Утварэнне дзеепрыслоўяў: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24: Радок 24:
# Калі дзеяслоў ІІ спр., то ў форме ДНТ будзе -ачы/-ячы, а месца націску — заўжды на аснове.
# Калі дзеяслоў ІІ спр., то ў форме ДНТ будзе -ачы/-ячы, а месца націску — заўжды на аснове.


=== '''Дзеепрыслоўі-выключэнні, якія ўтвараюцца не паводле ўзгаданага механізма''' ===
=== '''Дзеепрыслоўі-выключэнні, якія ўтвараюцца не паводле згаданага механізму''' ===


* ляжаць (ІІ спр.) —> яны ляж'''<u>а</u>'''ць —> л'''е'''ж<u>у</u>чы  
* ляжаць (ІІ спр.) —> яны ляж'''<u>а</u>'''ць —> л'''е'''ж<u>у</u>чы  

Версія ад 23:42, 30 чэрвеня 2025

Дзеепрыслоўе – гэта часціна мовы, што адказвае на пытанні "што робячы?" ці "што зрабіўшы?"

Усе дзеепрыслоўі падзяляюцца на два віды: дзеепрыслоўі незакончанага трывання (ДНТ) і дзеепрыслоўі закончанага трывання (ДЗТ). ДНТ пазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца ці адбывалася адначасова разам з галоўным (Выконваючы дамашняе заданне, ён слухае/слухаў музыку). ДЗТ паказваюць на дадатковае дзеянне, якое адбылося незадоўга да асноўнага (Выканаўшы дамашняе заданне, ён выключыў музыку). ДНТ утвараюцца ад асноў цяперашняга часу, а ДЗТ — ад асноў прошлага часу: выконваючы <– выконваць (незак. – што рабіць?), выканаўшы <– выканаць (зак. – што зрабіць?).

Механізм утварэння дзеепрыслоўяў незакончанага трывання

  1. Вызначыць спражэнне дзеяслова;
  2. Надаць дзеяслову форму 3 асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”);
  3. Замяніць -ць на -чы.

Як працуе механізм:

  • Калі дзеяслоў І спр. (-е, -э, -а, -уць/юць): -учы/-ючы: казаць (незак.) –> яны кажуць – —> кажучы
  • Калі дзеяслоў ІІ спр. (-і/ -ы, -аць/яць): -ачы/-ячы: лячыць (незак.) –> яны лечаць —> лечачы

Правіла вызначэнне месца націску

Месца націску ў ДНТ І спр. вызначаецца паводле формы 3-е асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”). Калі ў форме “яны” націск прыпадае на аснову, то ён захоўваецца на аснове, а калі на канчатку, то ў ДНТ ён пераходзіць на Ы.

  • назіраць (І спр.) —> яны назіраюць (на аснове) —> назіраючы (на аснове);
  • ісці (І спр.) —> яны ідуць (на канчатку)—> ідучы (на Ы)

У ДНТ ІІ спр. націск заўсёды прыпадае на аснову, (у незалежнасці ад месца націску ў форме “яны”): сядзець —> яны сядзяць (ІІ спр.) —> седзячы (на аснове), стаяць —> яны стаяць (ІІ спр.)—> стоячы (на аснове). Абагульненне правіла вызначэння месца націску

  1. Калі дзеяслоў І спр., то ў форме ДНТ будзе -учы/-ючы, а месца націску такое самае, як і ў форме “яны”;
  2. Калі дзеяслоў ІІ спр., то ў форме ДНТ будзе -ачы/-ячы, а месца націску — заўжды на аснове.

Дзеепрыслоўі-выключэнні, якія ўтвараюцца не паводле згаданага механізму

  • ляжаць (ІІ спр.) —> яны ляжаць —> лежучы
  • спаць (І) —> яны спяць —> сплючы
  • баяцца —> яны баяцца —> баючыся
  • крычаць —> яны крычаць —> крычучы
  • маўчаць —> яны маўчаць —> маўчучы
  • звінець —> яны звіняць —> звінючы

NB! У гэтых дзеепрыслоўях галосныя суфіксаў не такія ж самыя, як галосныя суфіксаў дзеясловаў, ад якіх яны ўтвораныя.

Практыкаванні

Практыкаванне 1. Вызначэнне часцін мовы.

Практыкаванне 2. Складанне сказаў паводле схем.

Практыкаванне 3. Утварыце ад наступных дзеясловаў незакончанага трывання дзеепрыслоўі (што робячы?)[1].

Узор: пісаць (І спр.) —> яны пішуць —> пішучы, варыць (ІІ спр.) —> яны вараць —> варачы

падыходзіць, магчы, губляць , шукаць, рабіць, жаніць, рэгістравацца, выпрабоўваць, калыхаць, бачыць, пісаць, лямантаваць, плаціць, знімаць, здымаць, заставацца, спыняцца, сустракаць, слыць, балбатаць, ліць, шыць, гаманіць.

