Навуковы стыль маўлення
Тэарэтычны матэрыял
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучальных зносін.
Мэта навуковага тэксту — перадаваць навуковыя веды, сістэматызаваць і класіфікаваць факты, сфармуляваць пэўныя правілы і заканамернасці.
Агульныя стылёвыя рысы навуковых тэкстаў: дакладнасць, доказнасць, лагічнасць, аргументаванасць выкладу. Навуковы тэкст рэалізуе пераважна пісьмовую (маналагічную) форму маўлення, радзей — вусную (даклад, выступленне на канферэнцыі).
Асноўныя жанры навуковага стылю: навуковы артыкул, рэферат, манаграфія, даклады і выступленні на навуковую тэму.
Лексіка тэкстаў навуковага стылю характарызуецца дакладнасцю, актыўным выкарыстаннем тэрмінаў, слоў з абстрактным значэннем.
Разнавіднасць стылю — навукова-папулярны падстыль. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на чытача, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі. З гэтай прычыны выкарыстоўваюцца агульнанавуковая лексіка, вобразныя сродкі мовы, а вузкаспецыяльныя тэрміны, як правіла, не ўжываюцца.
Практыкаванні
- Вывучэнне лексікі, характэрнае для навуковага стылю маўлення;
- Устаўленне словаў у пропускі.
- Лексіка;
- Сказы.
Словы навуковага стылю
| Па-беларуску | Па-руску |
|---|---|
|
|
Дадатковы словы з сустрэчы
- займеннік – местоимение
- даказальнасць – доказуемость
- доказнасць – доказательность
- напрыканцы ... – в конце ...
~ напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі паціснулі рукі – в конце встречи участники пожали руки
- з майго пункту гледжання = з майго гледзішча – с моей точки зрения
- верыць – верить
- будучы – 1. будущий; 2. будучи (дзеепрыслоўе)