Сучасныя тэхналогіі

З пляцоўкі Мова для ўсіх!
Камп'ютар.png

Пытанне для абмеркавання

  1. Калі з’явіліся вашы першыя тэлефон і камп’ютар? Якія ўспаміны, звязаныя з гэтым, вы маеце? Як тэхналогіі змянілі ваша жыццё?
  2. Якія тэхналагічныя сродкі вы выкарыстоўваеце штодзённа?
  3. Як часта вы карыстаецеся Інтэрнэтам і сацсеткамі? Як вы мяркуеце, ці трэба рабіць перапынкі ад выкарыстоўвання тэлефона/камп’ютара? Чаму?
  4. Як вы лічыце, якія плюсы і мінусы мае выкарыстоўванне штучнага інтэлекту? Да чаго яго развіццё, на вашу думку, можа прывесці ў будучыні?
  5. Якія спосабы навучання і камунікацыі з’явіліся дзякуючы развіццю тэхналогій?

Інтэрактыўныя практыкаванні

  1. Словы на тэму "Сучасныя тэхналогіі";
  2. Сказы на тэму "Сучасныя тэхналогіі".

Словы з сустрэчы

  • лічы́льнік – счётчик
  • разрознасць – разрешение экрана
  • не сяджу́[1] (ад сядзець)
  • дагэ́туль, да гэ́тай пары́, да гэ́тага ча́су – до сей поры
  • перагарта́ць – перелистать
  • разві́ты – рáзвитый
  • гарады́ – города
  • раё́к – радужка глаза
  • спадаро́жнік – спутник
  • спадаро́жнікавы – спутниковый
  • імпарто́вы, і́мпартны – импортный
  1. "дз" пры спражэнні дзеяслова чаргуецца з "дж", а не "ж"