Эмоцыі (А1): Розніца паміж версіямі
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
| Радок 427: | Радок 427: | ||
😞 отчаиваться | 😞 отчаиваться | ||
|- | |||
|😩 расчаравáнне | |||
😩 расчаравáны / расчараванáя | |||
😩 расчарáўвацца | |||
|😩 разочарование | |||
😩 разочарованный / разочарова́нная | |||
😩 разочаровываться | |||
|- | |- | ||
|😮 здзіўленне | |😮 здзіўленне | ||
| Радок 607: | Радок 615: | ||
|✨ положительные эмоции | |✨ положительные эмоции | ||
|} | |} | ||
== Эмоцыі ў штодзённасці == | |||
📝 Практыкаванне: Прачытайце тэкст. Пасля кожнай часткі адкажыце на пытанні пра сябе. Абярыце адзін з трох варыянтаў адказу. | |||
== 🌅 Раніца і пачатак дня == | |||
Раніца ў мяне бывае розная. Часам я прачынаюся з санлівасцю і адчуваю стому: я яшчэ сонная і не адразу гатовая ўставаць. Калі я не спяшаюся, унутры з’яўляецца спакой, і я паступова супакойваюся. Калі дзень пачынаецца ўдала, я адчуваю радасць і станаўлюся радаснаю. | |||
Але бываюць і іншыя дні. Калі планы не зразумелыя, з’яўляецца занепакоенасць. Калі нешта ідзе не так, узнікае разгубленасць. Калі ж мне ўдаецца даць рады з задачамі, я адчуваю задавальненне. Мне важна быць адказнай за свой дзень і адчуваць унутраную волю, каб рухацца далей. | |||
❓ 😊 Калі твой дзень пачынаецца з радасці? | ❓ 😊 Калі твой дзень пачынаецца з радасці? | ||
| Радок 623: | Радок 630: | ||
B) Калі я адразу адчуваю страх і трывогу. | B) Калі я адразу адчуваю страх і трывогу. | ||
C) Калі я прачынаюся без | C) Калі я прачынаюся без паспéхуі маю добры настрой. | ||
❓ 😟 Калі ў цябе ўзнікае занепакоенасць? | ❓ 😟 Калі ў цябе ўзнікае занепакоенасць? | ||
| Радок 643: | Радок 650: | ||
== 💬 Людзі і адносіны == | == 💬 Людзі і адносіны == | ||
На працягу дня я шмат размаўляю з людзьмі. З блізкімі мне важныя шчырасць і пяшчота — я хачу быць шчырай і адкрытай. Калі мне дапамагаюць, я адчуваю удзячнасць | На працягу дня я шмат размаўляю з людзьмі. З блізкімі мне важныя шчырасць і пяшчота — я хачу быць шчырай і адкрытай. Калі мне дапамагаюць, я адчуваю удзячнасць. У маім жыцці ёсць любоў і прыхільнасць: я магу моцна любіць чалавека ці жывёлу. Часам з’яўляецца і каханне, якое робіць мяне вельмі чуллівай. | ||
Але не ўсе эмоцыі лёгкія. Калі мяне крыўдзяць, узнікае крыўда, і я магу доўга маўчаць. Грубыя словы выклікаюць злосць. Часам дробязі прыводзяць да раздражненняа. Калі я раблю памылку, з’яўляецца сорам: я саромеюся. Я стараюся заўважаць адмоўныя эмоцыі, але выбіраць станоўчыя эмоцыі. | |||
❓ 💖 Калі ты адчуваеш любоў або прыхільнасць? | ❓ 💖 Калі ты адчуваеш любоў або прыхільнасць? | ||
| Радок 671: | Радок 680: | ||
