Навуковы стыль маўлення
Тэарэтычны матэрыял
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучальных зносін.
Мэта навуковага тэксту — перадаваць навуковыя веды, сістэматызаваць і класіфікаваць факты, сфармуляваць пэўныя правілы і заканамернасці.
Агульныя стылёвыя рысы навуковых тэкстаў: дакладнасць, доказнасць, лагічнасць, аргументаванасць выкладу. Навуковы тэкст рэалізуе пераважна пісьмовую (маналагічную) форму маўлення, радзей — вусную (даклад, выступленне на канферэнцыі).
Асноўныя жанры навуковага стылю: навуковы артыкул, рэферат, манаграфія, даклады і выступленні на навуковую тэму.
Лексіка тэкстаў навуковага стылю характарызуецца дакладнасцю, актыўным выкарыстаннем тэрмінаў, слоў з абстрактным значэннем.
Разнавіднасць стылю — навукова-папулярны падстыль. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на чытача, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі. З гэтай прычыны выкарыстоўваюцца агульнанавуковая лексіка, вобразныя сродкі мовы, а вузкаспецыяльныя тэрміны, як правіла, не ўжываюцца.
Практыкаванні
- Вывучэнне лексікі, характэрнае для навуковага стылю маўлення;
- Устаўленне словаў у пропускі.
- Лексіка;
- Сказы.
Адказы на практыкаванні
Словы навуковага стылю
| Па-беларуску | Па-руску |
|---|---|
|
|
Практыкаванне на выпраўленне памылак у тэксце навуковага стылю
| Артыкул з памылкамі | Выпраўлены артыкул |
|---|---|
| Уплыў экалагічных умоў на рост раслін
Сутнасць даследвання заключаецца ў вывучэнні ўплыва розных экалагічных умоў на рост раслін. Перад намі стаіць мэта абагуліць наяўныя звесткі і выявіць асноўныя фактары, якія спрыяюць або замінаюць іх развіцію. Згодна з вызначанымі крытэрыямі былі падобраны абразцы для аналізу. На заканчэнне кожнага эксперыменту мы падсумавалі атрыманыя звесткі, падкрэсліў значэнне влажнасці, тэмпературы і сонечнага света для роста раслін. Факты паказваюць, што недахоп сонечнай энергіі значна запавольвае фотасінтез. Наш пункт гледжання абапіраецца на дакладнасць навуковых фактаў. З даследвання вынікае, што нават незначныя змены ў клімату могуць выклікаць з'явы, якія уплываюць на раслінны свет. Мы меркавалі, што расліны адаптыруюцца да зменлівых умоў, і праца гэта пацвердзіла. Лічыць, што ўсе расліны аднолькава рэагіруюць на змены клімата, няслушна. Таму варта адзначыць неабходнасць далнейшых даследаванняў у гэтам накірунку. Выснова: комплексны падход дазволіць лепш зразумець механізмы адаптацыі раслін. |
Уплыў экалагічных умоў на рост раслін
Сутнасць даследавання заключаецца ў вывучэнні ўплыву розных экалагічных умоў на рост раслін. Перад намі стаіць мэта абагýльніць наяўныя звесткі і выявіць асноўныя фактары, якія спрыяюць або замінаюць іх развіццю. Згодна з вызначанымі крытэрыям, былі падабрáны ўзоры для аналізу. На заканчэнне кожнага эксперыменту мы падсумавалі атрыманыя звесткі, падкрэсліўшы значэнне вільготнасці, тэмпературы і сонечнага святла для росту раслін. Факты паказваюць, што недахоп сонечнай энергіі значна запавольвае фотасінтэз. Наш пункт гледжання абапіраецца на дакладнасць навуковых фактаў. З даследавання вынікае, што нават нязнáчныя змены ў клімаце могуць выклікаць з'явы, якія ўплываюць на раслінны свет. Мы меркавалі, што расліны адаптуюцца да зменлівых умоў, і праца гэта пацвердзіла. Лічыць, што ўсе расліны аднолькава рэагуюць на змены клімату, няслушна. Таму варта адзначыць неабходнасць далейшых даследаванняў у гэтым кірунку/напрамку. Выснова: комплексны падыход дазволіць лепш зразумець механізмы адаптацыі раслін. |
Дадатковыя словы з сустрэчы
- займеннік – местоимение
- даказальнасць – доказуемость
- доказнасць – доказательность
- напрыканцы ... – в конце ...
~ напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі паціснулі рукі – в конце встречи участники пожали руки
- з майго пункту гледжання = з майго гледзішча – с моей точки зрения
- верыць – верить
- будучы – 1. будущий; 2. будучи (дзеепрыслоўе)
- абагу́ліць – обобществить, коллективизировать
- абагу́льніць – обобщить[1]
- адця́гнены – отвлечённый, абстрактный
- хлапе́чнік – мальчишник
- дзяво́чнік, дзяво́чая субо́та – девичник
Цікавосткі
Розніца паміж словамі "кропка" і "пункт":
Слова "кропка" азначае:
- знак прыпынку;
o Паставіць кропку ў канцы сказа.
- геаметрычнае паняцце;
o На прамяні размешчаная кропка А.
- месца збірання вялікай колькасці чагосьці;
o Усе ведалі пра гэтую найбуйнейшую гандлёвую кропку.
- узор, арнамент.
o Дзяўчына часцяком апранала сваю сукенку ў кропкі.
Слова "пункт" азначае:
- частку спісу або структуры;
o Трэба выканаць кожны пункт інструкцыі.
- месца або кропку на мапе;
o Адпраўны пункт маршруту знаходзіцца ў цэнтры горада.
- аспект або меркаванне;
o З яго пункта гледжання, гэта правільнае рашэнне.
- мяжу, пры якой надыходзіць пэўная з'ява.
o Вада дасягнула пункту замярзання.
Пра дзеясловы "бачыць" і "відзець"
У старабеларускай мове (XIV – пач. ХІХ стст.) існавалі два дзеясловы "відзець" і "бачыць". "Відзець" пераважна ўжываўся ў справаводстве, а "бачыць" – у гутарковай мове. З цягам часу дзеяслоў "бачыць" выціснуў "відзець". Але ад апошняга ўтварыўся шэрага слоў, якія дагэтуль існуюць у сучаснай беларускай мове. Прыкладам: "від" (рус. вид на что-л.), "відовішча" (рус. зрелище), "відавочны" (рус. очевидны).
- Этымалогія дзеяслова "відзець":
- Дзеяслоў "відзець" паходзіць ад праславянскага кораня "viděti", які меў значэнне "бачыць" і быў агульным для ўсіх славянскіх моў.
- Гэты корань ёсць таксама ў лацінскай мове (videre), ад якога паходзяць англійскае "video" і іншыя запазычанні, звязаныя з бачаннем.
- Этымалогія дзеяслова "бачыць":
- Гістарычна форма "бачыць" утварылася ад праславянскага *obačiti, якое значыла "ўспрыняць ачыма". Калі адкінуць прыстаўку ob-, то ў праславянскім корані можна прасачыць сувязь з сучасным словам "вочы".
- Дзеяслоў "бачыць" (укр. бачити) замацавалася ў беларускай, польскай і ўкраінскай мовах.
- ↑ Звярніце ўвагу на тое, што абодвух словах націск прыпадае на "у"