Таямніцы сну
Выразы на тэму “Сон”: https://wordwall.net/resource/95117319
Віктарына на тэму “Сон”: https://learningapps.org/display?v=p1cn8mau525
Важна:
Храпці
| Час / Форма | Форма |
| Цяперашні час | храпу, храпеш, храпе, храпём, храпяце, храпуць |
| Мінулы час | хроп, храпла, храпло, храплі |
| Загадны лад | храпі, храпіце |
| Дзеепрыслоўе | храпучы |
Сапці
| Час / Форма | Форма |
| Цяперашні час | сапу, сапеш, сапе, сапём, сапяце, сапуць |
| Мінулы час | соп, сапла, сапло, саплі |
| Загадны лад | сапі, сапіце |
| Дзеепрыслоўе | сапучы |
Практыкаванне. Перакладзіце пададзеныя сказы на беларускую мову.
- Студэнт спал как убитый, не слыша даже раскатов грома.
- Школьница утонула в мечтах посреди скучного разговора.
- Марку привиделось во сне, что они снова вместе.
- Мальчик витал в облаках, забыв о реальности.
- Сомкнув глаза, актёр ушёл в мир фантазий.
- Родители утверждали, что у ребёнка просто разыгралось воображение.
- Сосед храпел так сильно, что стены дрожали.
- Старичок впал в детство, услышав колыбельную.
- Медсестра спала без задних ног после тяжёлой смены.
- Кот дремал и сопел, лёжа в кресле у окна.
- Пациенту приснилось, что он выздоровел.
- Сон перешёл в глубокую фазу.
- Девушка погрузилась в свои мысли и забыла о разговоре.
- Бабушка кемарила, укрывшись до ушей.
- Пожилой мужчина ходит во сне, иногда открывая двери.
- Мне померещилось, что у окна сидит большой иссиня-чёрный кот.
- Когда мама украдкой вошла в комнату, студентка зажмурилась от неожиданной вспышки света.
- Иногда поэт-мечтатель просто грезит, глядя куда-то в пустоту.
Практыкаванне. Апішыце сны, адлюстраваныя на відарысе.
Практыкаванне. Тэрміналогія на тэму “Самналогія”.
https://wordwall.net/resource/95122169
Практыкаванне. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.
Таямніцы сну
Сон — адна з (наименее исследованных), але (жизненно) важных функцый (человеческого) арганізму. (Несмотря на) значны прагрэс у галіне нейрабіялогіі, мы і сёння не можам (однозначно) адказаць на пытанне: чаму менавіта сон дае такі моцны эфект (восстановления), якога не забяспечвае нічога іншае.
З навуковага пункту гледжання, сон — гэта актыўны, а не пасіўны (состояние). У гэты час галаўны мозг (перерабатывает) інфармацыю, назапашаную (на протяжении дня), выдаляе так званае «нейроннае смецце» дзякуючы гліяльнай сістэме, (восстанавливает) сінаптычную пластычнасць і рэгулюе эмацыйны стан. (Нехватка) сну на працягу некалькіх начэй можа (вызвать) сімптомы, (похожие на психоз), а праз 5–7 дзён (бессонницы) магчымы мікрапсіхатычны стан, які ўжо патрабуе медыцынскага (вмешательства).
Звычайна чалавечы сон (состоит) з некалькіх цыклаў (продолжительностью) каля 90 хвілін. Кожны цыкл уключае дзве (основные) фазы: NREM (спанне без хуткіх рухаў вачэй) і REM (спанне з хуткімі рухамі вачэй). У фазе NREM цела максімальна (расслабляется), (замедляются) сардэчны рытм і (дыхание), адбываецца актыўнае (физиологическое) аднаўленне. (Особенно значимой) лічыцца глыбокая частка гэтай фазы — менавіта тады мозг (закрепляет) новыя нейронныя сувязі і праводзіць «інвентарызацыю» атрыманай інфармацыі.
Фаза REM, наадварот, характарызуецца высокай (мозговой) актыўнасцю: адбываецца (обработка) эмоцый, фарміруецца доўгатэрміновая памяць і ажыццяўляецца інтэлектуальная (перестройка).
Цікава, што здольнасць «вучыцца ў сне» ўласцівая не толькі чалавеку — мы не (единственное существо), якое выкарыстоўвае сон так актыўна. (Иследования) паказалі, што (северные) мядзведзі падчас сну «праграваюць» сцэнары (охоты), а (воробьи), якія толькі вучацца спяваць, у сне трэніруюць новыя (последовательности) гукаў.
