Утварэнне дзеепрыслоўяў: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Няма тлумачэння праўкі
Радок 71: Радок 71:
'''Практыкаванне 6.''' ''Утварыце ад дзеясловаў закончанага трывання дзеепрыслоўі (што зрабіўшы?).''
'''Практыкаванне 6.''' ''Утварыце ад дзеясловаў закончанага трывання дзеепрыслоўі (што зрабіўшы?).''


ператаўчы, заплаціць, зняць, даць, з’есці, спужацца, заняцца, в'''ы'''цяць.
ператаўчы, заплаціць, зняць, даць, з’есці, спужацца, заняцца, вы́цяць.
 




'''Практыкаванне 7.''' ''[https://learningapps.org/display?v=p12omesc524 Утварыце ад дзеясловаў незакончанага трывання ДНТ, а ад дзеясловаў закончанага – ДЗТ.]''
'''Практыкаванне 7.''' ''[https://learningapps.org/display?v=p12omesc524 Утварыце ад дзеясловаў незакончанага трывання ДНТ, а ад дзеясловаў закончанага – ДЗТ.]''
[[Катэгорыя:Навучальныя сустрэчы]]
[[Катэгорыя:Навучальныя сустрэчы]]

Версія ад 15:22, 14 лістапада 2024

Дзеепрыслоўе – гэта часціна мовы, што адказвае на пытанні "што робячы?" ці "што зрабіўшы?"

Усе дзеепрыслоўі падзяляюцца на два віды: дзеепрыслоўі незакончанага трывання (ДНТ) і дзеепрыслоўі закончанага трывання (ДЗТ). ДНТ пазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца ці адбывалася адначасова разам з галоўным (Выконваючы дамашняе заданне, ён слухае/слухаў музыку). ДЗТ паказваюць на дадатковае дзеянне, якое адбылося незадоўга да асноўнага (Выканаўшы дамашняе заданне, ён выключыў музыку). ДНТ утвараюцца ад асноў цяперашняга часу, а ДЗТ — ад асноў прошлага часу: выконваючы <– выконваць (незак. – што рабіць?), выканаўшы <– выканаць (зак. – што зрабіць?).

Механізм утварэння дзеепрыслоўяў незакончанага трывання

  1. Вызначыць спражэнне дзеяслова;
  2. Надаць дзеяслову форму 3 асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”);
  3. Замяніць -ць на -чы.

Як працуе механізм:

  • Калі дзеяслоў І спр. (-е, -э, -а, -уць/юць): -учы/-ючы: казаць (незак.) –> яны кажуць – —> кажучы
  • Калі дзеяслоў ІІ спр. (-і/ -ы, -аць/яць): -ачы/-ячы: лячыць (незак.) –> яны лечаць —> лечачы

Правіла вызначэнне месца націску

Месца націску ў ДНТ І спр. вызначаецца паводле формы 3-е асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”). Калі ў форме “яны” націск прыпадае на аснову, то ён захоўваецца на аснове, а калі на канчатку, то ў ДНТ ён пераходзіць на Ы.

  • назіраць (І спр.) —> яны назіраюць (на аснове) —> назіраючы (на аснове);
  • ісці (І спр.) —> яны ідуць (на канчатку)—> ідучы (на Ы)

У ДНТ ІІ спр. націск заўсёды прыпадае на аснову, (у незалежнасці ад месца націску ў форме “яны”): сядзець —> яны сядзяць (ІІ спр.) —> седзячы (на аснове), стаяць —> яны стаяць (ІІ спр.)—> стоячы (на аснове). Абагульненне правіла вызначэння месца націску

  1. Калі дзеяслоў І спр., то ў форме ДНТ будзе -учы/-ючы, а месца націску такое самае, як і ў форме “яны”;
  2. Калі дзеяслоў ІІ спр., то ў форме ДНТ будзе -ачы/-ячы, а месца націску — заўжды на аснове.

