Аўтарская песня

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Версія ад 20:45, 27 ліпеня 2025, аўтар A.t.undoca (размовы | уклад) (Новая старонка: «Практыкаванне. Словы: <nowiki>https://wordwall.net/resource/95258615</nowiki> ----'''Практыкаванне. Прачытайце тэкст, адказаўшы на пытанні пасля кожнага абзаца.''' Аўтарская песня: што гэта такое? Аўтарская песня — гэта асаблівы тыппесні, у якой адзін чалавек сам піша словы, музык...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Практыкаванне. Словы: https://wordwall.net/resource/95258615


Практыкаванне. Прачытайце тэкст, адказаўшы на пытанні пасля кожнага абзаца.

Аўтарская песня: што гэта такое?

Аўтарская песня — гэта асаблівы тыппесні, у якой адзін чалавек сам піша словы, музыку і выконвае яе. Часта ён спявае пад гітару. Такія песні яшчэ называюць бардаўскімі. Яны з’явіліся ў сярэдзіне ХХ стагоддзя ў СССР. Аўтары хацелі дзяліцца сваімі думкамі, пачуццямі і гісторыямі — не праз гучную музыку, а праз простыя і шчырыя песні.

👉 Што такое аўтарская песня і калі яна з’явілася?


Першымі аўтарамі былі студэнты і турысты. Яны спявалі ў сяброўскіх кампаніях, каля вогнішча, на турыстычных злётах. Музыка была простаю, галоўным быў тэкст. У песнях ішла гаворка пра сяброўства, падарожжы, Радзіму, каханне, а таксама пра цяжкасці жыцця, вайну або несправядлівасць.

👉 Хто першым пачаў спяваць аўтарскія песні і пра што яны былі?


Сярод вядомых бардаў — Булат Акуджава, Уладзімір Высоцкі, Юрый Візбар, Аляксандр Галіч. Іх песні слухалі на магнітафонах, перапісвалі і перадавалі адзін аднаму. Напрыклад, «Песня пра сябра» Высоцкага ці «Грузінская песня» Акуджавы сталі шырока вядомымі. Не ўсе ўлады падтрымлівалі аўтарскую песню. Некаторым бардам забаранялі выступаць, бо ў іх песнях была крытыка. Але людзі ўсё роўна спявалі і слухалі гэтыя песні.

👉 Чаму песні бардаў не заўсёды падабаліся ўладам?


Аўтарская песня існавала не толькі ў СССР. У іншых краінах таксама былі аўтары, якія самі стваралі і выконвалі песні. Напрыклад, у Францыі — Жорж Брасэнс, у Італіі — Фабрыцыа дэ Андрэ, у ЗША — Боб Дылан. Сёння аўтарская песня працягвае існаваць. Ладзяцца канцэрты, фестывалі, працуюць клубы аматараў. Людзі любяць такія песні за іх шчырасць, прастату і сэнс.

👉 Чаму аўтарская песня папулярная да гэтага часу?