Эмоцыі ўзімку напярэдадні Новага года

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Версія ад 16:43, 4 лютага 2026, аўтар A.t.undoca (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Практыкаванне. Выканайце інтэрактыўнае практыкаванне, каб паўтарыць назвы эмоцый і даведацца пра новыя, і адкажыце на пытанне:

Якія эмоцыя Вы адчуваеце напярэдадні зімовых святаў (Калядаў, Новага года, Раства)?


✨ узрушанасць, ❄️ усхваляванасць, 🔔 утрапенне, 💫 трапятанне, 🌟 натхнёнасць, 🎄 замілаванасць, 🎁 захопленасць, 🕯️ урачыстасць, ⛪ ўзнёсласць, 💔 шчымлівасць, 🤍 душэўнасць, 🏠 утульнасць, ⏳ прадчуванне, ❄️ ціхамірнасць, 🌸 пяшчотнасць, 🙏 удзячнасць, 🕊️ супакаенне, 🌿 лагоднасць, 🧘 засяроджанасць, 🤍 задумлівасць, 🎉 шчырасць


Практыкаванне. Адкажыце на наступныя пытанні, датычныя тэмы “Эмоцыі, зіма, Новы год”.

  1. 🌨️  Як Вы святкавалі навагоднія святы ў дзяцінстве і як Вы адзначаеце іх зараз?
  2. ❄️ Якія эмоцыі ў Вас найчасцей узнікаюць з надыходам зімы? Ці бывае, што зімою Вы становіцеся больш задумлівымі або замкнёнымі?
  3. 🎄 Ці змяняецца Ваш настрой напярэдадні Новага года / Калядаў / Раства? Як менавіта?
  4. 🕯️ Што для Вас найважней узімку: шумныя святкаванні ці ціхі, утульны адпачынак?
  5. ⛄ Ці ўплывае зімовае надвор’е на Вашы паводзіны ў паўсядзённым жыцці? Якія зімовыя роды дзейнасці Вам даспадобы?
  6. 🎁 Якія пачуцці Вы звычайна адчуваеце, калі дорыце падарункі іншым? Што Вам падабаецца найбольш: дарыць або атрымліваць падарункі? Вы любіце актыўныя зімовыя заняткі, ці аддаяцé перавагу спакойнаму адпачынку?
  7. 🎶 Як Вы звычайна бавіце вольны час узімку: дома ці па-за домам?
  8. ☕ Што для Вас азначае “зімовая ўтульнасць”? З чым яна асацыюецца?
  9. 🎉 Якія эмоцыі ў Вас выклікае святкаванне Новага года ў кампаніі іншых людзей?
  10. 🕰️ Ці адчуваеце Вы напрыканцы года патрэбу рабіць падсумаванні?

Практыкаванне. Надайце пададзеным дзеясловам формы дзеепрыслоўяў незакончанага трывання, каб яны адказвалі на пытанне “што робячы?”.

👁️ бачыць, 👀 глядзець, 👂 чуць, 📣 крычаць, 🤫 маўчаць, 🗣️ шаптаць, 😢 плакаць, 😂 смяяцца, 🌧️ смуціцца, 😰 хвалявацца, 😨 баяцца, ⏳ трываць, 🔥 гарэць, ❄️ дрыжаць, 🫨 трэсціся, 💥 калаціцца, ✈️ ляцець, 🏃 бегчы, 🐍 паўзці, 🚶 ісці, 🚗 ехаць, 🎒 несці, 🚚 везці, 🏊 плысці, 🧭 весці, ✋ браць, 🎁 даваць, 💭 хацець, ⚡ магчы, 📜 мусіць, 👅 лізаць, 🦘 скакаць, 🪝 вісець, 🪑 сядзець, 🧍 стаяць, 🛏️ ляжаць, 💨 свістаць, 🌫️ гусці, 🔔 звінець, ✨ блішчаць, 🚪 рыпець, 🔨 грукацець, 🍂 шамацець, 🌪️ трэсці, 🔄 круціцца, 🐜 мітусіцца, 💔 тужыць, 😔 нудзіцца, 😠 злавацца, 😤 раздражняцца, 😞 крыўдзіцца, 🙈 саромецца, 🏅 ганарыцца, ❓ сумнявацца


Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках форму роднага склону.

