Навуковы стыль маўлення: Розніца паміж версіямі
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
| Радок 66: | Радок 66: | ||
* '''будучы''' – 1. будущий; 2. будучи (дзеепрыслоўе) | * '''будучы''' – 1. будущий; 2. будучи (дзеепрыслоўе) | ||
= | {| class="wikitable" | ||
|+Практыкаванне на выпраўленне памылак у тэксце | |||
! | |||
! | |||
|- | |||
| | |||
| | |||
|} | |||
'''Уплыў экалагічных умоў на рост раслін''' | '''Уплыў экалагічных умоў на рост раслін''' | ||
| Радок 78: | Радок 85: | ||
Выснова: комплексны падыход дазволіць лепш зразумець механізмы адаптацыі раслін. | Выснова: комплексны падыход дазволіць лепш зразумець механізмы адаптацыі раслін. | ||
=== Адказы на практыкаванні === | |||
[[Катэгорыя:Навучальныя]] | [[Катэгорыя:Навучальныя]] | ||
Версія ад 23:41, 6 лістапада 2024
Тэарэтычны матэрыял
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучальных зносін.
Мэта навуковага тэксту — перадаваць навуковыя веды, сістэматызаваць і класіфікаваць факты, сфармуляваць пэўныя правілы і заканамернасці.
Агульныя стылёвыя рысы навуковых тэкстаў: дакладнасць, доказнасць, лагічнасць, аргументаванасць выкладу. Навуковы тэкст рэалізуе пераважна пісьмовую (маналагічную) форму маўлення, радзей — вусную (даклад, выступленне на канферэнцыі).
Асноўныя жанры навуковага стылю: навуковы артыкул, рэферат, манаграфія, даклады і выступленні на навуковую тэму.
Лексіка тэкстаў навуковага стылю характарызуецца дакладнасцю, актыўным выкарыстаннем тэрмінаў, слоў з абстрактным значэннем.
Разнавіднасць стылю — навукова-папулярны падстыль. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на чытача, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі. З гэтай прычыны выкарыстоўваюцца агульнанавуковая лексіка, вобразныя сродкі мовы, а вузкаспецыяльныя тэрміны, як правіла, не ўжываюцца.
Практыкаванні
- Вывучэнне лексікі, характэрнае для навуковага стылю маўлення;
- Устаўленне словаў у пропускі.
- Лексіка;
- Сказы.
Словы навуковага стылю
| Па-беларуску | Па-руску |
|---|---|
|
|
Дадатковы словы з сустрэчы
- займеннік – местоимение
- даказальнасць – доказуемость
- доказнасць – доказательность
- напрыканцы ... – в конце ...
~ напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі паціснулі рукі – в конце встречи участники пожали руки
- з майго пункту гледжання = з майго гледзішча – с моей точки зрения
- верыць – верить
- будучы – 1. будущий; 2. будучи (дзеепрыслоўе)
Уплыў экалагічных умоў на рост раслін
Сутнасць даследавання заключаецца ў вывучэнні ўплыву розных экалагічных умоў на рост раслін. Перад намі стаіць мэта абагульніць наяўныя дадзеныя/даныя і выявіць асноўныя фактары, якія спрыяюць або замінаюць іх развіццю.
Згодна з вызначанымі крытэрыямі, былі падабраны ўзоры для аналізу. На заканчэнне кожнага эксперыменту мы падсумавалі атрыманыя звесткі, падкрэсліўшы значэнне вільготнасці, тэмпературы і сонечнага святла для росту раслін. Дадзеныя паказваюць, што недахоп сонечнай энергіі значна запавольвае фотасінтэз.
Наш пункт гледжання абапіраецца на дакладнасць навуковых фактаў. З даследавання вынікае, што нават нязначныя змены ў клімаце могуць выклікаць з'явы, якія ўплываюць на раслінны свет.
Мы меркавалі, што расліны адаптуюцца да зменлівых умоў, і праца гэта пацвердзіла. Лічыць, што ўсе расліны аднолькава рэагуюць на змены клімату, няслушна. Таму варта адзначыць неабходнасць далейшых даследаванняў у гэтым кірунку/напрамку.
Выснова: комплексны падыход дазволіць лепш зразумець механізмы адаптацыі раслін.