Памінанне продкаў
Практыкаванне. Прачытайце тэкст, перакладаючы словы ў дужках на беларускую мову.[1]
Святкаванне Дзядоў на Беларусі
Дзяды — гэта старажытная і (почитаемая – шанаваная) традыцыя ў беларускай культуры, якая звязана з (поминанием – паминаннем) памерлых продкаў. Гэта свята мае свае карані ў (языческих – паганскіх) абрадах, але (с течением времени – з цягам часу) яно набыло новыя сэнсы і элементы, асабліва (под влиянием – пад уплывам) хрысціянства.
У дзень Дзядоў сем'і збіраюцца, каб (почтить память – ушанаваць памяць) продкаў. Гэта (особенный – асаблівы) час, калі людзі спрабуюць (ощутить – адчуць) сувязь з (прошлым), успомніць тых, хто ўжо (ушёл из жизни), і (выразить благодарность – выказаць падзяку) за іх (вклад – унёсак) у жыццё сям'і. Адзначэнне Дзядоў лічыцца важным для захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і традыцый.
Адным з цэнтральных элементаў Дзядоў з’яўляецца падрыхтоўка (традиционного ужина – традыцыйнай вячэры), што ўключае ў сябе (разнообразные блюда). Пры гэтым лічыцца, што частка ежы (предназначается предкам – прызначаецца продкам), таму на стол часта кладуць хлеб, крупы, блінцы, кісель і іншыя простыя, але сімвалічныя стравы. У шмат якіх сем’ях захоўваецца традыцыя (оставлять) на стале порцыі ежы для душ памерлых у якасці знака (уважения и гостеприимности – павагі і гасціннасці).
(Во время ужина) сям’я можа згадваць продкаў-нябожчыкаў, распавядаць гісторыі пра іх жыццё, каб новыя пакаленні ведалі свае (корни и происхождение). Такія ўспаміны (укрепляют связи – умацоўваюць сувязі) паміж пакаленнямі і нагадваюць пра (ценности – каштоўнасці), якія перадаюцца з пакалення на пакаленне.
Нярэдка на Дзяды ходзяць (на кладбище), каб навесці парадак (на могилах – на магілах), прынесці кветкі і свечкі. Запаленая свечка (символизирует свет – сімвалізуе святло) і памяць пра тых, хто пакінуў гэты свет. У некаторых вёсках і гарадах ладзяцца (общие мероприятия), на якіх людзі могуць разам ушанаваць памяць продкаў і падзяліцца гісторыямі.
Дзяды дапамагаюць беларусам зразумець, што кожны з нас — частка вялікай сямейнай гісторыі. Гэта традыцыя, якая вучыць (уважению к памяти – павазе да памяці), сувязі з мінулым і (ответсвенности) перад будучымі пакаленнямі. Дзяды не толькі нагадваюць нам пра смерць, але і паказваюць, што памяць пра тых, хто сканаў, жыве ў нашых (сердцах и поступках – сэрцах і ўчынках).
Слоўнікчак на тэму
- ушано́ўваць па́мяць — чествовать память
- паміна́нне — поминание
- про́дак — предок
- пра́шчур — пращур
- нашча́дак — потомок
- надмагі́лле — надгробие
- мо́гілкі — кладбище
- мо́гільнік, цвінта́р — погост
- пачасту́нак — угощение
- скана́ць — скончаться
- памéрці – умереть
- пакі́нуць свет — оставить (этот) мир
- пайсці́ з жыцця́ — уйти из жизни
- неўміру́чы, бессмяро́тны — бессмертный
- пава́га — уважение
- падзя́ка — благодарность
- вы́казаць падзя́ку — выразить благодарность
- паша́на — почтение
- адчува́ць су́вязь з кі́мсьці — ощущать связь с кем-либо
- зга́дваць міну́лае — вспоминать прошлое
- даглядаць магілу — ухаживать за могилой
- апірышча — опора
- моцай — сил
- радавод – родословная
- па радаводах – по родословным
- хрышчаны – крещёный
- хросны – крёстный
- настойваць – настаивать
- споведзь — исповедь
- прычасце — причастие
- засмуціцца — расстроиться
- хрэсьбіны – крестины
- да немагчымасці – донельзя
- святар – священник
- імем – именем
Пытанні для абмеркавання
- ↑ Тое ж практыкаванне ў электронным выглядзе