== 🌙 Вечар і ўнутраныя думкі == | == 🌙 Вечар і ўнутраныя думкі == | ||
Увечары я вяртаюся дадому і застаюся з сабой. Часта я адчуваю стому і хачу цішыні. Бывае, што з’яўляецца самота або адзінота, і я адчуваю сябе самотнай. Калі нешта не атрымалася, можа прыйсці роспач | Увечары я вяртаюся дадому і застаюся з сабой. Часта я адчуваю стому і хачу пабыць у цішыні. Бывае, што з’яўляецца самота, або адзінота, і я адчуваю сябе самотнай. Калі нешта не атрымалася, можа прыйсці роспач. Калі мае чаканні не спраўдзіліся, з’яўляецца расчараванне. | ||
Часам узнікае страх — раптоўны спалох або нават жах, і я магу баяцца любых гукаў. Але паступова я знаходжу сілы, каб пачаць супакойвацца. Музыка або размова з блізкім вяртае спакой. У такія хвіліны я адчуваю натхненне і зноў спадзяюся на лепшае. Нават у складаныя дні мне важна захоўваць надзею і гонар за тое, што я рухаюся наперад без нянавісці і злосці. | |||
❓ 😴 Калі ты адчуваеш стому ўвечары? | ❓ 😴 Калі ты адчуваеш стому ўвечары? | ||
Версія ад 13:35, 30 студзеня 2026
🧩 Практыкаванне. Прачытайце назвы эмоцый, перакладзіце іх на рускую мову і скажыце, якія з іх і чаму Вы адчувалі апошнім часам.
❓ Пытанне: Якія эмоцыі Вы адчувалі апошнім часам?
😊 радасць, 😔 сум / смутак, 😠 злосць, 😟 занепакоенасць, 😨 боязь, 😳 сорам, 🤗 удзячнасць, 😌 спакой, 😤 раздражненне, 😞 роспач, 😮 здзіўленне, 🥱 стома, 🌟 натхненне, 💛 пяшчота, 🧊 абыякавасць
Паўтарэнне назваў эмоцый
З якімі эмоцыямі ў Вас асацыююцца наступныя метафарычныя карткі?
📝 Практыкаванне на чытанне
📖 Прачытайце сказы. Звярніце ўвагу на прыметнікі, якія абазначаюць эмоцыі, і на зімовыя дзеянні пасля злучіка (рус. союза) “калі”.
- 😊 Я ра́дасная, калі́ хаджу́ на лы́жах па ле́се.
- 😔 Я су́мная, калі́ сяджу́ ў хало́дным аўто́бусе.
- 😠 Я зла́я, калі́ па́даю на лёдзе на ву́ліцы.
- 😟 Я занепако́еная, калі́ до́ўга хаджу́ ў бо́тах па глыбо́кім сне́зе.
- 😨 Я спало́ханая, калі́ слі́згаю на лёдзе каля́ машы́н, які́я е́дуць.
- 😳 Я сарамлі́вая, калі́ не магу́ зляпі́ць прыгóжую снегаву́ю ба́бу ў двары́.
- 🤗 Я ўдзя́чная, калі́ грэ́юся каля́ пе́чы пасля́ до́ўгага шпа́цыру.
- 😌 Я спако́йная, калі́ пʼю гарба́ту пры адкры́тым акне́ і гляджу́ на снег.
- 😤 Я раздражнё́ная, калі́ нашу́ ко́лкі ша́лік на шы́і.
- 😮 Я здзі́ўленая, калі́ ба́чу, як дзе́ці ве́села ката́юцца на са́нках па га́ры́.
- 🥱 Я сто́мленая, калі́ ўвесь дзень вывуча́ю но́выя белару́скія сло́вы.
- 🌟 Я натхнё́ная, калі́ шпацыру́ю ў ле́се і ба́чу прыго́жыя дрэ́вы.
- 🧊 Я абыя́кавая, калі́ [й]і́ншыя лю́дзі гуля́юць у сне́жкі на ву́ліцы.
- 😕 Я разгу́бленая, калі́ набыва́ю гарба́ту ў кра́ме і не ве́даю, яку́ю вы́браць.
