Біялагічная эвалюцыя
📖 Слоўнічак тэрмінаў на тэму «Біялагічная эвалюцыя»
Інтэрактыўнае практыкаванне
Тэкставае практыкаванне ў інтэрактыўным выглядзе
✨ “Дарога жыцця: эвалюцыя жывёл і будучыня чалавека” ✨
📝 Практыкаванне. Прачытайце тэкст, абмеркаваўшы пытанні пасля кожнага абзаца.
🧬 Што такое жыццё?
Што такое жыццё? Гэты панятак мае шмат (определений — азначэнняў). Біёлагі лічаць, што жыццё — гэта (способность — здольнасць) арганізмаў абменьвацца (веществами — рэчывамі), расці, размнажацца і (приспобаливаться — прыстасоўвацца) да зменлівых умоў. Філосафы дадаюць, што жыццё — гэта не толькі біяхімія, але і (внутренняя — унутраная) арганізацыя. Цікава, што слова эвалюцыя паходзіць ад лац. evolutio — «разгортванне», і толькі ў XIX ст. яно (закрепилось — замацавалася) за вучэннем пра развіццё жывога.
❓ Як вы б вызначылі, што такое жыццё?
☄️ Паходжанне жыцця
Як (появилось — з’явілася) жыццё? Ёсць некалькі (точек зрения — пунктаў гледжання). Адна тэорыя (утверждает — сцвярджае), што жыццё ўзнікла на Зямлі (естественным — натуральным) шляхам у выніку хімічнай эвалюцыі. Іншыя дапускаюць «панспермію» — ідэю, што жыццё магло быць занесенае з (космоса — космасу). Ёсць таксама (религиозные — рэлігійныя) і міфалагічныя тлумачэнні. Сучасная навука (склоняется — схіляецца) да сцэнару з самаўзнаўляльнымі малекуламі ў акіяне, адкуль і (начался — пачаўся) біялагічны працэс.
❓ Ці верагодна, што жыццё магло з’явіцца на іншых планетах? Ці верыце Вы ў існаванне жыцця па-за планетаю Зямля?
📚 Асноўныя тэорыі эвалюцыі
Чарльз Дарвін (сформулировал — сфармуляваў) панятак натуральнага адбору: (рождается — народжваецца) больш нашчадства, чым можа выжыць; (особи — асобіны) розняцца адна ад адной; (черты — рысы) — спадчынныя, то-бок перадаюцца ад продкаў. У ХХ ст. з’явілася сінтэтычная тэорыя эвалюцыі (СТЭ) — (сочетание — спалучэнне) дарвінізму і генетыкі: эвалюцыя разумеецца як паступовыя змены ў (наследственных — спадчынных) прыкметах жывёл і раслін, якія (происходят — адбываюцца) праз пакаленні. Акрамя адбору, ролю (играют — адыгрываюць) мутацыі, генетычны дрэйф і паток генаў.
❓ Як Вы лічыце, эвалюцыя — гэта выпадковая ці заканамерная з’ява?
🧫 Шлях развіцця арганізмаў ад аднаклеткавых да шматклеткавых
Мутацыі (создают — ствараюць) новыя генетычныя варыянты; рэкамбінацыя і паток генаў (смешивать — змешваюць) іх; дрэйф змяняе частоты (случайно — выпадкова); натуральны адбор «сартуе» (полезные — карысныя) рысы. Першыя былі (одноклеточные — аднаклеткавыя). Аб’яднанне клетак і іх спецыялізацыя прывялі да шматклеткавых арганізмаў: з’явіліся (ткани — тканкі) і органы, а далей — рыбападобныя, амфібіі, (рептили — паўзуны), птушкі і (млекопитающие — сысуны).
❓ Чаму, на вашу думку, шматклеткавыя атрымалі перавагу перад аднаклеткавымі?
