Працяглы будучы час

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Версія ад 01:07, 17 снежня 2025, аўтар A.t.undoca (размовы | уклад) (Новая старонка: «Каб паказаць на большую працягласць, ужываюцца формы працяглага будучага часу. Прытым існуюць толькі простыя формы працяглага часу (складаных няма), таму выкарыстоўваецца адзіны тэрмін: формы працяглага будучага часу. Формы працяглага будучага часу...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Каб паказаць на большую працягласць, ужываюцца формы працяглага будучага часу. Прытым існуюць толькі простыя формы працяглага часу (складаных няма), таму выкарыстоўваецца адзіны тэрмін: формы працяглага будучага часу.

Формы працяглага будучага часу пазначаюць паўторнае, працяглае дзеяньне-працэс, якое хутчэй за ўсё не будзе скончанае.

Утвараюцца гэтыя формы шляхам далучэньня да інфінітыва дзеяслова незакончанага трываньня (ад дзеясловаў закончанага трываньня такія формы не ўтваральныя!) адмысловых канчаткаў, што паходзяць ад формаў старажытнарускага дзеяслова имати (бел. мець, рас. иметь).


Формы працяглага будучага часу:

Адзіночны лік Множны лік
1-я асоба я рабіцьму мы рабіцьмем
2-я асоба ты рабіцьмеш вы, Вы рабіцьмяце
3-я асоба ён/яна/яно рабіцьме яны рабіцьмуць

Заўважце на месца націску ў формах працяглага будучага часу (націск пазначаны тоўстым шрыфтам)! Не “рабіцьмеце”, а “рабіцьмяце”!

Прыклад ужываньня:

1.   Як рабіцьмеш, то й мецьмеш, а як піцьмеш, то нічога ня мецьмеш (прыказка).

2.   Трывацьме на зямлі каменны век, пакуль на сэрцы камень носіць чалавек (Р. Барадулін).

3.   Мама, я выйшаў зь цябе, пасьля ты ўвайшла ў мяне і жывецьмеш, пакуль носыць мяне зямля (Р. Барадулін). Практыкаванне. Надайце наступны словам у дужках формы працяглага будучага часу.

  1. 🛠️ Мы (працягваць) плённа працаваць, каб дасягнуць поспехаў у гэтай справе.
  2. 🤝 Ягоныя сябры (дапамагаць) адзiн аднаму ў цяжкiя моманты.
  3. 📖 Кожны вечар я (чытаць) некалькi старонак новай кнiгi перад тым, як класцiся спаць.
  4. 🗓️ Яны (сустракацца) кожны месяц, каб абмяркоўваць прагрэс.
  5. 🎓 Ён старанна (вучыцца) на працягу наступнага года, бо марыць атрымаць адукацыю ва ўнiверсiтэце.
  6. 🐻‍❄️ Зараз не ўсё добра, але мы (спадзявацца), што ў будучым справы палепшацца.
  7. 💬 Мы (ведаць) надалей усе дэталі пра цяперашнюю сітуацыю.
  8. 💖 Надоечы мой каханы сказаў мне, і мы ніколі не (расставацца).
  9. 📚 Я старанна (вучыцца), каб атрымаць адпаведны досвед.
  10. 💰 Я ніколі не (выдаткоўваць)грошы на наём кватэры ў Будзёнаўску, а (спадзявацца) на лепшае вырашэнне праблемы з грашыма.
  11. 😔 Я не надта ўмею расслабляцца, таму , напэўна, усё жыццё (мучыцца) бессанню.
  12. 🌱Я ніколі не (забывацца) на тое, як важна клапаціцца аб блізкіх, бо гэта ўносіць дабро ў жыццё.
  13. ✅ Я ўпэўненая, што калі я прызвычаюся да гэтага, то (дапамагаць) усім сябрам і знаёмых у складаных псіхалагічных сітуацыях.
  14. 🎁 Цяпер мы заўсёды (сустракаць) Новы год з дзецьмі.
  15. 🖼️ Літаральна ўчора я правяла заняткі і вырашыла, што надалей я (працягваць) дзяліцца сваімі думкамі ў фармаце лекцый.