- 😢 Я пакры́ўджаная, калі́ сяджу́ ў до́ме адна́ і ніхто́ не хо́ча размаўля́ць са мно́ю.
- 😎 Я го́рдая, калі́ магу́ ху́тка хадзі́ць на лы́жах па ле́се.
- 💔 Я по́ўная няна́вісці, калі́ я на ву́ліцы ідзе́ мо́цны снег.
Месны склон
Правіла:
1. У множным ліку форма меснага склону сканчваецца на -ах: на крэслах (рус. на стульях), па правілах (рус. па правилам)
2. Літара Ў на канцы словы пры скланенне замяняецца на В: роў (рус. ров) → у рове (рус. во рве)
📝 Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках формы меснага склону.
- 🏙️ Яго́ мату́ля адчува́е злосць, бо ў сту́дзені ў (го́рад) у (цэнтр) шмат сне́гу.
- 🎿 Міко́ла ра́дуецца, бо ў лю́тым ён хо́дзіць на лы́жах па (во́зера) ці па (стаў).
- 🛷 Яна́ здзіўля́ецца, бо ў сакавіку́ дзе́ці ката́юцца на са́нках па (гара́) у (двор).
- ❄️ Ты стамля́ешся, бо ў красавіку́ до́ўга хо́дзіш у (бо́ты) па (сумё́ты).
- ☕ Мы супако́йваемся, бо ў чэ́рвені пʼём гарба́ту ў вялі́кай (за́ла).
- 🍲 Яна́ задаво́леная, бо ў жні́ўні есць суп на (ку́хня).
- 🍪 Яны́ ра́дуюцца, бо ў ве́расні яду́ць пе́чыва ў (віта́льня), а по́тым размаўля́юць у (пако́й).
- 🚌 Вы занепако́еныя, бо ў кастры́чніку е́дзеце ў (аўто́бус) па (сяло́).
- 🚗 Ён баі́цца, бо ў лістапа́дзе сядзі́ць у (машы́на) ў (цэнтр) го́рада і ба́чыць то́ўсты лёд на (асфа́льт).
- 🕯️ Яна́ спако́йная, бо ў сне́жні сядзі́ць пры (святло́) у ро́дным (ме́сца) і чыта́е кні́гу.
- 🌲 Та́та натхнё́ны, бо ў сту́дзені шпацыру́е ў (бор) ці (гай).
- 🥾 Сястра́ разгу́бленая, бо ў красавіку́ не ве́дае, у які́х (чараві́кі) ісці́ па (шаша́).
- ☕ Ма́ці ўдзя́чная, бо ў чэ́рвені знахо́дзіць гарба́ту на (вітры́на) у (кра́ма).
- 🏪 Вы разгу́бленыя, бо ў жні́ўні набыва́еце гарба́ту на (база́р), а по́тым дóўга стаі́це́ на (касa).
- 🍲 Яны́ сто́мленыя, бо ў ве́расні до́ўга яду́ць суп на (вера́нда).
- 🍪 Ты рады́, бо ў кастры́чніку ясі́ пе́чыва ў (спа́льня) і глядзі́ш у [в] акно́.
- 🚗 Ён занепако́ены, бо ў сне́жні засе́ў у (зато́р) пры (падʼе́зд) дадо́му.
- 🌟 Наста́ўніца натхнё́ная, бо ў чэ́рвені шпацыру́е на (прыро́да) і ба́чыць прыгажо́сць у ко́жным (дрэ́ва).
📝 Практыкаванне. Надайце дзеясловам у дужках слушныя формы цяперашняга часу.
- 😊 Я радасная, калі (хадзіць) на лыжах па лесе.
- 😔 Ваша матуля сумная, бо (сядзець) у халодным аўтобусе.
- 😠 Ён злы, бо (падаць) на лёдзе на вуліцы.
- 😟 Яны занепакоеныя, калі (доўга хадзіць) у ботах па глыбокім снезе.