🌳 Значэнне і вынікі эвалюцыі
Эвалюцыя — (научный — навуковы) факт, (подтверждённый — пацверджаны) скамянеласцямі, біяхіміяй і ДНК. Яна тлумачыць адаптацыю, (образование — ўтварэнне) і выміранне відаў. (Результаты — вынікі) відаць у рудыментах, гамалогіі і нават у антыбіётыкарэзістэнтнасці бактэрый. У эвалюцыі няма (цели — мэты); яна можа весці як да (усложнения — ўскладнення), так і да спрашчэння — усё (зависит — залежыць) ад асяроддзя і хады развіцця (событий — падзей).
❓ Які Вы можаце прывесці прыклад ускладнення і спрашчэння ў працэсе эвалюцыі?
🧠 Будучыня эвалюцыі чалавека
Эвалюцыя чалавека (продолжается — працягваецца). Прыклады: (способность — здольнасць) дарослых (переваривать — ператраўляць) малако [лактозная талерантнасць] і прыстасаванасць арганізма да жыцця на вялікай (высоте — вышыні). Эвалюцыйныя змены адбываюцца (медленно — павольна), праз шматлікія пакаленні. Але глабальнае (потепление — пацяпленне), урбанізацыя і развіццё тэхналогій ствараюць новыя (условия — умовы) адбору. У будучыні магчымыя (сдвиги — зрухі) ў працы імуннай сістэмы, у абмене (веществ – рэчываў) і нават у тым, як чалавек (взаимодействует — узаемадзейнічае) з тэхналогіямі.
❓ Як Вы лічыце, якія змены могуць чакаць чалавека праз тысячы гадоў?
🐾 Будучыня эвалюцыі жывёл
Жывёлы таксама (эволюционируют — эвалюцыянуюць) і цяпер. Гарадскія лісы, вароны і (крысы — пацукі) змяняюць паводзіны і часам морфалогію, то-бок (строение — будову) арганізма; некаторыя віды (птиц — птушак) (перестают — спыняюць) лётаць на вялікія (расстояния — адлегласці) падчас міграцыі. Бактэрыі дзякуючы мутацыям і гарызантальнаму пераносу генаў хутка (приобретают — набываюць) устойлівасць да лекаў. Клімат [напрыклад, пацяпленне] і (деятельность – дзейнасць) чалавека — урбанізацыя, забруджванне, штучнае асяроддзе — робяць (условия — умовы) жыцця іншымі. Жывёлы, якія могуць хутка (приспособиться — прыстасавацца) да гарадоў або да (более тёплого — цяплейшага) клімату, атрымліваюць (преимущество — перавагу).
❓Як Вы мяркуеце, ці могуць хатнія гадаванцы (рус. питомцы) найбольш хутка эвалюцыянаваць у найбліжэйшай будучыні?
Дадатковыя пытанні для абмеркавання
- 🦴 Ці можа чалавек у будучыні перастаць мець некаторыя органы?
- 🧬 Ці можа чалавек сам кіраваць сваёй эвалюцыяй?
- 🌍 Калі б эвалюцыя пачалася нанова, ці паўсталі б такія ж віды?
- 👥 Ці можа чалавек стаць «новым відам» у будучыні?
- ✨ Чаму ў некаторых жывёл развіваецца здольнасць святліцца ў цемры?
- 🐦 Ці магчыма, што птушкі перастануць лётаць?
- 🦖 Што б здарылася, калі б не адбылося выміранне дыназаўраў?
- 👁️ Ці можа чалавек развіць новыя органы (напрыклад, «трэцяе вока»)?
- 🌑 Чаму некаторыя жывёлы страцілі вочы (напрыклад, у пячорах)?
- 🔄 Ці можа эвалюцыя ісці ў зваротным кірунку?
- 🤖 Ці могуць машыны і робаты стаць часткай эвалюцыі?
- 🦷 Ці можа чалавек у будучыні страціць валасы ці зубы?
- ⏸️ Ці можа эвалюцыя спыніцца?