Жэставая мова

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Практыкаванне. Даведайцеся пра новыя выразы

Практыкаванне. Паглядзеўшы на відарыс, зрабіце здагадку наконт таго, у якіх сфера паказанае ўжыванне жэставае мовы.

ChatGPT Image 28 июл. 2025 г., 00 01 03.png

Практыкаванне. Прачытайце тэкст адказаўшы на пытанні пасля кожнага абзаца.

Жэставая мова: што гэта такое?

Жэставая мова — гэта мова, якой карыстаюцца глухія людзі. Яны не могуць чуць гукі, таму размаўляюць з дапамогай рук, мімікі, позірку і рухаў цела. Жэсты замяняюць словы. Напрыклад, каб сказаць “вітаю”, чалавек пакажа жэст рукой.

👉 Чаму глухія людзі размаўляюць жэстамі і што яны выкарыстоўваюць замест слоў?

Кожны жэст мае сэнс. Некаторыя жэсты падобныя да рухаў у звычайным жыцці. Іншыя — трэба вывучыць. Жэсты могуць быць рознымі ў розных краінах. У Францыі — адна жэставая мова, у ЗША — другая, у Англіі — трэцяя.

Гэта як з гукавымі мовамі: беларускую, англійскую, нямецкую — трэба вучыць асобна. Жэставая мова — не тое ж самае, што паказ рукамі. Гэта сапраўдная мова са сваімі правіламі. У ёй ёсць сінтаксіс, граматыка, лексіка. Жэсты, позірк, міміка — усё важнае.

👉 Чаму жэставая мова лічыцца паўнавартаснай і што ў ёй ёсць, акрамя жэстаў?

Першыя згадкі пра жэставую мову былі яшчэ ў Старажытным Егіпце. У некаторых манастырах манахі маўчалі і карысталіся жэстамі. У Асманскай імперыі султаны размаўлялі на мігі, бо ў палацы мусілі маўчаць. У ХІХ стагоддзі з’явіліся першыя школы для глухіх, дзе дысыпліны выкладалі на жэставай мове. У Францыі гэтую школу адкрыў абат Шарль Мішэль дэ л’Эпэ. Цяпер шмат глухіх людзей ведаюць дзве мовы: жэставую і нацыянальную. Яны могуць размаўляць і жэстамі, а таксама пісаць і чытаць. У многіх краінах праводзяцца фестывалі, кіно і спектаклі на мове жэстаў. Жэставая мова — гэта сродак, што дапамагае людзям. Яна вучыць бачыць не толькі словы, але і пачуцці. Гэта не толькі пра глухіх. Жэставая мова — гэта частка чалавечай культуры. І яна можа быць прыгожай і выразнай, як і любая іншая мова.

👉 Якую ролю жэставая мова адыгрывае ў сучасным жыцці людзей?

📘 Практыкаванне. Устаўце дзеясловы ў дужках у слушнай форме цяперашняга часу.

А1-А2:

  1. Я (вучыцца) ___ мове жэстаў ад верасня.
  2. Мая сястра (разумець) ___ жэсты лепш за мяне.
  3. Мы часта (размаўляем) ___ з сябрамі на мігі.
  4. Дзеці (глядзець) ___ паказ на жэставай мове.
  5. Ты (дапамагаць) ___ глухому чалавеку размаўляць з іншымі?
  6. Яны (размаўляць) ___ на жэставай мове ў школе.
  7. Ён (паказваць) ___ простыя словы рукамі.
  8. Яна (выказвае) ___ думкі праз рухі і ківомігі.
  9. Мы (ведаць) ___, што ў кожнай краіне — свая мова жэстаў.
  10. Ці (разумець) ___ Вы значэнне гэтага жэста?
  11. У Францыі студэнты (выкарыстоўваць) ___ адмысловую жэставую мову.
  12. Ты (вучыцца) ___ жэстам разам з сябрамі?
  13. Я (адказваць) ___ на пытанні на мігі.
  14. Мы (размаўляць) ___ з настаўніцай без слоў.
  15. Ты (любіць) ___ вывучаць іншыя спосабы камунікацыі?
  16. Я (ведаць) ___ некалькі жэстаў, але хачу даведацца болей.
  17. Заняткі (наладжвацца) ___ у цішыні, але вельмі цікава.
  18. Вы (разумець) ___ граматыку гэтае мовы?
  19. Яна (вучыцца) ___ злічваць эмоцыі па міміцы.
  20. Дзеці (адказваць) ___ рухамі рук, а не вербальна.
  21. Мы (разумець) ___, што мова — гэта не толькі гукі.
  22. Сурдаперакладчык (перакладаць) ___ паведамленне для глухіх падчас сустрэчы.
  23. Ты (паказваць) ___ добры прыклад для іншых.
  24. Яны (карыстацца) ___ дактыльным алфавітам амаль штодня.

