Гандаль у ВКЛ

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Версія ад 17:58, 15 ліпеня 2025, аўтар A.t.undoca (размовы | уклад) (Новая старонка: « Практыкаванне. Перакладзіцеся словы ў дужках на беларускую мову. Гандаль у Вялікім Княстве Літоўскім: гандлёвыя шляхі, тавары і ўплыў на развіццё дзяржавы Гандаль у Вялікім Княстве Літоўскім (представлял собой) складаную і разнастайную (сеть) эканам...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Практыкаванне. Перакладзіцеся словы ў дужках на беларускую мову.

Гандаль у Вялікім Княстве Літоўскім: гандлёвыя шляхі, тавары і ўплыў на развіццё дзяржавы

Гандаль у Вялікім Княстве Літоўскім (представлял собой) складаную і разнастайную (сеть) эканамічных (связей), што (охватывала) не толькі ўнутраныя рэгіёны дзяржавы, але і (дальние) краіны Еўропы і Азіі. Яго (процветание) стаў вынікам (выгодного) геаграфічнага (положения) Княства на (пересечении) галоўных гандлёвых шляхоў, што (соединяли) Балтыйскае і Чорнае (моря), Масковію і Заходнюю Еўропу.

Аснову (товарооборота) складала (сельскохозяйственная) прадукцыя — (зерновые), лён, мёд, (кожа), воск, а таксама (древесина). Гэтыя тавары (экспортировались) у Нямеччыну, Нідэрланды, Італію (через порты) Гданьска і Кёнігсберга. (Взамен) ВКЛ імпартавала (ткани), віно, соль, (металлические изделия) і прадметы (роскоши). Рэкі — Нёман, (Днепр), (Двина) — былі не толькі магістралямі воднага (транспорта), але і артэрыямі эканамічнага жыцця: праз іх тавары хутка (доставлялись) ў цэнтры гандлю.

(Реформирование) сельскай (хозяйства) (посредством) увядзенне фальварковай сістэмы і (барщины) было цесна звязанае з (потребностями) знешняга гандлю. Вялікія фальваркі спецыялізаваліся на (выращивании) культур, (предназначенных) для рынку (сбыта). Гэта было адной з прычын таго, што статус ВКЛ як аграрнай дзяржавы (закрепился) ажно да самага (упадка) краіны.

(Основными) гандлёвымі цэнтрамі былі (Вильнюс), Горадня, Полацк, Менск, Берасце і Пінск. Тут (устраивались ярмарки), дзе (встречались) купцы розных канфесій і (национальностей) — (евреи), армяне, татарскія гандляры, (литовцы), беларусы, немцы. (Введение) Магдэбургскага права ў гарадах (содействовало) развіццю (самоуправления) і стварала (благоприятную среду) для камерцыйнай (деятельности).

Гандаль (выполнял) не толькі эканамічную, але і культурную функцыю: ён (способствовал обмену знаниями), тэхналогіямі, мадэлямі (общественного) жыцця. Гандлёвыя сувязі (возникли) да ўключэння ВКЛ у (общеевропейские интеграционные) працэсы і (подкрепляли) прэстыж дзяржавы ў вачах (иностранных) партнёраў.

(В целом), гандаль у ВКЛ быў не проста сферай эканомікі, а і адным з (фундаментов) яе палітычнай (власти) і культурнай (самобытности). Ён паказваў, што нават феадальная, (многоэтническая) дзяржава (способна) эфектыўна (функционировать) у міжземным свеце (посредством) рацыянальнае (использование) сваіх рэсурсаў і геапалітычнага (положения).

Практыкаванне. У кожным сказе ад дзеяслова ў дужках утварыце дзеепрыслоўе закончанага або незакончанага трывання, звяртаючы ўвагу на кантэкст.

  1. Гандляры часта затрымліваліся ў Пінску, (чакаць) дазволу на пераправу.
  2. (Праходзіць) мытны агляд, купцы з нецярплівасцю чакалі ўезду ў Вільню.
  3. Беларускія гандляры спрыялі развіццю гандлю паміж славянскімі народамі, (перавозіць) шматлікія тавары па Дняпры на кірмашы Кіева.
  4. (Набыць) соль і тканіну, мы накіроўваліся ў Менск.
  5. (Ад’ехаць) з Полацка, прадаўнік зрабіў прыпынак у Дрысе.
  6. (Падпісваць) дамову, бакі ўмацоўвалі гандлёвае партнёрства.
  7. (Выбіраць) добрыя тавары, спажыўцы амаль заўсёды плацяць болей.
  8. Гаспадар, (павялічыць) тэрыторыю фальварака, пачаў вырабляць лён для экспарту.
  9. (Наведваць) Ваўкавыск, замежныя купцы здзіўляцця архітэктуры.
  10. (Правесці) перамовы, яны заключылі пагадненне, выгаднае для абодвух бакоў.
  11. (Улічыць) папярэджанні пра разбойнікаў, яны вырашылі змяніць маршрут.
  12. (Дамовіцца) з магістратам, купец атрымаў месца на кірмашы.
  13. (Пачуць) пра кірмаш, жыхары з нецярплівасцю чакалі яго з пачатку.
  14. (Згубіць) частку тавару ў дарозе, гандляр незадаволены вярнуўся ў Берасце.
  15. Яны выправіліся далей, (набыць) хлеб і мёд у правераных прадаўцоў.
  16. (Падпісаць) дакументы, яны выехалі з замка.
  17. (Выпраўляцца) ў дарогу, гандляры маліліся святому Юрыю.
  18. (Схаваць) тавары ад мытнікаў, некаторыя прадаўцы вырашылі рушыць ў абход.
  19. (Вандраваць) па Вільні, качэўнікі прыкмячалі высокі ўзровень развіцця гандлю.
  20. (Даследаваць) гандлёвыя звычаі, гісторыкі выявілі значны ўплыў Ягелонаў на эканамічныя працэсы краіны.
  21. Купцы, (размаўляць) на розных мовах, у выніку паразумеліся дзякуючы ківомігам.
  22. (Падлічыць) выручку, купцы адзначалі свой поспех у карчме.
  23. (Вырашаць) спрэчкі, удзельнікі гарадской рады разглядалі зусім розныя шляхі далейшага эканамічнага развіцця.
  24. (Ведаць) пра наяўнасць на рынку новых тавараў, людзі прыязджалі па іх здалёк.