- 😨 Мы спалоханыя, бо (слізгаць) на лёдзе каля машын, якія едуць.
- 😳 Мая стрыечная сястра адчувае сорам, бо (не магчы) зляпіць прыгожую снегавую бабу ў двары.
- 🤗 Падарожнік удзячны, бо (грэцца) каля печы пасля доўгага шпацыру.
- 😌 Ты спакойны, бо (піць) гарбату і (глядзець) на тое, як павольна (падаць) снег.
- 😤 Дзяўчына раздражнёная, бо (насіць) колкі шалік на шыі.
- 😮 Бацькі здзіўленыя, бо (бачыць), як дзеці весела катаюцца на санках па стромкай гары.
- 🥱 Студэнты стомленыя, бо ўвесь дзень (вывучаць) новыя беларускія словы.
- 🌟 Іхняя цётка натхнёная, бо (шпацыраваць) у лесе і (бачыць) прыгожыя дрэвы.
- 🧊 Ён абыякавы, калі яго знаёмыя (гуляць) у снежкі на вуліцы без яго.
- 😕 Вы разгубленыя, бо (набываць) гарбату ў краме і (не ведаць), якую (хацець) выбраць.
- 😢 Я пакрыўджаная, бо (сядзець) дома адна і ніхто (не хацець) размаўляць са мною.
- 😎 Твой пляменнік горды, бо (магчы) хутка хадзіць на лыжах па лесе.
- 💔 Яны поўныя нянавісці, калі (ісці) моцны снег і вельмі слізка.
Паўтарэнне словаў
Практыкаванне. Скажыце, якія эмоцыі Вы бачыце на выя́ве.
📝 Практыкаванне. Адкажыце на пытанне “Якія эмоцыі Вы адчувалі на гэтым тыдні?”, чытаючы сказы і выбіраючы тыя, што з’яўляюцца праўдзівымі.
- 😊 Я адчувала радасць, бо піла гарбату дома разам з матуляю і нам было ўтульна.
- 😣 Я адчувала раздражненне, калі мне трэба было надзець пальчаткі і я доўга іх шукала.
- 😴 Я адчувала стому, бо ў школе было вельмі шмат заняткаў.
- 😌 Я адчувала спакой, калі запальвала свечку ўвечары, каб дома было ўтульна.
- 🧊 Я адчувала занепакоенасць, калі на вуліцы было слізка і я ішла па лёдзе да школы.
- 🥶 Я адчувала страх, бо моцна мерзла і думала, што захварэю.
- 💗 Я адчувала пяшчоту, калі мой кот ляжаў побач са мною і муркаў, пакуль я глядзела фільм.
- 🐶💗 Я адчувала пяшчоту, калі пасля шпацыру мой сабака радасна сустракаў мяне дома.
- 😔 Я адчувала сум, бо на дварэ было холадна і я ўвесь дзень заставалася дома.
- 😳 Я адчувала сорам, калі мутля зайшла ў мой пакой, а я не паспела яго прыбраць. —-
- 🙏 Я адчувала удзячнасць, бо матуля зрабіла мне цёплы суп, і я яго з задавальненнем з’ела.
- 😮 Я адчувала здзіўленне, калі ўбачыла, колькі снега было на дварэ.
- 😤 Я адчувала злосць, калі мокры снег прыліп на боты і іх давялося доўга чысціць.
- 😵 Я адчувала разгубленасць, калі на вуліцы было вельмі холадна і я не ведала, што надзець: паліто ці шалік.
- 🧣😖 Я адчувала раздражненне, калі надзявала шалік, а ён увесь час развязваўся.
- 🧦🙂 Я адчувала спакой, калі адзела цёплыя шкарпэткі і нарэшце адчула цяпло.
- 🛷😊 Я адчувала радасць, калі глядзела, як іншыя людзі катаюцца на санках.
