіце іх на слых на расейскую мову.
- 🌱 Першыя сонечныя прамяні нясмела саграюць зямлю, абуджаючы прыроду ад працяглага зімовага сну.
- ☀️ Паветра паступова напаўняецца водарам свежасці, які немагчыма пераблытаць ні з чым іншым.
- 💧 З кожным днём кроплі капяжу гучаць усё гучнéй, адлічваючы апошнія хвіліны халадоў.
- 🪵 На галінках вербаў з’яўляюцца пупышкі, рыхтуючыся ператварыцца ў першае сакавітае лісце.
- 🐦 Птушыны спеў раніцай становіцца больш разнастайным, што сведчыць пра хуткае вяртанне пералётных птушак.
- 🌨️ Рэшткі шэрага снегу хутка знікаюць пад уплывам лагоднага ветру, які прыходзіць з поўдня.
- 🌊 Неўзабаве паўнаводныя рэкі скінуць лёд і пачнуць свой імклівы рух уздоўж сонечных берагоў.
- 🌬️ Шпацыры ў парку прыносяць асаблівую асалоду, бо дні становяцца заўважна даўжэйшымі і святлейшымі.
- 🌲 Пад ігліцай у лесе ўжо можна заўважыць маленькія пралескі, якія прабіваюцца скрозь глебу.
- 🧊 Зімовая шэрасць паступова саступае месца яркім фарбам неба, якое набывае глыбокае блакітнае адценне.
- 🌤️ Прыемна назіраць, як змяняецца наваколле, калі горад паступова пазбаўляецца ад снежных сумётаў.
- 🦢 У паветры пануе атмасфера чакання чагосьці новага, светлага і сапраўды цудоўнага.
- 🛖 Хутка ў палях пачнуцца веснавыя працы, бо зямля ўжо прагне сонечнага цяпла і вільгаці.
- 🌂 Веснавы дождж змывае рэшткі пылу, пакідаючы пасля сябе адчуванне абсалютнай чысціні і спакою.
- 🦋 Кожны чалавек адчувае прыліў бадзёрасці, калі бачыць першыя доказы перамогі вясны над холадам.
Пытанні для моўнае размінкі
- 🌅 Як пачаўся твой сённяшні дзень і якія эмоцыі ты адчувала рáненька (рус. рано утром)?
- ☕ Што ты ела або піла на сняданак?
- 🌸 Якія прыкмéты надыходу вясны ты заўважаеш?
- ☀️ Якое сёння надвор’е ў Чалябінску і як яно ўплывае на твой настрой?
- 🐦 Ці чула ты сёння, як спяваюць птушкі? Якія эмоцыі гэта ў цябе выклікáла?
- 🚶 Ці выходзіла ты сёння на шпацыр і дзе ты любіш шпацыраваць?
- 📚 Ці чытала ты сёння нешта цікавае? Што менавіта?
- 💭 Пра што ты сёння найбольш думала?
- 🧹 Ці дапамагала ты сёння па гаспадáрцы (рус. по дому): прыбірала або мыла посуд?
- 👗 Якое адзенне ты сёння выбрала і ці зручна табе ў ім?
- 👟 Які абутак ты сёння носіш і чаму?
- 🌳 Што табе найбольш падабаецца ўвéсну?
- 📱 Ці пісала ты сёння камусьці паведамленні? Каму?
- 🎵 Ці слухала ты сёння музыку? Якую?
- 😌 Якая падзея сёння прынесла табе найбольшае задавальнéнне?
- 🤔 Ці было сёння нешта, што вЫклікала ў цябе занепакóенасць?
- 🌷 Якія кветкі ты любіш бачыць вясною?
- 🗓️ Што ты плануеш рабіць пасля заняткаў?
Практыкаванне. Апішыце падáдзеную выяву:
📝 Практыкаванне. Пастаўце дзеясловы ў дужках у патрэбную форму цяперашняга часу
- 😊 Янá сёння (адчуваць) спакой і радасць, бо на вуліцы ўжо цяплей.
- 🌱 Вясна ўжо (пачынаць) свой ход, і паветра робіцца мякчэйшым.
- 🌸 У нашым двары ўжо (квітнець) першыя кветкі.
- ☀️ Сонца ярка (свяціць), і мне хочацца ўсміхацца.
- 💭 Ён часта (думаць) пра надыход вясны.
- ❤️ Я вельмі (любіць) жывёл, асабліва котак і сабак.
- 🐕 Мой сабака вельмі (любіць) доўга шпацыраваць у парку.
- 🐈 Кот увесь дзень сядзіць на акне і нібы пра нешта (думаць).
- 🎁 Матуля (рыхтаваць) вячэру, а мая малодшая сястра дапамагае ёй.
- 💌 Дзяўчына часта (пісаць) паведамленні сваёй сяброўцы.
- 🗣️ Настаўніца (казаць) новыя словы сваім вучням.
- 🤝 Мы заўсёды (паважаць) старэйшых людзей.
- 💐 Мой малодшы брат (віншаваць) матулю і (дарыць) ёй кветкі.
- 🌷 Унук (дарыць) бабулі прыгожы букет.
- 👗 Яна (любіць) насіць светлыя сукенкі ўвéсну.
- 🧥 Ці (любіць) яны насіць паліто або куртку ў сакавіку?
- 👒 Мы (любіць) моднае і зручнае адзенне.
- 🏙️ Наш горад прыгожа (квітнець) штовяснý.
- 🏛️ Архітэктар (рыхтаваць) праект новага будынка.