В1-В2:

  1. Жэставая мова (развівацца) ___ разам з патрэбамі грамадства.
  2. Усе, хто (працаваць) ___ у цэнтры глухіх, добра (ведаць) мову жэстаў.
  3. Я (ужываць) ___ жэставую мову падчас заняткаў з дзецьмі з інклюзіўных класаў.
  4. Ці ты (усведамляць) ___, як важна ведаць іншую форму камунікацыі?
  5. Глухія людзі часта (адчуваць) ___ сябе больш упэўнена, калі іх разумеюць.
  6. Гэта школа (спалучаць) ___ традыцыйныя метады з навучаннем на жэставай мове.
  7. Ён (імкнуцца) ___ размаўляць не толькі з дапамогай жэстаў, але і праз ківомігі.
  8. Я (сустракаць) ___ людзей, якія вывучаюць жэсты толькі з цікаўнасці.
  9. Ці (удзельнічаць) ___ Вы ў фестывалі культуры глухіх?
  10. Яна (тлумачыць) ___ складаныя паняткі вельмі хуткі рухамі.
  11. Мы (натхняцца) ___ тым, як супольнасць глухіх падтрымлівае адзін аднаго.
  12. Многія (меркаваць) ___, што глухія могуць камунікаваць і толькі праз міміку, але гэта зусім няпраўда.
  13. Ты (здаваць) ___ экзамен па жэставай мове ў гэтым семестры?
  14. Студэнты (абмяркоўваць) ___ ролю жэстаў у перадаванні эмоцый.
  15. Я (даследаваць) ___, як жэставая мова ўплывае на мысленне.
  16. Вы (падтрымліваць) ___ сувязь з мясцовай супольнасцю глухіх?
  17. Вы (імкнуцца) ___ уключаць жэставую мову ў публічныя падзеі.
  18. У гэтай краіне (існаваць) ___ некалькі дыялектаў жэставай мовы.
  19. Мы (ствараць) ___ навучальныя матэрыялы для розных узроўняў.
  20. Яна (навучаць) ___ дзяцей, якія ніколі не размаўлялі раней.
  21. Моўны бар’ер (змяншацца) ___ дзякуючы інтэнсіўнаму навучанню.
  22. Ты (прыкладаць) ___ шмат намаганняў, каб авалодаць новай знакавай сістэмаю.
  23. Я (падкрэсліваць) ___ значэнне невербальнай камунікацыі ў сваіх артыкулах.
  24. Яны (вітаць) ___ усіх гасцей на мове жэстаў.

📘 Практыкаванне. Устаўце слушную форму займенніка па-беларуску.