- ⛸️😬 Я адчувала занепакоенасць, калі ішла па лёдзе і думала, што магу ўпасці.
- 🎿😊 Я адчувала радасць, калі хадзіла на лыжах па лесе.
- 📖✨ Я адчувала натхненне, калі чытала кнігу, а мне хацелася нешта намаляваць.
- 🎶🙂 Я адчувала спакой, калі слухала музыку ўвечары.
- ☕🍫😊 Я адчувала радасць, калі піла гарачы шакалад, бо адразу стала цяплей.
- 🧊😐 Я адчувала абыякавасць, калі глядзела ў [в] акно на снег: ні радасці, ні смутку.
- 😢 Я адчувала крыўду, калі мне здавалася, што мяне не разумеюць, і я хацела проста заставацца дома.
Дзясловы ў цяперашнім часе ў форме “ён/яна/яно/яны”
Правіла:
Патэнцыйны канчатак -ет замяняецца на -е, -ут/ют, -ат/ят→ на -уць/юць, -аць/яць.
Прыклад: он умеет → ён умее, они умеют → яны умеюць, они берут → яны бяруць, они кричат → яны крычаць, они просят → яны просяць.
📝 Практыкава́нне. Уста́ўце дзеясло́ў у ду́жках у слу́шнай фо́рме цяпе́рашняго чáсу 3-й асо́бы адзіночнага ці множнага лі́ку.
- 😊 Ён (адчува́ць)_____ вялі́кую ра́дасць пасля́ до́брага дня.
- 🧣 Мая стрыéчная сястрá (надзявáць)_____ ша́лік пе́рад вы́хадам.
- 📚 Яна́ (чыта́ць)_____ кні́гу і не зважа́е на ча́с.
- 🧊 Хло́пчык (слі́згаць)_____ па лёдзе ка́ля́ до́ма.
- 🎧 Сябры́ (слу́хаць)_____ му́зы́ку ў пако́і.
- 😔 Яны́ (адчува́ць)_____ сму́так, калі́ до́ўга няма́ наві́н.
- 🕯️ Ма́ці (запа́льваць)_____ све́чку, і ў пако́і ро́біцца ўту́льна.
- 🧢 Дзе́ці (надзявáць)_____ ша́пкі, бо на дварэ́ хо́ладна.
- 😠 Сусе́дзі (адчува́ць)_____ злосць, калі́ не́хта шумі́ць уначы́.
- 🚿 Дзяўчы́на (прыма́ць)_____ цё́плы душ пасля́ шпáцыру ўзíмку.
- 🧹 Ба́цька (прыбіра́ць)_____ пако́й і склада́е ўсе рэ́чы ў шáфу.
- 😨 Дзіцё (адчува́ць)_____ страх, калі́ ве́льмі слі́зка.
- 🧤 Хло́пчык (надзявáць)_____ пальча́ткі, але́ ру́кі ўсё аднó ме́рзнуць.
- 😟 Кама́нда хакеíстаў (адчува́ць)_____ занепако́енасць пе́рад ва́жнай сустрэ́чай.
- 😳 Вучані́ца (адчува́ць)_____ со́рам пасля́ памы́лкі.
- 🧦 Бабýля (надзявáць)_____ цё́плыя шкарпэ́ткі.
- 😤 Жанчы́на (адчува́ць)_____ раздражнё́насць, ка́лі́ до́ўга чака́е мýжа.
- ⛄ Дзе́ці (ляпі́ць)_____ снегавіка на двары́.
- 🥾 Салда́т (надзявáць)_____ бо́ты пе́рад вы́хадам.
- 😞 Яны (адчува́ць)_____ ро́спач, калі́ пла́ны зрыва́юцца.
- 🎶 Сябры (слу́хаць)_____ му́зы́ку і смяюцца.
- 📖 Яны (чыта́ць)_____ кні́гу і абмярко́ўваюць сюжэ́т.
- 🧊 Хло́пчык (па́даць)_____ на лёдзе і ху́тка ўстае́.
