Замена канчатка -ёт і месны склон

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Замена канчатка -ёт на -е ці -э

Правіла: -ёт замяняецца на -е пасля мяккіх зычных, на -э – пасля цвёрды: везёт — вязе, стережёт → сцеражэ

Практыкаванне. Перакладзіце дзеясловы ў дужках на беларускую мову.

  1. Матуля (везёт) дзіця ў школу на машыне.
  2. Ён (несёт) кветкі для настаўніцы ў школу.
  3. Бацька (ведёт) сына ў дзіцячы садок.
  4. Дзяўчынка (берёт) яблык са стала.
  5. Сабака (стережёт) дом кожную ноч.
  6. Маці (бережёт) сына і не дазваляе яму шпацыраваць позна ўвечары.
  7. Лебедзь (плывёт) па возеры павольна і паважна.
  8. Настаўніца хутка раззлуецца і (отберёт) у вучня тэлефон.
  9. Бабуля (заберёт) унука з гуртка па валенні.
  10. Сусед (отвезёт) нас на кірмаш заўтра раніцаю, таму мой брат ужо (идёт) спаць.
  11. Югася (отнесёт) гэтыя кнігі ў бібліятэку, а потым (отвезёт) дакументы ў банк.
  12. Змяя (ползёт) па сцежцы ў лесе, шукаючы сваю новую здабычу.
  13. Хлопчык (идёт) дахаты пасля заняткаў і (несёт) у руках сваю ўлюбёную цацку.
  14. Твой хлопец (понесёт) тваю торбу, яна зацяжкая.
  15. Мой сябар (отвезёт) мяне на матацыкле ў парк.
  16. Вуж (отползёт) ў прахалоднае месца пад карчагу.
  17. Ён (несёт) падарунак на дзень народзінаў.
  18. Цётка (ведёт) свайго сабаку ў лес, каб з ім удосталь пашпацыраваць.
  19. Ён (берёт) грошы і купляе вельмі шмат марозіва.
  20. Дзядуля (стережёт) гарод, каб не прыбеглі гарэзлівыя зайчыкі.

Паўтарэнне

Практыкаванне. Перакладзіце дзеясловы ў дужках на беларускую мову.

  1. Сабака (грызёт → …) костку пад сталом.
  2. Бацька (сечёт → …) дровы на зімнюю нарыхтоўку.
  3. Воўк (ревёт → …) ад голаду і холаду.
  4. Сонца (пячёт → …) так моцна, што ўсе хаваюцца ў цень.
  5. Хлопец (берёт → …) кнігу з паліцы.
  6. Ён (ведёт → …) машыну вельмі асцярожна.
  7. Заяц (ползёт → …) праз высокую траву.
  8. Ён (несёт → …) бабулі кошык з яблыкамі.
  9. Яна (ведёт → …) гасцей у свой дом.
  10. Ён (несёт → …) сцяг на ўрачыстым фестывалі.
  11. Ён (плывёт → …) да берага праз шырокую раку.
  12. Цётка (плетёт → …) вянок з дзьмухаўцоў.
  13. Кот (грызёт → …) дрот — гэта небяспечна!
  14. Вавёрка (несёт → …) гарэх у гняздо.
  15. Хлопчык (ведёт → …) малодшага брата ў школу.
  16. Мой сябар (берёт → …) кілбасу з халадзільніка.
  17. Ён (плывёт → …) упэўнена, нібы алімпіец.
  18. Пажарнік (льёт → …) ваду на моцны агонь.
  19. Кошт (растёт → …) на ўсё — ад прадуктаў да паліва.
  20. Работнік (ведёт → …) машыну на рамонт.
  21. Сусед (несёт → …) стос дроў у хлеў.
  22. Мая сястра (берёт → …) каву замест гарбаты.

Месны склон

Практыкаванне. Утварыце ад пададзеных ніжэй словаў формы меснага склону з дапамогаю прыметнікаў “на”, “у”, “пры”, “па”.

Схема:

  • -ка (ж.р.) → -цы
  • зацвярдзелы зычны → -ы
  • мяккі зычны → -і
  • -к (м.р.) → -ку
  • -г (м.р.) → -зе
  • астатнія выпадкі → -е

лес, палянка, гара, рака, возера, балота, поле, хмара, неба, пясок, бераг, камень, трава, куст, дрэва, пячора, ручай, узлесак, луг, вецер

Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках форму меснага склону.

  1. У (лес) і на (палянка) было ціха і відно.
  2. На (гара) раслі хвоі і елкі.
  3. Мы адпачывалі на (возера), на самым (бераг).
  4. У (балота) і на (палянка) жылі жабы і буслы.
  5. На (пясок) каля возера дзеці гулялі ў квач.
  6. Па (рака), каля берага плавалі качкі.
  7. На (поле) і ў (трава) скакалі конікі і гайсалі мышкі.
  8. У (неба) праз хмары ляцелі жоравы.
  9. У цёмнай (пячора) на вялікім (камень) сядзелі кажаны.
  10. На (узлесак) у (куст) хаваліся баязлівыя зайцы.
  11. Каля дрэва, на (палянка) былі мурашнікі.
  12. У (ручай) і каля балота плавалі рыбы.
  13. На (луг) у (трава) шумелі чмялі.
  14. У (лес) і на (возера) было вельмі прыгожа.
  15. На (неба) зіхацела маланка.
  16. У (пясок) каля ракі ляжалі людзі.
  17. На (палянка) і ў (лес) мы збіралі грыбы і ягады.
  18. На (дрэва) і на (куст) спявалі птушкі.
  19. У (пячора) і ў (лес) жылі дзікія звяры.
  20. На (бераг) і на (палянка) мы расклалі вогнішча.
ChatGPT Image 29 мая 2025 г., 19 12 16.png

Практыкаванне. Апішыце наступную карцінку, працягнуўшы пададзеныя пачаткі сказаў.

  1. Мы бачым пячору. У пячоры можа жыць ...
  2. У небе мы бачым ...
  3. На пярэднім плане знаходзіцца возера. На возеры можна ўбачыць ...
  4. На лузе мы бачым ...
  5. На заднім плане мы бачым высокія горы, на вяршыні якіх ...
  6. Унізе карцінкі знаходзіцца сцежка, якая вядзе ...
  7. На беразе мы бачым дрэва. Пад дрэвам могуць быць ...
  8. Мы бачым кусты, за якімі ...
  9. У лесе могуць быць ...