  1. 👤 сукупнасць устойлівых рыс (характар)
  2. 🛠 адносіны чалавека да (працэс) камунікацыі
  3. 🌍 засваенне пэўнага сацыяльнага (досвед)
  4. 🕰 уплыў канкрэтнага гістарычнага (перыяд)
  5. 🧬 праявы (індывідуум);
  6. ⚡ хуткасць правядзення нервовага (імпульс)
  7. 📊 вызначэнне агульнага (паказчык)
  8. 🏔 пашырэнне дзеяння глабальнага (чыннік)
  9. 🔍 аналіз кожнага канкрэтнага (выпадак)
  10. 📑 прыклады сацыяльнага (ціск)
  11. 📢 выказванні бязлітаснага (дыктатар)
  12. 🧠 важкасць лагічнага (аргумент)
  13. 🤝 асаблівасці камунікатыўнага (стыль)
  14. 🎯 дасягненне азначанага (вынік)
  15. ⏳ захаванне пэўнага (прынцып)
  16. 🎒 выбар зручнага (варыянт) дзеянняў
  17. 💎 выбраць асобу ў якасці свайго (ідэал)
  18. 🎢 паказчык унутранага (спакой)
  19. 🧘 рысы тыповага (экстраверь)
  20. 🌿 ступень прыроднага (тэмперамент)
  21. 🔗 трываласць кожнага сацыяльнага (кантакт)
  22. 🎭 дасканала вывучаць паводзіны (пацыент)
  23. 👺 паводзіны агрэсіўнага (разбуральнік) сацыяльных нормаш
  24. 🕹 дзеянні дасціпнага (махляр)
  25. 🛡 падтрымкасамааданага (абаронца.)
  26. 🔋 крыніца жыццёвага (рэсурс)
  27. 📅 выкананне прадуманага (план)
  28. 📝 запаўненне асобнага (апытальнік)
  29. 📚 аўтар вядомага (падручнік)

Практыкаванне. Утварыце ад пададзеных словаў усемагчымыя аднакарэнныя словы.

👑 уладарнасць, 🔮 праніклівасць, 🌿 разважлівасць, 🔥 палымянасць, 🔥 палкасць, 🌿 ашчаднасць, 🌪️ шчырасць, 🌪️ зухаватасць, 🧠 дасціпнасць, ⚔️ ваяўнічасць, 🌊 задуменнасць, ☀️ амбітнасць, 🧑 таварыскасць, 🐉 занепакоенасць, 🐉 усхваляванасць, ⚡ настойлівасць, 🗣️ нараканне, 🎭 фанабэрыстасць, 🥀 безуважлівасць, 😵 дурнота, 🗝️ надзейнасць, 🕶️ утойлівасць, 🌾 спакой, 🌾 цярплівасць, 🦁 рашучасць, 💧 сціпласць, 👑 пагардлівасць, 🐂 працавітасць, 💰 сквапнасць, 🌋 злосць, 🌋 запальчывасць, 🐍 хітрасць, 🌹 энтузіязм, 🌹 любоў, 🌲 задаволенасць, 🌲 самазадаволенасць, 🎭 крывадушнасць, 🖤 самазневажанне, 💕 чуласць, ✨ руплівасць

Тэма: Эмоцыі напярэдадні Новага года

🎄 Практыкаванне. Перакладзіце займеннікі на беларускую мову.

