Чытанне І і напісанне Ў

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Версія ад 08:53, 24 лютага 2026, аўтар A.t.undoca (размовы | уклад) (Новая старонка: «---- ----📝 Практыкаванне. Прачытайце пытанне і выберыце адзін адказ. ❓ Як Вы маецеся? # 😊 У мяне ўсё добра. # 😄 Усё ў пардку. # 😌 Нішто сабе. # 😌  Усё нармалёва. # 🙂 Нядрэнна. # 😔 Не (ня) надта добра. 😴 Я крыху стомленая. # 😔 Мне сумна. # 🤒 Я хварэю. ----❓ Што...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)



📝 Практыкаванне. Прачытайце пытанне і выберыце адзін адказ.

❓ Як Вы маецеся?

  1. 😊 У мяне ўсё добра.
  2. 😄 Усё ў пардку.
  3. 😌 Нішто сабе.
  4. 😌  Усё нармалёва.
  5. 🙂 Нядрэнна.
  6. 😔 Не (ня) надта добра. 😴 Я крыху стомленая.
  7. 😔 Мне сумна.
  8. 🤒 Я хварэю.

❓ Што Вы сё́ння рабі́лі?

  1. 💻 Я працава́ла до́ма за кампʼю́тарам.
  2. 📚 Я вучы́ла сло́вы.
  3. 🛒 Я хадзі́ла ў кра́му.
  4. 🍳 Я гатава́ла сняда́нак і абéд.
  5. 📱 Я піса́ла паведамле́нні.
  6. 🚶 Я шпацырава́ла ка́ля до́ма.
  7. 🎧 Я слу́хала му́зы́ку.
  8. 😴 Я адпачыва́ла до́ма.

Чытанне літары І

Правіла: (Правило) І чытаецца як [йі], калі яна стаіць:

(И читается как [йи], если она стоит:)

  • пасля любых галосных: (после любых гласных:) кра(й)іна, сло(й)ік; (страна, стаканчик/баночка)
  • на пачатку слова пад націскам: (в начале слова под ударением:) (й)іншы, (й)Ігар. (другой, Игорь) Прачытайце выразы:

👤 і́ншы (другой), 🌱 існава́ць (существовать), 🤝 і́хні (ихн), 🫧 ілю́зія (иллю́зия), 🙋‍♀️ Іры́на (Ирина), 🖼️ у галерэ́і (в галерее), 🗺️ у гэ́тым кра́і (в этой стране),  І́ндыя (Индия), 🌳 у га́і (в роще), 🌐 Інтэрнэ́т (Интернет), 🙋‍♂️ І́рма (Ирма), 🏳️ краі́на (страна)


Практыкаванне. Перакладзіце дзеясловы ў дужках на беларускую мову.

Правіла:

рус. -ет → бел. -е

рус. -ит → бел. -іць/-ыць

  1. 🧠 Ён (думает) аб пра́цы до́ма.
  2. 🙏 Яна́ (просит) ва́ды́ і хле́ба.
  3. 📖 Ён (читает) кні́гу ўве́чары до́ма.
  4. 💡 Яна́ (ведает) гэ́та ве́льмі до́бра.
  5. 🔥 Ля́мпа (горит) но́ччу ў пако́і.
  6. 💤 Ён (спит) до́ўга пасля́ пра́цы.
  7. 🗣️ Яна́ за́ра́з (кричит) на ву́ліцы.
  8. 🧂 Ён (умеет) гатава́ць суп.
  9. 🔒 Яна́ (закрывает) дзве́ры ў пако́й.
  10. 🧱 Мяч (падает) на падло́гу.
  11. 🪜 Ён (лезет) на дрэ́ва ў па́рку.
  12. 📍 Ён (стоит) ці́ха ля акна́.
  13. 🧍 Ля́мпа (висит) над стало́м.
  14. ☀️ Со́нца (греет) траву́ ка́ля́ до́ма.
  15. 🧼 Яна́ (чистит) стол пасля́ абе́ду.

