Практыкаванні на чытанне (А1)
З пляцоўкі Мова для ўсіх!
📝 Практыкава́нне. Прачыта́йце пыта́нне (рус. вопрос) і вы́берыце адзі́н адка́з, які́ найле́пей (рус. лучше всего) падыхо́дзіць да Ва́шага ста́ну (состояния) сё́ння.
❓ Як Вы ма́ецеся?
- 😊 Усё до́бра.
- 😄 Усё ў парáдку!
- 😌 Ніштó сабе. / Усё нармалёва.
- 🙂 Нядрэ́нна, дзя́куй.
- 😴 Я крыху́ сто́мленая. (Я немного уставшая)
- 😔 Мне су́мна. (Мне грустно)
- 🤒 Я хварэ́ю. (Я болею)
Практыкава́нне на чыта́нне. Прачыта́йце насту́пныя высло́ўі (рус. изречения).
- 🌾 «А хто там ідзе́ ў агро́мністай тако́й грамадзе́? — Беларýсы» (верш «А хто там ідзе́?», Я́нка Купа́ла, 1882–1942)
- 🧡 «Мой ро́дны кут, як ты мне мі́лы!.. Забы́ць цябе́ не ма́ю сі́лы!» (паэ́ма «Но́вая зямля́», Яку́б Ко́лас, 1882–1956)
- 🪨 «Трывацьме на зямлі́ каме́нны век, паку́ль на сэ́рцы ка́мень но́сіць чалаве́к.» (верш «Ахвярынкі», Рыго́р Барадулін, 1935–2014)
- 🌷 «О Белару́сь, мая́ шыпшы́на, Зялё́ны ліст, чырво́ны цвет! У ве́тры дзі́кім не загі́неш, Чарно́былем не зарасце́ш.» (верш «О Белару́сь, мая́ шыпшы́на», Уладзі́мір Дубо́ўка, 1900–1976)
- 🌿 А чалаве́к не звер, чалаве́к не мо́жа жыць без людзе́й. Чалаве́ку патрэбен свет цэ́лы.
(рама́н «Лю́дзі на бало́це», Іва́н Мележ, 1921–1976)


