Навуковы стыль маўлення: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 135: Радок 135:
** Гістарычна форма "бачыць" утварылася ад праславянскага '''*obačiti,''' якое значыла "ўспрыняць ачыма". Калі адкінуць прыстаўку '''ob-''', то ў праславянскім корані можна прасачыць сувязь з сучасным словам "вочы".
** Гістарычна форма "бачыць" утварылася ад праславянскага '''*obačiti,''' якое значыла "ўспрыняць ачыма". Калі адкінуць прыстаўку '''ob-''', то ў праславянскім корані можна прасачыць сувязь з сучасным словам "вочы".
** Дзеяслоў "бачыць" (укр. бачити) замацавалася ў беларускай, польскай і ўкраінскай мовах.
** Дзеяслоў "бачыць" (укр. бачити) замацавалася ў беларускай, польскай і ўкраінскай мовах.
[[Катэгорыя:Навучальныя]]
<references />
[[Катэгорыя:Навучальныя сустрэчы]]

Версія ад 22:35, 9 лістапада 2024

Тэарэтычны матэрыял

Навуковы стыль  абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучальных зносін.

Мэта навуковага тэксту — перадаваць навуковыя веды, сістэматызаваць і класіфікаваць факты, сфармуляваць пэўныя правілы і заканамернасці.

Агульныя стылёвыя рысы навуковых тэкстаў: дакладнасць, доказнасць, лагічнасць, аргументаванасць выкладу. Навуковы тэкст рэалізуе пераважна пісьмовую (маналагічную) форму маўлення, радзей — вусную (даклад, выступленне на канферэнцыі).

Асноўныя жанры навуковага стылю: навуковы артыкул, рэферат, манаграфія, даклады і выступленні на навуковую тэму.

Лексіка тэкстаў навуковага стылю характарызуецца дакладнасцю, актыўным выкарыстаннем тэрмінаў, слоў з абстрактным значэннем.

Разнавіднасць стылю — навукова-папулярны падстыль. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на чытача, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі. З гэтай прычыны выкарыстоўваюцца агульнанавуковая лексіка, вобразныя сродкі мовы, а вузкаспецыяльныя тэрміны, як правіла, не ўжываюцца.

Практыкаванні

  1. Вывучэнне лексікі, характэрнае для навуковага стылю маўлення;
  2. Устаўленне словаў у пропускі.
  3. Лексіка;
  4. Сказы.

Адказы на практыкаванні

Навуковы стыль маўлення (1).pngНавуковы стыль маўлення (2).png

Словы навуковага стылю

Па-беларуску Па-руску
  • су́тнасць, і́снасць – суть
  • абагу́льніць – обобщить
  • запэ́ўніць – заверить, уверить
  • падсумава́ць – подытожить
  • падкрэ́сліць – подчеркнуть
  • абмеркава́ць – обсудить
  • з гэ́тага выніка́е – из этого следует
  • на заканчэ́нне – в заключение
  • тлума́чыць – объяснять, пояснять
  • разва́жа́ць – рассуждать
  • адця́гнены – отвлечённый
  • меркава́ць – полагать, предполагать
  • лічы́ць (ён лі́чыць) – считать (он считает)
  • абвярга́ць – опровергать
  • абве́ргнуць – опровергнуть
  • пацве́рдзіць – подтвердить
  • ва́рта адзна́чыць – стоит отметить
  • паве́даміць – сообщить
  • вы́явіць – обнаружить
  • меркава́нне – мнение, суждение
  • высно́ва – вывод
  • да́дзены – данный
  • дакла́днасць, вераго́днасць – достоверность
  • рэчаі́снасць – действительность
  • адпавяда́ць – соответствовать

Практыкаванне на выпраўленне памылак у тэксце навуковага стылю

Артыкул з памылкамі Выпраўлены артыкул
Уплыў экалагічных умоў на рост раслін

Сутнасць даследвання заключаецца ў вывучэнні ўплыва розных экалагічных умоў на рост раслін. Перад намі стаіць мэта абагуліць наяўныя звесткі і выявіць асноўныя фактары, якія спрыяюць або замінаюць іх развіцію.

Згодна з вызначанымі крытэрыямі былі падобраны абразцы для аналізу. На заканчэнне кожнага эксперыменту мы падсумавалі атрыманыя звесткі, падкрэсліў значэнне влажнасці, тэмпературы і сонечнага света для роста раслін. Факты паказваюць, што недахоп сонечнай энергіі значна запавольвае фотасінтез.

Наш пункт гледжання абапіраецца на дакладнасць навуковых фактаў. З даследвання вынікае, што нават незначныя змены ў клімату могуць выклікаць з'явы, якія уплываюць на раслінны свет.

