Утварэнне дзеепрыслоўяў: Розніца паміж версіямі
A.t.undoca (размовы | уклад) (Новая старонка: «'''<u>Дзеепрыслоўе</u> – гэта часціна мовы, што адказвае на пытанні "што робячы?" ці "што зрабіўшы?"''' Усе дзеепрыслоўі падзяляюцца на два віды: '''дзеепрыслоўі незакончанага трывання (ДНТ)''' і '''дзеепрыслоўі закончанага трывання (ДЗТ)'''. <u>'''ДНТ'''</u> пазначаюць...») |
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
| Радок 3: | Радок 3: | ||
Усе дзеепрыслоўі падзяляюцца на два віды: '''дзеепрыслоўі незакончанага трывання (ДНТ)''' і '''дзеепрыслоўі закончанага трывання (ДЗТ)'''. <u>'''ДНТ'''</u> пазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца ці адбывалася адначасова разам з галоўным ''(Выконваючы дамашняе заданне, ён слухае/слухаў музыку)''. '''<u>ДЗТ</u>''' паказваюць на дадатковае дзеянне, якое адбылося незадоўга да асноўнага ''(Выканаўшы дамашняе заданне, ён выключыў музыку).'' ДНТ утвараюцца ад асноў '''<u>цяперашняга часу</u>''', а ДЗТ — ад '''асноў прошлага часу:''' ''выконваючы <– выконваць (незак. – што рабіць?), выканаўшы <– выканаць (зак. – што зрабіць?).'' | Усе дзеепрыслоўі падзяляюцца на два віды: '''дзеепрыслоўі незакончанага трывання (ДНТ)''' і '''дзеепрыслоўі закончанага трывання (ДЗТ)'''. <u>'''ДНТ'''</u> пазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца ці адбывалася адначасова разам з галоўным ''(Выконваючы дамашняе заданне, ён слухае/слухаў музыку)''. '''<u>ДЗТ</u>''' паказваюць на дадатковае дзеянне, якое адбылося незадоўга да асноўнага ''(Выканаўшы дамашняе заданне, ён выключыў музыку).'' ДНТ утвараюцца ад асноў '''<u>цяперашняга часу</u>''', а ДЗТ — ад '''асноў прошлага часу:''' ''выконваючы <– выконваць (незак. – што рабіць?), выканаўшы <– выканаць (зак. – што зрабіць?).'' | ||
=== ''' | === '''Механізм утварэння дзеепрыслоўяў незакончанага трывання''' === | ||
# Вызначыць спражэнне дзеяслова; | # Вызначыць спражэнне дзеяслова; | ||
# Надаць дзеяслову форму 3 асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”); | # Надаць дзеяслову форму 3 асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”); | ||
Версія ад 10:23, 8 лістапада 2024
Дзеепрыслоўе – гэта часціна мовы, што адказвае на пытанні "што робячы?" ці "што зрабіўшы?"
Усе дзеепрыслоўі падзяляюцца на два віды: дзеепрыслоўі незакончанага трывання (ДНТ) і дзеепрыслоўі закончанага трывання (ДЗТ). ДНТ пазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца ці адбывалася адначасова разам з галоўным (Выконваючы дамашняе заданне, ён слухае/слухаў музыку). ДЗТ паказваюць на дадатковае дзеянне, якое адбылося незадоўга да асноўнага (Выканаўшы дамашняе заданне, ён выключыў музыку). ДНТ утвараюцца ад асноў цяперашняга часу, а ДЗТ — ад асноў прошлага часу: выконваючы <– выконваць (незак. – што рабіць?), выканаўшы <– выканаць (зак. – што зрабіць?).
Механізм утварэння дзеепрыслоўяў незакончанага трывання
- Вызначыць спражэнне дзеяслова;
- Надаць дзеяслову форму 3 асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”);
- Замяніць -ць на -чы.
Як працуе механізм:
- Калі дзеяслоў І спр. (-е, -э, -а, -уць/юць): -учы/-ючы: казаць (незак.) –> яны кажуць – —> кажучы
- Калі дзеяслоў ІІ спр. (-і/ -ы, -аць/яць): -ачы/-ячы: лячыць (незак.) –> яны лечаць —> лечачы
Правіла вызначэнне месца націску
Заўвагі: Месца націску ў ДНТ І спр. вызначаецца паводле формы 3-е асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”). Калі ў форме “яны” націск прыпадае на аснову, то ён захоўваецца на аснове, а калі на канчатку, то ў ДНТ ён пераходзіць на Ы.
- назіраць (І спр.) —> яны назіраюць (на аснове) —> назіраючы (на аснове);
- ісці (І спр.) —> яны ідуць (на канчатку)—> ідучы (на Ы)
У ДНТ ІІ спр. націск заўсёды прыпадае на аснову, (у незалежнасці ад месца націску ў форме “яны”): сядзець —> яны сядзяць (ІІ спр.) —> седзячы (на аснове), стаяць —> яны стаяць (ІІ спр.)—> стоячы (на аснове). Абагульненне правіла вызначэння месца націску
- Калі дзеяслоў І спр., то ў форме ДНТ будзе -учы/-ючы, а месца націску такое самае, як і ў форме “яны”;
- Калі дзеяслоў ІІ спр., то ў форме ДНТ будзе -ачы/-ячы, а месца націску — заўжды на аснове.
Дзеепрыслоўі-выключэнні, якія ўтвараюцца не паводле ўзгаданага механізма
- ляжаць (ІІ спр.) —> яна ляжаць —> лежучы
- спаць (І) —> яны спяць —> сплючы
- баяцца —> яны баяцца —> баючыся
- крычаць —> яны крычаць —> крычучы
- маўчаць —> яны маўчаць —> маўчучы
NB! У гэтых дзеепрыслоўях галосныя суфіксаў не такія ж самыя, як галосныя суфіксаў дзеясловаў, ад якіх яны ўтвораныя.
Практыкаванні
Практыкаванне 1. Утварыце ад наступных дзеясловаў незакончанага трывання дзеепрыслоўі (што робячы?).
Узор: пісаць (І спр.) —> яны пішуць —> пішучы, варыць (ІІ спр.) —> яны вараць —> варачы
падыходзіць, магчы, губляць , шукаць, рабіць, жаніць, рэгістравацца, выпрабоўваць, калыхаць, бачыць, пісаць, лямантаваць, плаціць, знімаць, здымаць, заставацца, спыняцца, сустракаць, слыць, балбатаць, ліць, шыць, гаманіць.