Навуковы стыль маўлення

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Тэарэтычны матэрыял

Навуковы стыль  абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучальных зносін.

Мэта навуковага тэксту — перадаваць навуковыя веды, сістэматызаваць і класіфікаваць факты, сфармуляваць пэўныя правілы і заканамернасці.

Агульныя стылёвыя рысы навуковых тэкстаў: дакладнасць, доказнасць, лагічнасць, аргументаванасць выкладу. Навуковы тэкст рэалізуе пераважна пісьмовую (маналагічную) форму маўлення, радзей — вусную (даклад, выступленне на канферэнцыі).

Асноўныя жанры навуковага стылю: навуковы артыкул, рэферат, манаграфія, даклады і выступленні на навуковую тэму.

Лексіка тэкстаў навуковага стылю характарызуецца дакладнасцю, актыўным выкарыстаннем тэрмінаў, слоў з абстрактным значэннем.

Разнавіднасць стылю — навукова-папулярны падстыль. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на чытача, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі. З гэтай прычыны выкарыстоўваюцца агульнанавуковая лексіка, вобразныя сродкі мовы, а вузкаспецыяльныя тэрміны, як правіла, не ўжываюцца.

Практыкаванні

  1. Вывучэнне лексікі, характэрнае для навуковага стылю маўлення;
  2. Устаўленне словаў у пропускі.
  3. Лексіка;
  4. Сказы.

Словы навуковага стылю

Па-беларуску Па-руску
  • су́тнасць, і́снасць – суть
  • абагу́льніць – обобщить
  • запэ́ўніць – заверить, уверить
  • падсумава́ць – подытожить
  • падкрэ́сліць – подчеркнуть
  • абмеркава́ць – обсудить
  • з гэ́тага выніка́е – из этого следует
  • на заканчэ́нне – в заключение
  • тлума́чыць – объяснять, пояснять
  • разва́жа́ць – рассуждать
  • адця́гнены – отвлечённый
  • меркава́ць – полагать, предполагать
  • лічы́ць (ён лі́чыць) – считать (он считает)
  • абвярга́ць – опровергать
  • абве́ргнуць – опровергнуть
  • пацве́рдзіць – подтвердить
  • ва́рта адзна́чыць – стоит отметить
  • паве́даміць – сообщить
  • вы́явіць – обнаружить
  • меркава́нне – мнение, суждение
  • высно́ва – вывод
  • да́дзены – данный
  • дакла́днасць, вераго́днасць – достоверность
  • рэчаі́снасць – действительность
  • адпавяда́ць – соответствовать

Дадатковы словы з сустрэчы

  • займеннік – местоимение
  • даказальнасць – доказуемость
  • доказнасць – доказательность
  • напрыканцы ... – в конце ...

~ напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі паціснулі рукі – в конце встречи участники пожали руки

  • з майго пункту гледжання = з майго гледзішча – с моей точки зрения
  • верыць – верить
  • будучы – 1. будущий; 2. будучи (дзеепрыслоўе)

Артыкул з памылкамі

Уплыў экалагічных умоў на рост раслін

Сутнасць даследвання заключаецца ў вывучэнні ўплыва розных экалагічных умоў на рост раслін. Перад намі стаіць мэта абагуліць наяўныя даныя і выявіць асноўныя фактары, якія спрыяюць або замінаюць іх развіццю.

Згодна з вызначанымі крытэрыямі, былі падобраны ўзоры для аналіза. На заканчэнне кожнага эксперыменту мы падсумавалі атрыманыя звесткі, падкрэсліў значэнне влажнасці, тэмпературы і сонечнага святла для роста раслін. Дадзеныя паказываюць, што недахоп сонечнай энэргіі значна запавольвае фотасінтез.

Наш пункт гледжання абапіраецца на дакладнасць і верагоднасць навуковых фактаў. З даследавання вынікае, што нават незначныя змены ў клімаце могуць выклікаць з'явы, якія ўплываюць раслінны свет.

Мы меркавалі, што расліны адаптыруюцца да зменлівых умоў, і праца гэта пацвердзіла. Лічыць, што ўсе расліны аднолькава рэагіруюць на змены клімату, няслушна. Таму варта адзначыць неабходнасць далнейшых даследаванняў у гэтым кірунку.

Выснова: комплексны падход дазволіць лепш зразумець механізмы адаптацыі раслін.