📝 Напісанне Ў на пачатку слова

(Написание Ў в начале слова)

Правіла: Пасля галосных ненаціскное радковае У на пачатку наступнага слова замяняецца на Ў.

(После гласных безударное строчное У в начале следующего слова заменяется на Ў.)

✏️ Замяніце, дзе трэба, У на Ў.

(Замените, где нужно, У на Ў)

🌅 на усхо́дзе (на востоке), 🎓 вялі́кі універсітэ́т (большой университет), 🏫 мой універсітэ́т (мой университет), 🚪 хаце́ў увайсці́ (хотел войти), 🚪 хаце́ла увайсці́ (хотела войти), 🗺️ за Ура́лам (за Уралом), 👧 для Улляны (для Ульяны), 👵 для удавы́ (для вдовы), ⛪ царко́ўная у́нія (церковная уния), 👨‍👩‍👧 усе́ ра́зам (все вместе), 👶 наш уну́к (наш внук), 👧 на́ша уну́чка (на́ша внучка), 🏙️ ва Узбекіста́не (в Узбекистане), 🗑️ да у́рны (к урне), ⛰️ на Ура́льскіх гара́х (на Уральских го́рах)


📝 Практыкаванне на чытанне. Выразна прачытайце наступны дыялог.

👋 А: Добры дзень, спадару Борысе! Як Вы сёння маецеся?

😊 Б: Добры дзень, спадарыня Алена. У мяне ўсё добра, дзякую Вам. А як Вы сябе сёння адчуваеце?

❓ А: Нішто сабе. Усё нармалёва, але я крыху стомленая сёння. Што Вы сёння рабілі?

💻 Б: Я працаваў дома за камп’ютарам і пісаў паведамленні.

📚 А: Ці вучылі Вы сёння словы раніцаю ці ўдзень дома?

📚 Б: Так, я вучыў словы і слухаў музыку.

🛒 А: Ці хадзілі Вы сёння ў краму? Ці трэба Вам было набыць хлеб і малако?

🛒 Б: Так, я хадзіў у краму і набыў хлеб і малако.

🍳 А: Ці гатавалі Вы сняданак ці абед сёння?

🍳 Б: Так, я гатаваў сняданак і абед, потым адпачываў дома.

😔 А: А цяпер Вам сумна ці ўсё ў парадку?

🙂 Б: Усё ў парадку. Нядрэнна, але я таксама, як і Вы, крыху стомлены.

📱 А: Ці пісалі Вы сёння паведамленні сябрам? Ці толькі працавалі дома?

📱 Б: Я пісаў паведамленні і працаваў дома за камп’ютарам адначасова.

🚶 А: Ці шпацыравалі Вы каля дома?

🚶 Б: Так, я шпацыраваў каля дома, таму я шчаслівы.

❓ А: Што Вы будзеце рабіць пасля заняткаў сёння ўвечары?

💻 Б: Пасля заняткаў я буду працаваць дома за камп’ютарам і далей.

📚 А: А потым Вы будзеце вучыць словы ці пойдзеце ў краму?

🛒 Б: Я думаю, што пайду ў краму, а затым буду вучыць словы.

👋 А: Дзякую за размову, спадару Барысе! Да сустрэчы, добрага Вам вечара!

👋 Б: Наўзаéм! Усяго найлепшага! Да пабачэння!


❓ Што Вы бу́дзеце рабі́ць пасля́ заня́ткаў?

  1. 💻 Я бу́ду працава́ць до́ма за кампʼю́тарам.
  2. 📚 Я бу́ду вучы́ць сло́вы.
  3. 🛒 Я пайду ў кра́му.
  4. 🍳 Я бу́ду гатава́ць сняда́нак.
  5. 📱 Я бу́ду піса́ць паведамле́нні.
  6. 🚶 Я бу́ду шпацырава́ць каля́ до́ма.
  7. 🎧 Я бу́ду слу́хаць му́зыку.
  8. 😴 Я бу́ду адпачыва́ць до́ма.