Практыкаванне 4. Пераўтварэнне дзеяслоўных словазлучэнняў у дзеепрыслоўныя звароты.

Практыкаванне 5. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.[2]

Аналіз перадумоваў і высноў у сучасных даследаваннях

У сучаснай навуцы даследчыкі, (обобщая) дадзеныя з розных эксперыментаў, часта імкнуцца (выделять) асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці. (Подытоживая) вынікі даследаванняў, навукоўцы (считают), што аналіз атрыманых дадзеных мае важнае значэнне для фарміравання навуковай базы. (Подчёркивая) значнасць аб'ектыўнасці, даследчыкі выкарыстоўваюць строгія крытэрыі для правядзення эксперыментаў, (обнаруживая) ўсе магчымыя памылкі і недарэчнасці.

(Обсуждая) вынікі, варта адзначыць, што любыя высновы павінны быць (подкреплены) дакладнасцю атрыманых дадзеных. Асноўнай мэтай з'яўляецца стварэнне трывалага падмурка для далейшых даследаванняў. Усё гэта трэба рабіць, (рассуждая) над рознымі пунктамі гледжання і (адаптируя) іх да рэчаіснасці. (Опровергая) заведама няслушныя аргументы і (подтверждая) гіпотэзы, даследчыкі (рассматривают) розныя сцэнары і сцвярджаюць неабходнасць удакладнення інфармацыі.

(Учитывая) спрэчнасць дадзеных, кожнае даследаванне патрабуе належнай праверкі, што і робяць навукоўцы, (обращая внимание) на метадалагічныя падыходы. (Стоит отметить), што такія падыходы спрыяюць фарміраванню комплекснага разумення даследаванай тэмы.

Утварэнне ДЗТ

Правіла:

  1. Пастаціць дзеяслоў у форму прошлага часу 3-е асобы адзіночнага ліку (“ён”).
  2. Калі форма заканчваецца на суфікс -ў-, ДЗТ будзе мець суфікс -ўшы-, калі -ў- няма – -шы-.


Прыклад:

  • зрабіць → ён зрабіў → зрабіўшы
  • змерзнуць → ён змёрз → змёрзшы

Практыкаванне 6. Утварыце ад дзеясловаў закончанага трывання дзеепрыслоўі (што зрабіўшы?).

ператаўчы, заплаціць, зняць, даць, з’есці, спужацца, заняцца, вы́цяць.


Практыкаванне 7. Утварыце ад дзеясловаў незакончанага трывання ДНТ, а ад дзеясловаў закончанага – ДЗТ.

Практыкаванне 8. Складанне выразаў паводле схем: 1 / 2

Практыкаванне 9. Пошук дзеепрыметнікаў (ДНТ і ДЗТ), пераўтварэнне астатніх словаў у дзеепрыметнікі.

Практыкаванне 10. Дзеяслоў – дзеепрыслоўе – асабісты сказ.

Практыкаванне 8. Знайдзіце памылкі ў наступным тэксце навуковага стылю.

Даследаванне энергіі святла: аналіз і перспектывы

Даследуючы энергію святла, навукоўцы спрабуюць вызначыць механізмы пераўтварэння святла ў іншыя віды энергіі, напрыклад, у электрычнасць. Разважаючы над асаблівасцямі фотаэлектрычнага эфекту, даследчыкі выяўляюць залежнасць эфектыўнасці пераўтварэння ад даўжыні хвалі і інтэнсіўнасці святла.

Вывучаючы паводзіны фатонаў пры ўзаемадзеянні з матэрыяламі рознага хімічнага складу, было вызначана, што паўправаднікі з’яўляюцца найбольш перспектыўнымі для стварэння фотаэлементаў. Праводзячы эксперыменты з выкарыстаннем новых матэрыялаў, навукоўцы атрымалі магчымасць павялічыць эфектыўнасць сонечных батарэй да 40%.

Абагульніўшы атрыманыя вынікі, даследчыкі прыйшлі да высновы, што развіццё тэхналогій выкарыстання святла можа стаць ключом да вырашэння энергетычнай крызы. Аналізуючы патэнцыял выкарыстання святла ў энергетыцы, была зроблена выснова, што зніжэнне выкідаў вуглякіслага газу з’яўляецца важным дадатковым эфектам выкарыстання сонечнай энергіі.

Вывучаючы тэарэтычныя мадэлі, навукоўцы імкнуцца прадугледзець магчымыя абмежаванні выкарыстання святла ў глабальных маштабах. Ацэньваючы эканамічныя аспекты праектаў, яны разважаюць пра шляхі зніжэння сабекошту вытворчасці фотаэлементаў.