её → яе

(н)ей → ёй

(н)им → ім

(на) нём → (на) ім

им → ім

(н)их → іх

мне → мне

меня → мяне

тебе → табе

тебя → цябе

себе → сабе

себя → сябе

  1. Настаўніца жэставай мовы паказала вучням, як трэба з (ней) вітацца і дзякаваць (ей).
  2. Мы навучылі (их) некалькім жэстам і запрасілі (их) на наступныя заняткі.
  3. Яна часта распавядае пра (себя), калі тлумачыць (мне) складаныя тэмы.
  4. Ты можаш паказаць (ему) гэты жэст, бо ён (тебя) дакладна зразумее.
  5. Размаўляючы пра новы курс, падзяліліся з (ней) нашымі ўражаннямі.
  6. Яны падзякавалі (тебе) і пажадалі поспеху.
  7. Ці бачылі Вы, як ён тлумачыць (ей) новыя словы?
  8. Заняткі вельмі (им) спадабаліся, і я заўважыў, як яны глядзелі на (её).
  9. Я хачу параіць (тебе) гэты курс і даслаць (тебе)  спасылку на (него) на пошту.
  10. Яна перадала паведамленне (им), каб яны даслалі (его) (ей).
  11. Гэтыя жэсты (меня) здзівілі, але цяпер яны мне падабаюцца.
  12. Я бачыў (её) ў зале, яна памахала (мне) рукою і ўсміхнулася.
  13. Настаўнік растлумачыў (ему) заданне і паказаў (ей) прыклады.
  14. Ён часта паказвае жэсты (себе) праз люстэрка.
  15. Мы прапанавалі (им) далучыцца да нашай супольнасці.
  16. Ці заўважыў ты, як яны слухаюць (её) і рэагуюць на словы?
  17. Ён папрасіў (тебя) растлумачыць гэта (ему) яшчэ раз.
  18. Мы павінныя слухаць (их), падтрымліваць (их) і вучыцца разам з (ими).
  19. Я хацеў (ей) усё растлумачыць, але яна (меня) не жадала слухаць.
  20. Ты можаш давяраць (мне), я вытлумачу (тебе) гэта пакрокава.
  21. Яна назірала за (им), але думала пра (себя) і пра (тебя).
  22. Яны спыталі (меня), ці можна распавесці пра гэта (тебе).
  23. Мы хочам прапанаваць гэтую ідэю (тебе) і абмеркаваць (её) з (ним).
  24. Ён паказаў (ей) некалькі жэстаў і папрасіў (её) паўтарыць (их).
  25. Ты думаеш пра (себя), але трэба памятаць і пра (их), бо (им) патрэбна падтрымка.

Практыкаванне. Што могуць значыць наступныя жэсты ў беларускай і рускай жэставай мове?

ChatGPT Image 28 июл. 2025 г., 00 56 52.png

Практыкаванне. Што могуць значыць наступныя мульціковыя жэсты?

ChatGPT Image 28 июл. 2025 г., 00 59 13.png
ChatGPT Image 28 июл. 2025 г., 00 59 09.png

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст і адказце на пытанні на развагу пасля кожнага абзацу.

ChatGPT Image 10 авг. 2025 г., 23 42 38.png

Жэставая мова — гэта паўнавартасная сістэма камунікацыі, якою карыстаюцца глухія людзі і тыя, хто з імі працуе або жыве. Яна дазваляе абменьвацца інфармацыяй без гукаў, выкарыстоўваючы рухі рук і ківомігі, а таксама позіркі і паставы цела. Кожны жэст мае пэўнае значэнне, і нярэдка жэсты замяняюць словы цалкам.

Гісторыя жэставай мовы пачынаецца яшчэ ў старажытнасці. У некаторых манастырах манахі карысталіся жэстамі замест слоў падчас перыядаў маўчання. У розных культурах узнікалі свае адмысловыя жэсты для перадачы інфармацыі без слоў. Асабліва вядомая праца французскага абата Шарля Мішэля дэ л’Эпэ ў XVIII стагоддзі: ён стварыў школу для дзяцей з парушэннямі слыху, дзе навучанне адбывалася на жэставай мове. Менавіта тады гэтая мова пачала фарміравацца як асобная, са сваімі правіламі, сінтаксісам і дактыльным алфавітам для перадачы літар.

Пытанні:

  1. Чаму жэставую мову называюць паўнавартаснай сістэмай камунікацыі?
  2. Як, на вашу думку, узнікалі першыя жэсты?
  3. Чаму праца абата дэ л’Эпэ лічыцца важнай у гісторыі жэставай мовы?

Сёння існуе шмат нацыянальных і рэгіянальных варыянтаў мовы жэстаў: французская, амерыканская, брытанская, польская, руская і іншыя. Глухія людзі разумеюць адно аднаго, калі карыстаюцца аднолькавай сістэмай знакаў. Аднак жэсты, вядомыя ў адной краіне, могуць быць незразумелымі ў іншай, таму вывучэнне чужой жэставай мовы патрабуе столькі ж намаганняў, колькі і вывучэнне любой гукавой мовы.