  1. ✨ Напярэдадні Новага года я раптам адчуў (себя) больш чулым і ўразлівым.
  2. 🕯️ Ціхі вечар прымушае (тебя) задумацца пра мінулы год.
  3. 🎁 Я часта пытаю (себя), ці ўсё сказаў важным людзям.
  4. ❄️ Зіма вучыць (меня) запавольвацца і слухаць унутраны голас.
  5. 🌌 У снежнай цемры я кажу (себе): «Ты зможаш».
  6. 🎶 Гэтая музыка нагадвае (мне) пра мінулыя святы.
  7. 🌟 Я хачу дазволіць (себе) радавацца без пачуцця віны.
  8. 🧣 Цёплы шалік нібыта абдымае (тебя) ў халодны вечар.
  9. ⏳ Час напярэдадні святаў прымушае (меня) падводзіць вынікі.
  10. 💭 Я лавлю (себя) на думцы, што стала ўважлівейшаю.
  11. 🎄 Святочныя агні вяртаюць (мне) надзею.
  12. 🙏 Я ўдзячны (себе) за тое, што не здаўся.
  13. 💌 Хочацца сказаць (тебе) нешта важнае, але словы не ідуць да галавы.
  14. 🌨️ Снег за акном супакойвае (меня).
  15. 🧠 Я вучуся не вінаваціць (себя) за памылкі.
  16. ✨ Гэтая ноч дазваляе (мне) паверыць у змены.
  17. 🎆 Напярэдадні Новага года я абяцаю (себе) быць сумленным.
  18. 🕊️ Спакой павольна напаўняе (меня).
  19. 🎁 Я хачу падарыць (себе) час і цішыню.
  20. 🌠 Гэтая пара года вучыць (меня) спадзявацца на (себя).
  21. 🔥 Унутраны агонь нагадвае (мне), што я жывы.
  22. 🧘 Я дазваляю (себе) не быць ідэальным.
  23. 🎵 Ціхая мелодыя суправаджае (меня) ў развагах пра (тебя)
  24. 🌲 Елка ў пакоі нагадвае (мне) пра дзяцінства.
  25. 💬 Я шчыра кажу (тебе), што зрабіў усё магчымае.
  26. ❄️ Мароз за акном не палохае (меня), а супакойвае.
  27. 🧡 Я вучуся быць далікатным да (тебя).
  28. 🕯️ Цішыня перад святам дапамагае (мне) пачуць унутраны голас.
  29. 🌟 Я гатовы прыняць (тебя) такім, якім ты ёсць.
  30. 🎄 Напярэдадні Новага года я дзякую (себе) за пройдзены шлях.

🎄 Практыкаванне. Перакладзіце займеннікі на беларускую мову.

  1. 🕯️ Ціхі зімовы вечар прымушае (тебя) задумацца пра тое, што сапраўды важнае.
  2. 🎁 Часам я пытаю (себя), ці сапраўды я зрабіў усё магчымае.
  3. ❄️ Зіма паступова  вучыць (меня) супакойвацца, слухаць сябе, а таксама быць чулым і ўважлівым да іншы людзей.
  4. 🌌 У снежнай цішыні ты кажаш (себе), што ўсё атрымаецца.
  5. 🎶 Гэтая мелодыя часта нагадвае (мне) пра мінулыя святы.
  6. 🌟 Я стараюся дазволіць (себе) радавацца без сумненняў.
  7. 🧣 Цёплы шалік нібыта ахутвае (тебя) марозным вечарам.
  8. ⏳ Напярэдадні святаў час прымушае (меня) падводзіць вынікі года.
  9. 💭 Я ўсё часцей лавлю (себя) на думцы, што стаў больш уразлівым і чулым.
  10. 🎄 Святочныя агеньчыкі вяртаюць (мне) адчуванне надзеі.
  11. 🙏 Я шчыра ўдзячны (себе) за вытрымку і цярпенне.
  12. 💌 Мне хочацца сказаць (тебе) нешта важнае, але я не магу знайсці словаў.
  13. 🌨️ Снег за [в] акном паступова супакóйвае (меня).
  14. 🧠 Я вучуся не дакараць (себя) за мінулыя памылкі.