Умоўны лад
З пляцоўкі Мова для ўсіх!
Правіла: Паказнікам умоўнага ладу з’яўляецца дзеяслоў у мінулым часу і часціца “б / “бы”. “Б” пішацца пасля галосных, а “бы” пасля зычных.
Прыклад:
- Калі ў мяне было б шмат грошай, я б набыла машыну.
- Калі мог сябар прыйшоў бы раней, то ён паспеў бы папіць гарбаты.
Больш ужывальныя ва ўмоўным ладзе канструкцыі:
- Калі … бы/б, то … (можа быць з інверсіяй)
- Калі … бы/б, дык … (можа быць з інверсіяй)
Практыкаванне. Прачытайце ўмоўныя сказы пра тое, што Вы маглі б гіпатэтычна рабіць на гэтым тыдні. Выкажыцеся наконт таго, што з гэтага праўда.
- На мінулым тыдні я мог/магла б сустрэцца з сябрам/сяброўкай, калі б у мяне хапіла на гэта часу.
- Мы з сябрам/сяброўкай маглі б пайсці ў парк, калі б не ішоў увесь дзень дождж.
- У суботу я мог/магла б падрыхтаваць новы матэрыял, калі б засталіся сілы.
- Калі б было лепшае надвор’е, я б паездзіў/паездзіла на ровары.
- У нядзелю я мог/магла б наведаць музей, калі б ён не быў зачынены.
- Я мог/магла б крыху адпачыць, калі б не затрымаўся/затрымалася ў іншым месцы.
- На выходных я мог/магла б павучыцца іспанскай мове, калі б не заснуў/заснула раней.
- Калі б я не затрымаўся/затрымалася ў горадзе, я б лепш падрыхтаваўся/падрыхтавалася да заняткаў.
- Я мог/магла б зрабіць нешта творчае, калі б хапіла матэрыялаў.
- Я мог/магла б паразмаўляць з сябрам/сяброўкай, калі б ён/яна меў/мела вольны час.
- Мы маглі б разам схадзіць у кавярню, калі б не былі такія занятыя.
- Я мог/магла б пачаць чытаць новую кнігу, калі б не адклаў/адклала ўсё на потым.
- Я б напісаў/напісала ліст, калі б успомніў/успомніла пра гэта крыху раней.
- Я мог/магла б больш папрактыкавацца ў размове, калі б было з кім.
- Калі б я лепш спланаваў/спланавала свой тыдзень, то паспеў/паспеўла б нашмат больш.
- Я мог/магла б схадзіць у кінатэатр, калі б не забыўся/забылася пра паказ.
- Калі б я не стаміўся/стамілася, я б пайшоў/пайшла на вечаровую прагулку.
- Я мог/магла б падрыхтаваць прэзентацыю, калі б меў/мела дастаткова часу.
- Калі б было менш мітусні, я б заняўся/занялася мовамі.
- Я б запісаўся/запісалася на курс, калі б меў/мела ўпэўненасць і час.