На жаль, у некаторых краінах жэставая мова застаецца ў прыгнечаным становішчы: яе не прызнаюць афіцыйна, у школах для дзяцей з парушэннямі слыху навучанне часта вядзецца толькі слоўнай мовай, і дзеці пазбаўленыя магчымасці вучыцца на мове жэстаў. Гэта істотна абмяжоўвае іх права на адукацыю і паўнавартаснае жыццё.

Пытанні:

  1. Чаму жэсты ў розных краінах могуць быць рознымі?
  2. Як адсутнасць афіцыйнага прызнання жэставай мовы ўплывае на жыццё глухіх людзей?

Папулярызацыя жэставай мовы — важны крок да роўнасці і інклюзіі. Яна спрыяе зносінам паміж глухімі і тымі, хто чуе, стварае новыя магчымасці для адукацыі і працы, адкрывае доступ да культуры. Напрыклад, спектаклі, кінапаказы і фестывалі на жэставай мове дазваляюць глухім людзям атрымліваць эстэтычнае задавальненне на аднолькавых правах з іншымі.

Шляхі падтрымання жэставай мовы ўключаюць навучанне дзяцей карыстацца жэстамі з ранняга ўзросту, падрыхтоўку кваліфікаваных перакладчыкаў, стварэнне відэаматэрыялаў і анлайн-курсаў, наладжванне грамадскіх мерапрыемстваў з перакладам на жэставую мову. Важна таксама, каб людзі, якія чуюць, мелі магчымасць вывучаць жэставую мову ў школах і ўніверсітэтах.

Жэставая мова — прыгожая і выразная, яна не толькі перадае інфармацыю, але і паказвае эмоцыі, пачуцці, настрой. Яна адыгрывае вялікую ролю ў сучасным жыцці, з’яўляючыся сапраўдным сродкам яднання людзей, незалежна ад таго, чуюць яны ці не.

Пытанні:

  1. Як Вы лічыце, як папулярызацыя жэставай мовы можа дапамагчы грамадству?
  2. Якія метады падтрымання жэставай мовы вам падаюцца найбольш эфектыўнымі?

Граматыка: Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання

Памятка

  • Незакончанае трыванне — што рабіць? → яны (цяперашняя форма) → замяніць -ць на -чы(-ся): казаць → яны кажуць → кажучы
  • Закончанае трыванне — што зрабіць? → ён (мінулагодная форма) → дадаць -шы(-ся): сказаць → ён сказаў → сказаўшы
  • Калі дзеяслоў зваротны, -ся захоўваецца.

📝 Практыкаванне. У кожным сказе ад дзеяслова ў дужках утварыце дзеепрыслоўе закончанага або незакончанага трывання, звяртаючы ўвагу на кантэкст.

  1. Настаўнік жэставай мовы, (тлумачыць) правілы дактыльнага алфавіту, прыводзіў прыклады іх ужывання.
  2. (Вывучыць) некалькі новых жэстаў, вучаніца пачала выкарыстоўваць іх у размове з сябрам.
  3. Перакладчык, (дапамагаць) глухому госцю, перадаваў сэнс кожнай фразы дакладна і эмацыйна.
  4. (Размаўляць) на жэставай мове, яны не заўважылі, як прайшло некалькі гадзін.
  5. Мастак, (стварыць) карціну з людзмі, што размаўляюць на мігі, выклаў яе ў Сеціва.
  6. (Паказваць) складаныя словы, яна адначасова тлумачыла іх значэнне.
  7. Дзяўчынка, (навучыцца) жэстам для вітання, паказала іх бацькам.
  8. (Глядзець) спектакль на жэставай мове, наведвальнікі тэатра атрымлівалі сапраўднае задавальненне.
  9. Студэнты, (працаваць) з сурдаперакладчыкам, хутка асвоілі асноўныя жэсты.
  10. (Прызначыць) сустрэчу ў цэнтры глухіх, яны спазніліся, але прыйшлі з падарункамі.
  11. Педагог, (падрыхтавацца) да заняткаў, прынёс плакаты і карткі з жэстамі.
  12. (Даведвацца) пра культуру глухіх, вучні пачалі лепш разумець ролю жэстаў у камунікацыі.
  13. Супрацоўнікі музея, (запрасіць) перакладчыка жэставай мовы, зрабілі экскурсію даступнай для ўсіх.
  14. (Займацца) з глухімі дзецьмі, валанцёры адчулі, што іх праца вельмі важная.
  15. Арганізатар, (наладзіць) фестываль на жэставай мове, атрымаў шмат падзяк.
  16. (Прывітацца) з усімі ўдзельнікамі жэстамі, ён адразу выклікаў сімпатыю.
  17. (Падтрымліваць) адзін аднаго, група хутка дасягнула значнага прагрэсу.
  18. (Паглыбіцца ў навучанне) жэстам, яна пачала чытаць пра граматыку жэставай мовы.
  19. Пісьменнік, (апісаць) герояў, якія карыстаюцца жэстамі, зрабіў апавяданне больш набліжаным да рэчаіснасці.
  20. (Выкарыстоўваць) ківомігі і рухі цела, глухія перадаюць не толькі словы, але і эмоцыі.