Практыкаванне. Пастаўце словы ў дужках у форме меснага склону.

  1. Гэткая прадукцыя прадавалася толькі на (кірмаш).
  2. Крама месцілася ў (цэнтр) горада.
  3. Іх злавілі на (спроба) крадзяжу.
  4. Купцы жылі пры (замак).
  5. Яны працавалі ў (гандлёвы рад).
  6. Рамеснікі збіраліся на (вуліца) каб абмеркаваць уласную прадукцыю.
  7. Увесь тавар захоўваўся ў (сутарэнне).
  8. Пры (вялікі князь) Гандаль толькі квітнеў
  9. Суд адбыўся ў (гарадскі магістрат)
  10. Купцы ніколі не спыніліся на (шлях).
  11. Кіраўнік сядзеў у (гарадская рада).
  12. Яна працавала пры (старажытны манастыр).
  13. Крамнікі спрачаліся наконт таго, па (якая цана) прадаваць тавары
  14. Яны чакалі на (галоўная станцыя).
  15. Купцы шчыра віталі кожнага госця ў (гандлёвы двор)
  16. Селянін жыў пры (багаты пан).
  17. Усе пакупрікі зранку стаялі на (плошча).
  18. Чаляднікі працавалі ў (складавае памяшканне)
  19. Дзяўчына спынілася ў (шынок)
  20. Пакупнікі шукалі антыкварныя рэчы ў (вялізны куфар)

Практыкаванне. Устаўце правільную форму займеннікаў у дужках (ён, яна, яно, яны) згодна з кантэкстам.

  1. Мы гутарылі з (ён) і (яна) пра складанасці гандалю на кірмашы.
  2. Купец прывёз сукно для сваёй сталай пакупніцы і пахваліўся перад (яна) якасцю матэрыялу.
  3. Я часта купляю тавары ў (яна), бо давяраю (яна).
  4. Гэтая кабета мае вялікую краму, таму пра (яна) ведаюць амаль усе жахары горада.
  5. Мы пабачылі (яны) на плошчы і вырашылі спыніцца, каб паразмаўляць з (яны).
  6. Ён заўсёды хваліцца сваімі таварамі, параўноўваючы (яны) з прадукцыяй іншых купцоў.
  7. Я пакінуў тавар у (яна) і папрасіў не кратаць (ён).
  8. Яны сустрэлі (яна) і (ён) на гандлёвым шляху з Полацка ў Менск.
  9. Мы ганарымся (ён), бо ў (ён) найлепшая прадукцыя.
  10. Ці бачыў ты (яны) каля рачнога прычала?
  11. Мы часта кажам пра (ён), калі ўзгадваем паспяховыя кампаніі.
  12. Я атрымаў ад (яна) падарунак, але запамятаваў (яна) за (ён) падзякаваць.
  13. Гандляры прынеслі (ён) тавар для таго, каб параіцца з (ён).
  14. Мы чакалі (яна) на кірмашы і ў выніку сустрэлі разам з (яна) (яны).
  15. Яна размаўляла з (ён) аб працы ў сферы гнадлю.
  16. Яны запрасілі (яна), каб распавесці пра тонкасці працы лагіста.
  17. Я застаў (яны) на кірмашы і павіншаваў (яны) з паспеховым гандлем.
  18. Як толькі пакупнікі набылі для (ён) тканіну, дык адразу аднеслі (яна) швачцы.
  19. Мы размаўлялі пра (яна), бо пабачылі (яна) на кірмашы.
  20. Яна прынесла паркаль і паказала (ён) мне і (яна).
  21. Гандляры абмеркавалі з (яго) цану і параўналі (яна) з іншымі прапановамі на рынку.
  22. Як толькі прадавачка пабачыла (ён), то адраз аддала (ён) задарма мяшэчак з упрыгажэннямі.
  23. Я размаўляў з (ён), а потым аднёс тавар да (яна).
  24. ChatGPT Image 15 июл. 2025 г., 16 29 07.png
    Мы сустрэлі (яны) і запрасілі на гутарку пра гандлёвыя падарожжы.