Мы меркавалі, што расліны адаптыруюцца да зменлівых умоў, і праца гэта пацвердзіла. Лічыць, што ўсе расліны аднолькава рэагіруюць на змены клімата, няслушна. Таму варта адзначыць неабходнасць далнейшых даследаванняў у гэтам накірунку.

Выснова: комплексны падход дазволіць лепш зразумець механізмы адаптацыі раслін.

Уплыў экалагічных умоў на рост раслін

Сутнасць даследавання заключаецца ў вывучэнні ўплыву розных экалагічных умоў на рост раслін. Перад намі стаіць мэта абагýльніць наяўныя звесткі і выявіць асноўныя фактары, якія спрыяюць або замінаюць іх развіццю.

Згодна з вызначанымі крытэрыям, былі падабрáны ўзоры для аналізу. На заканчэнне кожнага эксперыменту мы падсумавалі атрыманыя звесткі, падкрэсліўшы значэнне вільготнасці, тэмпературы і сонечнага святла для росту раслін. Факты паказваюць, што недахоп сонечнай энергіі значна запавольвае фотасінтэз.

Наш пункт гледжання абапіраецца на дакладнасць навуковых фактаў. З даследавання вынікае, што нават нязнáчныя змены ў клімаце могуць выклікаць з'явы, якія ўплываюць на раслінны свет.

Мы меркавалі, што расліны адаптуюцца да зменлівых умоў, і праца гэта пацвердзіла. Лічыць, што ўсе расліны аднолькава рэагуюць на змены клімату, няслушна. Таму варта адзначыць неабходнасць далейшых даследаванняў у гэтым кірунку/напрамку.

Выснова: комплексны падыход дазволіць лепш зразумець механізмы адаптацыі раслін.

Дадатковыя словы з сустрэчы

  • займеннік – местоимение
  • даказальнасць – доказуемость
  • доказнасць – доказательность
  • напрыканцы ... – в конце ...

~ напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі паціснулі рукі – в конце встречи участники пожали руки

  • з майго пункту гледжання = з майго гледзішча – с моей точки зрения
  • верыць – верить
  • будучы – 1. будущий; 2. будучи (дзеепрыслоўе)
  • абагу́ліць – обобществить, коллективизировать
  • абагу́льніць – обобщить[1]
  • адця́гнены – отвлечённый, абстрактный
  • хлапе́чнік – мальчишник
  • дзяво́чнік, дзяво́чая субо́та – девичник

Цікавосткі

Розніца паміж словамі "кропка" і "пункт":

Слова "кропка" азначае:

  1. знак прыпынку;

o Паставіць кропку ў канцы сказа.

  1. геаметрычнае паняцце;

o На прамяні размешчаная кропка А.

  1. месца збірання вялікай колькасці чагосьці;

o  Усе ведалі пра гэтую найбуйнейшую гандлёвую кропку.

  1. узор, арнамент.

o  Дзяўчына часцяком апранала сваю сукенку ў кропкі.


Слова "пункт" азначае:

  1. частку спісу або структуры;

o Трэба выканаць кожны пункт інструкцыі.

  1. месца або кропку на мапе;

o Адпраўны пункт маршруту знаходзіцца ў цэнтры горада.

  1. аспект або меркаванне;

o З яго пункта гледжання, гэта правільнае рашэнне.

  1. мяжу, пры якой надыходзіць пэўная з'ява.

o  Вада дасягнула пункту замярзання.

Пра дзеясловы "бачыць" і "відзець"

У старабеларускай мове (XIV – пач. ХІХ стст.) існавалі два дзеясловы "відзець" і "бачыць". "Відзець" пераважна ўжываўся ў справаводстве, а "бачыць" – у гутарковай мове. З цягам часу дзеяслоў "бачыць" выціснуў "відзець". Але ад апошняга ўтварыўся шэрага слоў, якія дагэтуль існуюць у сучаснай беларускай мове. Прыкладам: "від" (рус. вид на что-л.), "відовішча" (рус. зрелище), "відавочны" (рус. очевидны).

  • Этымалогія дзеяслова "відзець":
    • Дзеяслоў "відзець" паходзіць ад праславянскага кораня "viděti", які меў значэнне "бачыць" і быў агульным для ўсіх славянскіх моў.
    • Гэты корань ёсць таксама ў лацінскай мове (videre), ад якога паходзяць англійскае "video" і іншыя запазычанні, звязаныя з бачаннем.
  • Этымалогія дзеяслова "бачыць":
    • Гістарычна форма "бачыць" утварылася ад праславянскага *obačiti, якое значыла "ўспрыняць ачыма". Калі адкінуць прыстаўку ob-, то ў праславянскім корані можна прасачыць сувязь з сучасным словам "вочы".
    • Дзеяслоў "бачыць" (укр. бачити) замацавалася ў беларускай, польскай і ўкраінскай мовах.
  1. Звярніце ўвагу на тое, што абодвух словах націск прыпадае на "у"