Акрамя таго, некаторыя жывёлы маюць унікальныя механізмы сну. Напрыклад, (дельфины) і кіты спяць толькі адным паўшар’ем: адно (полушарье) адпачывае, а другое застаецца актыўным, каб (управлять) дыханнем. Гэта (позволяет) ім не тануць. Альбатросы могуць спаць (вовремя полёта), (включая) кароткія эпізоды сну, якія доўжацца літаральна некалькі секунд. У людзей, што доўга (путешествуют) — у цягніках, самалётах — таксама адзначаюцца падобныя «мікрасны».
Яшчэ адной цікавосткай з’яўляецца тое, што сон — гэта не толькі псіхалагічнае, але і фізіялагічнае (явление). У фазе REM (происходит) амаль поўны (паралич) мускулатуры цела, каб чалавек не (переживал) свае сны фізічна. Без гэтага (механизма) ён мог бы актыўна (двигаться), што было б (опасным) і для (него самого), і для іншых.
Сон (тесно) звязаны з памяццю і (личной) ідэнтычнасцю. Падчас сну мозг (приводит в порядок) ўспаміны, (сохраняет) важную інфармацыю і вырашае, што пакінуць, а што — (стереть). Некаторыя навукоўцы (полагают), што сон (выполняет) нават этычную функцыю: ён «падчышчае» эмацыйную рэакцыю на (травмирующие) падзеі — пакідае факт, але зніжае інтэнсіўнасць (переживания).
(Особенным явлением) з’яўляецца і тое, што чалавек падчас сну не цалкам «адключаецца» ад (мира): мозг (продолжает) кантраляваць гукі, пахі, тэмпературу, (риски). Таму, напрыклад, маці можа (проснуться) ад лёгкага (плача ребёнка), але не ад гучнага тэлевізара.
Такім чынам, сон — гэта зусім не «(отдых) ад жыцця», а глыбокі, (скложно организованный) біялагічны працэс, падчас якога жыццё (продолжается) на іншым узроўні.
🔍 Зноскі:
- Гліяльная сістэма — сетка дапаможных клетак у мозгу, якія падтрымліваюць і абараняюць нейроны, выдаляюць прадукты абмену і ўдзельнічаюць у ачыстцы мазгавой тканкі падчас сну.
- Сінаптычная пластычнасць — здольнасць нейронаў у мозгу змяняць сілу або эфектыўнасць сваіх сувязяў, што з’яўляецца асновай навучання і памяці.
- NREM-сон (ад англ. non-rapid eye movement) — фаза сну без хуткіх рухаў вачэй; уключае тры стадыі, ад лёгкай дрымоты да глыбокага сну.
- REM-сон (ад англ. rapid eye movement) — фаза сну з хуткімі рухамі вачэй, калі з’яўляюцца сны і актыўна працуюць механізмы апрацоўкі памяці і эмоцый.
- Мікрасны — вельмі кароткія перыяды сну, якія доўжацца некалькі секунд, часта ўзнікаюць у стане моцнай стомленасці або манатоннай дзейнасці.
- Ідэнтычнасць асобы — унутранае ўспрыманне чалавекам самога сябе, сваіх каштоўнасцей, памяці і гісторыі.
- Самнамбулізм — парушэнне сну, пры якім чалавек выконвае рухальныя дзеянні (ходзіць, гаворыць, адкрывае дзверы) падчас глыбокай фазы NREM-сну, не ўсведамляючы гэтага і не памятаючы пра інцыдэнт пасля абуджэння.
- Цыркадны рытм — натуральны 24-гадзінны біялагічны цыкл, які рэгулюе перыяды сну і няспання, тэмпературу цела, выпрацоўку гармонаў і іншыя працэсы; асноўны "біялагічны гадзіннік" чалавека.
- Парасомніі — група разладаў сну, пры якіх адбываюцца незвычайныя паводзіны або перажыванні падчас засыпанння, сну або абуджэння (напрыклад, кашмары, самнамбулізм, начны крык).
- Мелатанін — біяхімічнае рэчыва, якое выпрацоўваецца ў шышкападобнай залозе і рэгулюе цыркадныя рытмы, асабліва фазу засыпанння; яго ўзровень павышаецца ў цемры і зніжаецца пры святле.
Пытанні для абмеркавання
- Ці верыце Вы, што сны адлюстроўваюць наша падсвядомае?
- Як часта Вы аналізуеце свае сны?
- Што для Вас значыць «добры сон»?
- Як колькасць і якасць сну ўплываюць на Ваш настрой і працу на працягу дня?
- Якія рытуалы дапамагаюць Вам заснуць або расслабіцца перад сном? Што можа замінаць Вам заснуць?
