Утварэнне дзеепрыслоўяў: Розніца паміж версіямі
A.t.undoca (размовы | уклад) |
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
| Радок 26: | Радок 26: | ||
=== '''Дзеепрыслоўі-выключэнні, якія ўтвараюцца не паводле ўзгаданага механізма''' === | === '''Дзеепрыслоўі-выключэнні, якія ўтвараюцца не паводле ўзгаданага механізма''' === | ||
* ляжаць (ІІ спр.) —> яны ляж'''а'''ць —> л'''е'''ж<u>у</u>чы | * ляжаць (ІІ спр.) —> яны ляж'''<u>а</u>'''ць —> л'''е'''ж<u>у</u>чы | ||
* спаць (І) —> яны сп'''я'''ць —> сп<u>лю</u>ч'''ы''' | * спаць (І) —> яны сп'''<u>я</u>'''ць —> сп<u>лю</u>ч'''ы''' | ||
* баяцца —> яны ба'''я'''цца —> ба<u>ю</u>ч'''ы'''ся | * баяцца —> яны ба'''<u>я</u>'''цца —> ба<u>ю</u>ч'''ы'''ся | ||
* крычаць —> яны крыч'''а'''ць —> крыч<u>у</u>ч'''ы''' | * крычаць —> яны крыч'''<u>а</u>'''ць —> крыч<u>у</u>ч'''ы''' | ||
* маўчаць —> яны маўч'''а'''ць —> маўч<u>у</u>ч'''ы''' | * маўчаць —> яны маўч'''<u>а</u>'''ць —> маўч<u>у</u>ч'''ы''' | ||
* звінець —> яны звін<u>я</u>ць —> звін<u>ю</u>ч'''ы''' | |||
'''NB!''' У гэтых дзеепрыслоўях галосныя суфіксаў не такія ж самыя, як галосныя суфіксаў дзеясловаў, ад якіх яны ўтвораныя. | '''NB!''' У гэтых дзеепрыслоўях галосныя суфіксаў не такія ж самыя, як галосныя суфіксаў дзеясловаў, ад якіх яны ўтвораныя. | ||
Версія ад 23:45, 18 лістапада 2024
Дзеепрыслоўе – гэта часціна мовы, што адказвае на пытанні "што робячы?" ці "што зрабіўшы?"
Усе дзеепрыслоўі падзяляюцца на два віды: дзеепрыслоўі незакончанага трывання (ДНТ) і дзеепрыслоўі закончанага трывання (ДЗТ). ДНТ пазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца ці адбывалася адначасова разам з галоўным (Выконваючы дамашняе заданне, ён слухае/слухаў музыку). ДЗТ паказваюць на дадатковае дзеянне, якое адбылося незадоўга да асноўнага (Выканаўшы дамашняе заданне, ён выключыў музыку). ДНТ утвараюцца ад асноў цяперашняга часу, а ДЗТ — ад асноў прошлага часу: выконваючы <– выконваць (незак. – што рабіць?), выканаўшы <– выканаць (зак. – што зрабіць?).
Механізм утварэння дзеепрыслоўяў незакончанага трывання
- Вызначыць спражэнне дзеяслова;
- Надаць дзеяслову форму 3 асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”);
- Замяніць -ць на -чы.
Як працуе механізм:
- Калі дзеяслоў І спр. (-е, -э, -а, -уць/юць): -учы/-ючы: казаць (незак.) –> яны кажуць – —> кажучы
- Калі дзеяслоў ІІ спр. (-і/ -ы, -аць/яць): -ачы/-ячы: лячыць (незак.) –> яны лечаць —> лечачы
Правіла вызначэнне месца націску
Месца націску ў ДНТ І спр. вызначаецца паводле формы 3-е асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”). Калі ў форме “яны” націск прыпадае на аснову, то ён захоўваецца на аснове, а калі на канчатку, то ў ДНТ ён пераходзіць на Ы.
- назіраць (І спр.) —> яны назіраюць (на аснове) —> назіраючы (на аснове);
- ісці (І спр.) —> яны ідуць (на канчатку)—> ідучы (на Ы)
У ДНТ ІІ спр. націск заўсёды прыпадае на аснову, (у незалежнасці ад месца націску ў форме “яны”): сядзець —> яны сядзяць (ІІ спр.) —> седзячы (на аснове), стаяць —> яны стаяць (ІІ спр.)—> стоячы (на аснове). Абагульненне правіла вызначэння месца націску
- Калі дзеяслоў І спр., то ў форме ДНТ будзе -учы/-ючы, а месца націску такое самае, як і ў форме “яны”;
- Калі дзеяслоў ІІ спр., то ў форме ДНТ будзе -ачы/-ячы, а месца націску — заўжды на аснове.