Практыкаванне. Выкажыце сваю здагадку наконт таго, што могуць значыць пададзеныя ніжэй жэсты.

ChatGPT Image 11 авг. 2025 г., 00 00 46.png

Дыктоўка

📝 Практыкаванне. Запішыце сказы, што прадыктуе настаўнік

  1. Мы вучымся карыстацца жэставай мовай, каб лепш разумець адзін аднаго.
  2. У школе для дзяцей з парушэннямі слыху вучні размаўляюць на мігі.
  3. Для перадачы думак яны выкарыстоўваюць рухі рук і ківомігі.
  4. Кожны жэст мае сваё значэнне і можа даклада перадаць тыя ж сэнсы, што і слоўная мова.
  5. Глухія людзі разумеюць аднаго аднаго, калі карыстаюцца аднолькаваю сістэмаю жэстаў.
  6. Нельга адмаўляць, што гэта мова са сваімі правіламі і граматыкай.
  7. У ёй існуе дактыльны алфавіт для літар, каб перадаваць імёны і новыя словы.
  8. Школа для дзяцей з парушэннямі слыху дапамагае ім атрымаць адукацыю.
  9. Настаўнікі стараюцца навучыць дзяцей карыстацца жэстамі з ранняга ўзросту.
  10. Жэставая мова дапамагае камунікаваць у любых жыццёвых сітуацыях.
  11. Яна дазваляе выказваць думкі дакладна і эмацыйна.
  12. Мова жэстаў прыгожая і зразумелая нават тым, хто яе толькі пачынае вывучаць.
  13. Нават людзі, што чуць, могуць трансляваць свае эмоцыі праз жэсты падчас размовы.
  14. Учора мы глядзелі паказ на жэставай мове ў гарадскім тэатры і былі ў моцным захапленні.

📘 Практыкаванне. Устаўце дзеясловы ў дужках у слушнай форме цяперашняга часу

А1–А2:

  1. Мы (размаўляць) ___ на жэставай мове падчас экскурсіі.
  2. Дзеці (вучыцца) ___ дактыльнаму алфавіту ў школе.
  3. Ці (паказваць) ___ ты гэтыя жэсты, калі тлумачыш новае слова?
  4. Ён (разумець) ___ кожны жэст і яго значэнне.
  5. Яна (дапамагаць) ___ глухім дзецям у гуртку.
  6. Мы (выкарыстоўваць) ___ рухі рук і ківомігі для перадачы сэнсу новых словаў.
  7. Ці (любіць) ___ ты паказваць пачуцці праз незвычайныя жэсты?
  8. Глухія сябры (разумець) ___ адно аднаго “з паўжэста”.
  9. Я (глядзець) ___ відэаінструкцыі па жэстах штодзень.
  10. Настаўнік уцямна (тлумачыць) ___ правілы мовы жэстаў на занятках.
  11. Ці (ведаць) ___ Вы, што жэсты могуць замяняць цэлыя словазлучэнні?
  12. Яны (карыстацца) ___ жэстамі ў штодзённых сітуацыях.
  13. Ты (вучыцца) ___ разам са сваім знаёмым на курсах жэставай мовы?
  14. Мы (размаўляць) ___ на мігі, калі вакол шмат шуму.
  15. Я (паказваць) ___ сябрам новыя жэсты, якія вывучыў надоечы .