Дзеепрыслоўі-выключэнні, якія ўтвараюцца не паводле ўзгаданага механізма

  • ляжаць (ІІ спр.) —> яны ляжаць —> лежучы
  • спаць (І) —> яны спяць —> сплючы
  • баяцца —> яны баяцца —> баючыся
  • крычаць —> яны крычаць —> крычучы
  • маўчаць —> яны маўчаць —> маўчучы

NB! У гэтых дзеепрыслоўях галосныя суфіксаў не такія ж самыя, як галосныя суфіксаў дзеясловаў, ад якіх яны ўтвораныя.

Практыкаванні

Практыкаванне 1. Вызначэнне часцін мовы.

Практыкаванне 2. Складанне сказаў паводле схем.

Практыкаванне 3. Утварыце ад наступных дзеясловаў незакончанага трывання дзеепрыслоўі (што робячы?)[1].

Узор: пісаць (І спр.) —> яны пішуць —> пішучы, варыць (ІІ спр.) —> яны вараць —> варачы

падыходзіць, магчы, губляць , шукаць, рабіць, жаніць, рэгістравацца, выпрабоўваць, калыхаць, бачыць, пісаць, лямантаваць, плаціць, знімаць, здымаць, заставацца, спыняцца, сустракаць, слыць, балбатаць, ліць, шыць, гаманіць.

Практыкаванне 4. Пераўтварэнне дзеяслоўных словазлучэнняў у дзеепрыслоўныя звароты.

Практыкаванне 5. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.[2]

Аналіз перадумоваў і высноў у сучасных даследаваннях

У сучаснай навуцы даследчыкі, (обобщая) дадзеныя з розных эксперыментаў, часта імкнуцца (выделять) асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці. (Подытоживая) вынікі даследаванняў, навукоўцы (считают), што аналіз атрыманых дадзеных мае важнае значэнне для фарміравання навуковай базы. (Подчёркивая) значнасць аб'ектыўнасці, даследчыкі выкарыстоўваюць строгія крытэрыі для правядзення эксперыментаў, (обнаруживая) ўсе магчымыя памылкі і недарэчнасці.

(Обсуждая) вынікі, варта адзначыць, што любыя высновы павінны быць (подкреплены) дакладнасцю атрыманых дадзеных. Асноўнай мэтай з'яўляецца стварэнне трывалага падмурка для далейшых даследаванняў. Усё гэта трэба рабіць, (рассуждая) над рознымі пунктамі гледжання і (адаптируя) іх да рэчаіснасці. (Опровергая) заведама няслушныя аргументы і (подтверждая) гіпотэзы, даследчыкі (рассматривают) розныя сцэнары і сцвярджаюць неабходнасць удакладнення інфармацыі.

(Учитывая) спрэчнасць дадзеных, кожнае даследаванне патрабуе належнай праверкі, што і робяць навукоўцы, (обращая внимание) на метадалагічныя падыходы. (Стоит отметить), што такія падыходы спрыяюць фарміраванню комплекснага разумення даследаванай тэмы.

Утварэнне ДЗТ

Правіла:

  1. Пастаціць дзеяслоў у форму прошлага часу 3-е асобы адзіночнага ліку (“ён”).
  2. Калі форма заканчваецца на суфікс -ў-, ДЗТ будзе мець суфікс -ўшы-, калі -ў- няма – -шы-.


Прыклад:

  • зрабіць → ён зрабіў → зрабіўшы
  • змерзнуць → ён змёрз → змёрзшы

Практыкаванне 6. Утварыце ад дзеясловаў закончанага трывання дзеепрыслоўі (што зрабіўшы?).

ператаўчы, заплаціць, зняць, даць, з’есці, спужацца, заняцца, вы́цяць.


Практыкаванне 7. Утварыце ад дзеясловаў незакончанага трывання ДНТ, а ад дзеясловаў закончанага – ДЗТ.

  1. Можна выканаць заданне ў інтэрактыўным выглядзе
  2. Гэтае ж заданне можна зрабіць у інтэрактыўным выглядзе