Падсумаваўшы вынікі даследаванняў, можна зрабіць выснову, што энергія святла — гэта не толькі крыніца энергетыкі будучыні, але і найважнейшы напрамак/кірунак навуковых распрацовак, які спрыяе ўстойліваму развіццю чалавецтва.

Даследаванне энергіі святла: аналіз і перспектывы

Даследуючы энергію святла, навукоўцы спрабуюць вызначыць механізмы ператварэння святла ў іншыя віды энергіі, напрыклад, у электрычнасць. Разважаючы над асаблівасцямі фотаэлектрычнага эфекту, даследчыкі выяўляюць залежнасць эфектыўнасці ператварэння ад даўжыні хвалі і інтэнсіўнасці святла.

Вывучаючы паводзіны фатонаў пры ўзаемадзеянні з матэрыяламі рознага хімічнага складу, было ўстаноўлена, што напаўправаднікі з’яўляюцца найбольш перспектыўнымі для стварэння фотаэлементаў. Праводзячы эксперыменты з выкарыстаннем новых матэрыялаў, навукоўцы атрымалі магчымасць павялічыць эфектыўнасць сонечных батарэй да 40%.

Абагульніўшы атрыманыя вынікі, даследчыкі прыйшлі да высновы, што развіццё тэхналогій выкарыстання святла можа стаць ключом да вырашэння энергетычнага крызісу. Аналізуючы патэнцыял выкарыстання святла ў энергетыцы, было зроблена выснова, што зніжэнне выкідаў вуглякіслага газу з’яўляецца важным дадатковым эфектам выкарыстання сонечнай энергіі.

Вывучаючы тэарэтычныя мадэлі, навукоўцы імкнуцца прадугледзець магчымыя абмежаванні выкарыстання святла ў глабальных маштабах. Ацэньваючы эканамічныя аспекты праектаў, яны разважаюць пра шляхі зніжэння сабекошту вытворчасці фотаэлементаў.

Падсумаваўшы вынікі даследаванняў, можна зрабіць выснову, што энергія святла — гэта не толькі крыніца энергетыкі будучыні, але і найважнейшы напрамак навуковых распрацовак, які спрыяе ўстойліваму развіццю чалавецтва.

Цікавінка

Пытанне: Чаму ў рускай мове не ад усіх дзеясловаў можна ўтварыць дзеепрыслоўі, а ў беларускай ад усіх? Напрыклад, піць –> п'ючы, а ад "пить" не ўтвараецца дзеепрыслоўе.

Адказ: Гэта звязана з адрозненнямі паміж граматычнымі сістэмамі беларускай і рускай моваў.

  1. У беларускай мове дзеепрыслоўі захавалі больш архаічную і рэгулярную сістэму ўтварэння. Беларуская мова менш схільная да граматычных абмежаванняў у гэтым плане. У расейскай мове дзеепрыслоўі падпарадкоўваюцца больш жорсткім абмежаванням.

У рускай мове дзеепрыслоўі не ўтвараюцца ад:

  • дзеясловаў на -чь: жечь, печь, лечь.
  • дзеясловаў на -нуть: вянуть, тонуть, сохнуть.
  • ад дзеясловаў, у якіх пры спражэнні ў
  1. Гістарычны і лексічны фактар: Беларуская мова захавала больш дакладнае адрозненне паміж дзеепрыслоўямі і іншымі формамі дзеясловаў. Гэта звязана з уздзеяннем іншых славянскіх моў, дзе таксама існуе звычка ўтварэння дзеепрыслоўяў (напрыклад, украінская мова таксама ўтварае формы накшталт "п'ючи"). У расейскай мове часам замена дзеепрыслоўя адбываецца на іншыя канструкцыі — напрыклад, "когда пил", "в процессе питья" або "выпивая".
  2. Марфалагічныя абмежаванні: У расейскай мове існуюць пэўныя правілы, якія не дазваляюць утвараць дзеепрыслоўі ад:
    • Кароткіх аднаскладовых дзеясловаў (пить, бить, быть).
    • Некаторых дзеясловаў руху (ісці — форма "идучи" не ўжываецца).
  3. Універсальнасць беларускай мовы: У беларускай мове, дзякуючы большай рэгулярнасці граматыкі, дзеепрыслоўі не абмяжоўваюцца па форме або даўжыні слова. Таму ад дзеяслова "піць" лёгка ўтвараецца "п'ючы".

Такім чынам, розніца ў магчымасці ўтварэння дзеепрыслоўяў у гэтых мовах звязана з гістарычнымі і граматычнымі асаблівасцямі, а таксама з адрозненнямі ў стылістычнай функцыі гэтых форм.

  1. Можна выканаць заданне ў інтэрактыўным выглядзе
  2. Гэтае ж заданне можна зрабіць у інтэрактыўным выглядзе