B1–B2:

  1. Дасведчаныя настаўнікі (ствараць) ___ новы курс па жэставай мове для дарослых.
  2. Перакладчыкі (падтрымліваць) ___ сувязь з супольнасцю глухіх.
  3. Ці (усведамляць) ___ ты, наколькі важна ведаць мову жэстаў?
  4. Глухія людзі (адчуваць) ___ сябе ўпэўнена, калі іх разумеюць.
  5. Мы (даследаваць) ___ уплыў мімікі прамоўцы на разуменне сэнсу ягоных жэстаў.
  6. Настаўнік (імкнуцца) ___ навучаць дзяцей праз уцямныя прыклады.
  7. Ці (удзельнічаць) ___ ты у тэатральных паказах на жэставай мове?
  8. Яны (вітаць) ___ гасцей, выкарыстоўваючы жэсты і ківомігі.
  9. Мы (спалучаць) ___ традыцыйнае навучанне з заняткамі па жэставай мове.
  10. Вы (прыкладаць) ___ шмат намаганняў, каб авалодаць гэтаю моваю.

📘 Практыкаванне. Устаўце слушную форму займенніка па-беларуску

  1. Настаўніца патлумачыла (им) значэнне кожнага жэста і паказала (им) відэа.
  2. Мы навучылі (их) вітацца на мове жэстаў і падзякавалі (им) за ўдзел.
  3. Яна распавяла (нам) пра (себя) і пра сваю працу ў школе для дзяцей з парушэннямі слыху.
  4. Ты можаш паказаць гэты жэст (ему), і ён (тебя) зразумее.
  5. Мы падзяліліся з (ней) матэрыяламі для навучання.
  6. Настаўнік заўважыў (их) у зале і павітаўся з (ними).
  7. Я ўбачыў (её) на паказе і падышоў да (её) пасля выступу.
  8. Я перадаў (ей) карткі з дактыльным алфавітам.
  9. Мы прапанавалі (тебе) далучыцца да гуртка.
  10. Ён паказаў (ей) новыя жэсты і папрасіў (её) паўтарыць (их).
  11. Мы слухалі (его) ўважліва і задавалі (ему) пытанні.
  12. Дзеці заўсёды радуюцца, калі (им) паказваюць нешта новае.
  13. Настаўнік запрасіў (её) на майстар-клас і пазнаёміў з (ней) іншых удзельнікаў.
  14. Я хачу параіць (тебе) гэты курс, даслаўшы (тебе) спасылку на (его).
  15. Мы падтрымліваем (их) і намагаемся дапамагаць (им) ва ўсім.
  16. Настаўнік жэставай мовы паказаў (ей) новы жэст і папрасіў паўтарыць яго.
  17. Яна часта распавядае (мне) пра (себя), калі мы размаўляем на мігі.
  18. Сёння перакладчык дапамог (мне) зразумець гісторыю, якую глухі хлопчык расказваў пра (себя).
  19. Мы арганізавалі сустрэчу, каб пазнаёміць (тебя) з навучэнцамі школы для глухіх.
  20. Яна глядзела на (себя) праз люстэрка і практыкавала рухі рук.
  21. Я заўсёды намагаюся падтрымліваць (себя), нагадваючы (себе) пра свае мэты.
  22. Праз (меня) настаўнік падзякаваў (тебе) і сказаў, што (тебе) варта працягваць навучанне.
  23. Я спытаў (тебя), ці можаш ты паказаць новы жэст для слова “сябар”.
  24. Ён расказаў (мне) пра (себя), і гэта (меня) вельмі ўразіла.
  25. Калі ты хочаш, я магу навучыць (тебя) некалькім лёгкім жэстам.
  26. Мы з настаўнікам доўга абмяркоўвалі (тебя) і тваю працу ў супольнасці глухіх.
  27. Яна перадала (тебе) кнігу пра мову жэстаў, каб ты мог палепшыць свае навыкі.
  28. Ты можаш давяраць (мне) і быць упэўненым, што я дапамагу (тебе).
  29. Я падрыхтаваў відэа і даслаў яго (тебе).
  30. Падчас заняткаў мы вучыліся апісваць (себя) з дапамогай ківомігаў і жэстаў.
  31. Ён папрасіў (меня) паказаць жэст для слова “дзякуй”.
  32. Ты часта забываешся на (себя), дапамагаючы іншым, але пра (себя) важна памятаць.
  33. Я заўважыў, як яна ўсміхаецца (тебе), калі камунікуе з табою жэстамі.