- Як Вы ставіцеся да выразу «высплюся на пенсіі»?
- Якія дзівосныя сны Вы снілі? Ці бачыце Вы заканамернасці паміж снамі і рэчаіснасцю?
- Ці спрабавалі Вы калі-небудзь кіраваць сном — праз тэхніку ўсвядомленага сну?
- Ці ўплывае сезон ці надвор’е на Ваш сон?
- Ці здаралася ў Вашым жыцці, што недасып прыводзіў да нечаканых або кур’ёзных наступстваў?
Граматыка
Дзеепрыслоўі
🛌 Практыкаванне. У кожным сказе ад дзеяслова ў дужках утварыце дзеепрыслоўе закончанага або незакончанага трывання, звяртаючы ўвагу на кантэкст.
- Чалавек паступова разбурае свой цыркадны рытм, (засынаць) занадта позна штодня.
- (Ввыспацца) як мае быць, ён адчуваў сябе бадзёрым і ўраўнаважаным.
- Навукоўцы, (праводзіць) шэраг даследаванняў, выявілі сувязь паміж REM-сном і творчаю актыўнасцю мозга.
- Чалавек, (перажываць) стрэс або траўму, часта сутыкаецца з парасомніямі.
- Мой сябар навучыўся кантраляваць сны, (практыкаваць) тэхнікі ўсвядомленага сну.
- Нават (пакідаць) тэлефон на тумбачцы, некаторыя людзі ўсё адно правяраюць яго ноччу.
- Дзіця заснула, (выключыць) святло і гук у пакоі.
- Яна палепшыла свой стан, (выпрацаваць) звычку класціся спаць да поўначы.
- (Не спаць) амаль усю ноч, ён пачаў адчуваць знямогу.
- Аўтар, (пісаць) гэты соннік, спасылаўся на даследаванні ў галіне самналогіі.
- Лекар, (прызначыць) пацыенту мелатанін, растлумачыў правілы яго ўжывання.
- (Бачыць) амаль кожную кашмары, яна пачала жаліцца на сваё здароўе.
- Чалавек, (спаць) недастаткова некалькі начэй, губляе здольнасць засяроджвацца на важных момантах.
- Хлопец зусім забыўся пра час, (мроіць) пра далёкія падарожжы.
- (Сапець) у падушку, брат замінаў усім сямейнікам.
- (Храпці) амаль усю ноч, дзядуля не даваў спаць усім унукам.
- (Хадзіць у сне), ён выйшаў на гаўбец, але зусім гэтага не памятаў.
- (Лунаць у надхмар’і) вучаніца не пачула свайго імя.
- Я ледзь не прапусціў сваю станцыю, (знікнуць у марах) пад гукі музыкі.
- (Жмурыцца) ад святла, хлопчык намагаўся заснуць.
- Студэнт так і не дачытаў раздзел, (прадрамаць) над кнігай усю ноч.
- (Сядзець) на лавачцы і (паглыбіцца ў думкі), яна не заўважыла, як пачала сутонець.
- Ён заплакаў, (бачыць як наяве) бацькоўскі дом.
- (Паглыбіцца ў свет фантазій), мастачка стварала палатно, прасякнутае сімвалізмам.
Дзеясловы спосабу маўлення
Практыкаванне 1. Устаўце ў прагалы дзеясловы казаць, гаварыць ці размаўляць.
- У сне чалавек можа ________ незразумелыя словы.
- Самнамбула пачаў ________ сам з сабой, хоць побач нікога не было.
- Калі ты бачыш сон, у якім пачынаеш ________ на іншай мове — гэта добры знак.
- Лекар спытаў, ці не пачынаў пацыент ________ падчас сну.
- Ён баяўся ________ лекарам, што пакутуе ад парасомній.
- Яна не хацела ________ пра свае кашмары.
- На сёмым годзе хлопчык пачаў ________ у сне, і гэта напалохала бацькоў.
- Вельмі цяжка ________ з самнамбуламі, бо ў сне яны не ўсведамляюць, што робяць.
- Жанчына пачала ________ нешта незразумелае, быццам у сне.
- Хлопец не хацеў ________ пра свае ночныя страхі.
- Дзеці часта пачынаюць ________ падчас сну пасля стрэсу.
- Доктар параіў бацькам ________ з дзіцём перад сном, каб супакоіць яго.
- Самнамбула можа ________ вельмі гучна, але ніколі не памятае гэтага.
- Псіхолагі раяць ________ з дзецьмі пра тое, што яны снілі.
- Часам чалавек можа ________ нават не прачынаючыся.