- 🪟 Рабочыя (бяліць) сцены старога дома.
- 🏠 Бацька (казаць), што гэты дом вельмі прыгожы.
- 🌦️ Ці (адчуваць) ты радасць, калі бачыш сонечнае неба?
- ☁️ Якое надвор’е сёння ў Чалябінску, як ты (думаць)?
- 🐦 Птушкі ўжо гучна (спяваць), і я чую іх рáненька.
- 🌨️ Сумёты ўжо (раставаць), бо надвор’е робіцца цяплейшым.
- 😊 Я (адчуваць) задавальненне, калі засцілаю ложак зранку.
- 😠 Брат (адчуваць) раззлаванасць, калі нешта не атрымліваецца.
- 😔 Дзяўчынка (адчуваць) роспач, бо згубíла любімую рэч.
- 🕊️ Вы (адчуваць) улагоджанне, калі ўвечары слухаеце музыку.
- 📰 Мы (пісаць) у сшытак новыя словы з часопіса.
- 👩 Матуля сёння (дазваляць) мне не ісці ў школу.
- 📚 Мы (пачынаць) заняткі раніцай, а потым адпачываем.
- 🗓️ Заўтра я (планаваць) паесці дома і потым пашпацыраваць з матуляю ля дому.
- 👭 Мы з сястрою часта (думаць) пра сумесныя планы на выходныя.
Практыкаванне. Адкажыце на наступныя пададзеныя пытанні.
- ✨ Як Вы сёння пачуваецеся? Чым Вы сёння займаліся?
- 🌱 Якія прыкметы вясны вы заўважáеце?
- 😊 Што Вам падабаецца і не падабаецца ў вясновай пары?
- 🧥 Як змяняецца ваш гардэроб з надыходам сакавікá? Якое верхняе адзенне (паліто, куртку ці байку) Вы любіце насіць увéсну? Ці носіце Вы шалік або шапку, калі надвор’е яшчэ прахалóднае?
- 👟 Які абутак Вы любіце насіць увесну, калі ідзяцé па на працу ці на шпацыр?
- 🚲 Ці любіце Вы актыўны адпачынак (напрыклад, катанне на ровары) альбо аддаеце перавагу павольным шпацырам па горадзе ўвéсну?
- 🏙️ Якія месцы ў Вашым горадзе Вам падабаюцца больш за ўсё ўвесну?
- ✨ Вясна — гэта час планаў. Які новы занятак Вы б хацелі паспрабаваць гэтаю вясною?
🌸 Практыкаванне: Прачытайце пытанні і адкажыце на іх поўнымі сказамі.
- ✨ Як Вы сёння пачуваецеся? Чым Вы сёння займаліся?
- 🌱 Якія першыя прыкметы вясны Вы заўважáеце ў Маскве? 😊 Якія эмоцыі Вы адчуваеце, калі бачыце, што надыходзіць вясна? Ці радуе Вас надыход вясны? Што Вам найбольш падабаецца ў гэтай пары года?
- 🧥 Як змяняецца ваш гардэроб з надыходам сакавікá? Якое верхняе адзенне (паліто, куртку ці байку) Вы любіце насіць увéсну? Ці носіце Вы шалік або шапку, калі надвор’е яшчэ прахалóднае?
- 👟 Які абутак Вы любіце насіць увесну, калі ідзяцé па на працу ці на шпацыр?
- 🚲 Ці любіце Вы актыўны адпачынак (напрыклад, катанне на ровары) альбо аддаеце перавагу павольным шпацырам па горадзе ўвéсну?
- 🏙️ Якія месцы ў Вашым горадзе (Маскве ці Маладзечна) Вам падабаюцца больш за ўсё ўвесну?
- 🏙️ Чым для вас адрозніваецца вясна ў Маскве і вясна ў Маладзеяна?
✨ Вясна — гэта час планаў. Які новы занятак Вы б хацелі паспрабаваць гэтаю вясною?
📝 Заданне: Пастаўце назоўнікі ў форму Роднага склону (адкажыце на пытанне «няма каго/чаго?»). Звяртайце ўвагу на катэгорыю слова.
- 📅 Сакавік — няма ...
- 😟 Смутак — няма ...
- 🧥 Кажух — няма ...
- 👨🏫 Настаўнік — няма ...
- ⛈️ Гром — няма ...
- 🧊 Лёд — няма ...
- 🚉 Вакзал — няма ...
- 📏 Метр — няма ...
- 🍂 Лістапад — няма ...
- ❤️ Гнеў — няма ...
- 👞 Чаравік — няма ...
- 👨🌾 Сусед — няма ...
- 🌫️ Туман — няма ...
- 🧪 Кісларод — няма ...
- 🏫 Будынак — няма ...
- ⏲️ Літр — няма ...
- ❄️ Студзень — няма ...
- 😌 Спакой — няма ...
- 🎒 Заплечнік — няма ...
- 🚶 Міхась — няма ...
- 🌬️ Вецер — няма ...
- ☕ Цукар — няма ...
- 🛣️ Завулак — няма ...
- 👣 Крок — няма ...
- 🌸 Травень — няма ...
- 🌩️ Страх — няма ...
- 🎩 Капялюш — няма ...
- 🤴 Кароль — няма ...
- 🌈 Дождж — няма ...
- 🪵 Пясок — няма ...
- 🏛️ Тэатр — няма ...
- 🕙 Час — няма ...
- ☀️ Прамень — няма ...
- 🎭 Роздум — няма ...
- 👟 Красовак — няма ...