Практыкаванне. Апішыце, што адбываецца ў пададзеным ніжэй коміксе пра глухое медзведзянё.

ChatGPT Image 11 авг. 2025 г., 01 17 59.png

Практыкаванне. Паўтарыце словы з дапамогаю інтэрактыўнага практыкавання.

Граматыка: Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання

📝 Практыкаванне. У кожным сказе ад дзеяслова ў дужках утварыце дзеепрыслоўе закончанага або незакончанага трывання, звяртаючы ўвагу на кантэкст.

Памятка

  • Незакончанае трыванне — што рабіць? → яны (цяперашняя форма) → замяніць -ць на -чы(-ся): казаць → яны кажуць → кажучы (говоря)
  • Закончанае трыванне — што зрабіць? → ён (мінулагодная форма) → дадаць -шы(-ся): сказаць → ён сказаў → сказаўшы (сказав)
  • Калі дзеяслоў зваротны, -ся захоўваецца: радавацца → радуючыся.
  1. Настаўніца, (паказаць) вучням жэст для слова “сябар” 🤝, адразу растлумачыла яго значэнне.
  2. (Засвоіць) асноўныя правілы жэставай мовы 📘, навучэнцы пачалі свабодна камунікаваць.
  3. (Вывучаць) дактыльны алфавіт 🔤, вучаніца запамінала літары праз рухі рук ✋.
  4. Дзяўчынка, (даведацца) пра новы жэст 👧, адразу паказала яго сяброўцы.
  5. (Сустракаць) глухіх гасцей жэстамі 🙌, арганізатары стварылі прыязную атмасферу.
  6. (Слухаць) перакладчыка 👂, прысутныя разумелі нават складаныя тэксты.
  7. Хлопчык, (паспрабаваць) выказаць думку жэстамі 💭, адчуў сябе больш упэўненым.
  8. (Навучыцца) жэстам для выказвання эмоцый 🥰😮, вучні пачалі дэманстраваць радасць і здзіўленне.
  9. Студэнтка, (падрыхтаваць) прэзентацыю 🎤 на жэставай мове, прэзентавала яе перад вялікаю аўдыторыяй.
  10. (Практыкавацца) кожны дзень 📅, яна хутка авалодала складанымі рухамі рук 👐.
  11. (Глядзець) фільм 🎬 з сурдаперакладам, глухія атрымлівалі задавальненне ад сюжэта.
  12. Настаўніца, (падтрыліваць) вучня 🤗, паказвала яму, што памылкі — частка навучання.
  13. Хлопчык, (пакажаць) жэст для слова “дзякуй” 🙏, атрымаў жэст у адказ ад свайго глухога сябра.
  14. (Удзельнічаць) у занятках 🏫, валанцёры навучыліся разумець патрэбы глухіх.
  15. Пісьменнік, (стварыць) герояў ✍️, якія карыстаюцца жэставай мовай, зрабіў тэкст больш талерантным.
  16. (Звяртаць увагу) на ківомігі🙂, вучні разумелі адценні значэнняў слоў ❤️.

Практыкаванне. Адкажыце на наступныя пытанні

  • Як часта Вы бачыце людзей на вуліцах, што карыстаюцца жэставай моваю? Ці сустракалі Вы калі-небудзь глухіх людзей на працы? 👥Ці спрабуеце Вы пры першай магчымасці пачаць камунікацыю з глухімі людзьмі?
  • Якія жэсты былі для Вас найскладанейшымі для вывучэння? ✋
  • Што найбольш, на Ваш погляд, можа перашкаджаць пры камунікацыі паміж глухімі людзьмі? Ці магчымая камунікацыя паміж глухім чалавекам і чалавекам, што чуе і зусім не валодае жэставаю моваю?🌍
  • Як, на Вашу думку, можна зрабіць працоўнае месца даступнейшым і камфортнейшым для глухіх супрацоўнікаў? 🏢