Дзеепрыслоўі-выключэнні, якія ўтвараюцца не паводле ўзгаданага механізма
- ляжаць (ІІ спр.) —> яны ляжаць —> лежучы
- спаць (І) —> яны спяць —> сплючы
- баяцца —> яны баяцца —> баючыся
- крычаць —> яны крычаць —> крычучы
- маўчаць —> яны маўчаць —> маўчучы
- звінець —> яны звіняць —> звінючы
NB! У гэтых дзеепрыслоўях галосныя суфіксаў не такія ж самыя, як галосныя суфіксаў дзеясловаў, ад якіх яны ўтвораныя.
Практыкаванні
Практыкаванне 1. Вызначэнне часцін мовы.
Практыкаванне 2. Складанне сказаў паводле схем.
Практыкаванне 3. Утварыце ад наступных дзеясловаў незакончанага трывання дзеепрыслоўі (што робячы?)[1].
Узор: пісаць (І спр.) —> яны пішуць —> пішучы, варыць (ІІ спр.) —> яны вараць —> варачы
падыходзіць, магчы, губляць , шукаць, рабіць, жаніць, рэгістравацца, выпрабоўваць, калыхаць, бачыць, пісаць, лямантаваць, плаціць, знімаць, здымаць, заставацца, спыняцца, сустракаць, слыць, балбатаць, ліць, шыць, гаманіць.
Практыкаванне 4. Пераўтварэнне дзеяслоўных словазлучэнняў у дзеепрыслоўныя звароты.
Практыкаванне 5. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.[2]
Аналіз перадумоваў і высноў у сучасных даследаваннях
У сучаснай навуцы даследчыкі, (обобщая) дадзеныя з розных эксперыментаў, часта імкнуцца (выделять) асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці. (Подытоживая) вынікі даследаванняў, навукоўцы (считают), што аналіз атрыманых дадзеных мае важнае значэнне для фарміравання навуковай базы. (Подчёркивая) значнасць аб'ектыўнасці, даследчыкі выкарыстоўваюць строгія крытэрыі для правядзення эксперыментаў, (обнаруживая) ўсе магчымыя памылкі і недарэчнасці.
(Обсуждая) вынікі, варта адзначыць, што любыя высновы павінны быць (подкреплены) дакладнасцю атрыманых дадзеных. Асноўнай мэтай з'яўляецца стварэнне трывалага падмурка для далейшых даследаванняў. Усё гэта трэба рабіць, (рассуждая) над рознымі пунктамі гледжання і (адаптируя) іх да рэчаіснасці. (Опровергая) заведама няслушныя аргументы і (подтверждая) гіпотэзы, даследчыкі (рассматривают) розныя сцэнары і сцвярджаюць неабходнасць удакладнення інфармацыі.
(Учитывая) спрэчнасць дадзеных, кожнае даследаванне патрабуе належнай праверкі, што і робяць навукоўцы, (обращая внимание) на метадалагічныя падыходы. (Стоит отметить), што такія падыходы спрыяюць фарміраванню комплекснага разумення даследаванай тэмы.
Утварэнне ДЗТ
Правіла:
- Пастаціць дзеяслоў у форму прошлага часу 3-е асобы адзіночнага ліку (“ён”).
- Калі форма заканчваецца на суфікс -ў-, ДЗТ будзе мець суфікс -ўшы-, калі -ў- няма – -шы-.
Прыклад:
- зрабіць → ён зрабіў → зрабіўшы
- змерзнуць → ён змёрз → змёрзшы
Практыкаванне 6. Утварыце ад дзеясловаў закончанага трывання дзеепрыслоўі (што зрабіўшы?).
ператаўчы, заплаціць, зняць, даць, з’есці, спужацца, заняцца, вы́цяць.
Практыкаванне 7. Утварыце ад дзеясловаў незакончанага трывання ДНТ, а ад дзеясловаў закончанага – ДЗТ.
- ↑ Можна выканаць заданне ў інтэрактыўным выглядзе
- ↑ Гэтае ж заданне можна зрабіць у інтэрактыўным выглядзе