- 🥱 Студэ́нт (адчува́ць)_____ санлі́васць по́зна ўве́чары.
- 🙏 Сямʼя́ (адчува́ць)_____ удзя́чнасць за дапамо́гу.
- 🧠 Ву́чні (вывуча́ць)_____ на́звы ме́сяцаў.
📝 Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках формы меснага склону.
- 🍲 Яна́ задаво́леная, бо ў жні́ўні есць суп на (ку́хня).
- 🍪 Яны́ ра́дуюцца, бо ў ве́расні яду́ць пе́чыва ў (віта́льня), а по́тым размаўля́юць у (пако́й).
- 🚌 Вы занепако́еныя, бо ў кастры́чніку е́дзеце ў (аўто́бус) па (сяло́).
- 🚗 Ён баі́цца, бо ў лістапа́дзе сядзі́ць у (машы́на) ў (цэнтр) го́рада і ба́чыць то́ўсты лёд на (асфа́льт).
- 🕯️ Яна́ спако́йная, бо ў сне́жні сядзі́ць пры (святло́) у ро́дным (ме́сца) і чыта́е кні́гу.
- 🌲 Та́та натхнё́ны, бо ў сту́дзені шпацыру́е ў (бор) ці (гай).
- 🥾 Сястра́ разгу́бленая, бо ў красавіку́ не ве́дае, у які́х (чараві́кі) ісці́ па (шаша́).
- ☕ Ма́ці ўдзя́чная, бо ў чэ́рвені знахо́дзіць гарба́ту на (вітры́на) у (кра́ма).
- 🏪 Вы разгу́бленыя, бо ў жні́ўні набыва́еце гарба́ту на (база́р), а по́тым дóўга стаі́це́ на (касa).
- 🍲 Яны́ сто́мленыя, бо ў ве́расні до́ўга яду́ць суп на (вера́нда).
- 🍪 Ты рады́, бо ў кастры́чніку ясі́ пе́чыва ў (спа́льня) і глядзі́ш у [в] акно́.
- 🚗 Ён занепако́ены, бо ў сне́жні засе́ў у (зато́р) пры (падʼе́зд) дадо́му.
- 🌟 Наста́ўніца натхнё́ная, бо ў чэ́рвені шпацыру́е на (прыро́да) і ба́чыць прыгажо́сць у ко́жным (дрэ́ва).
Правіла:
У месным склоне -ге мяняецца на -зе: парог → на парозе (а не на пароге), нага → па назе (а не па наге)
📝 Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках формы меснага склону.
- 🏠 Ба́цька спако́йны, бо ў сту́дзені сядзі́ць у (кватэра) і чыта́е цікавую інфармацыю ў (кні́га).
- ☕ Ма́ці ра́дасная, бо ў лю́тым п’е гарба́ту ў (ку́хня) пры цёплым (святлó).
- 🚌 Я занепако́ены, бо ў сакавіку́ е́ду ў (аўто́бус) па слізкай (да́рога).
- ❄️ Ты сто́млены, бо ў красавіку́ ідзе́ш у (бо́ты) па густым (сне́г).
- 🏫 Мы ўдзя́чныя, бо ў тра́ўні сустрака́емся ў (шко́ла) з настаўні́кам.
- 🌳 Яна́ здзі́ўленая, бо ў чэ́рвені ба́чыць шмат птуша́к у (гай) і на (поле).
- 🛒 Яны́ ра́дуюцца, бо ў ліпе́ні купля́юць новыя для сябе праду́кты на (базáр).
- 🌧️ Ён су́мны, бо ў жні́ўні до́ўга стаі́ць на (зямля) пад дажджо́м.
- 🏞️ Мы натхнё́ныя, бо ў ве́расні шпацыру́ем на (прыро́да).
- 🧣 Я раздражнё́ны, бо ў кастры́чніку нашу нязручны ша́лік на (шы́я).
- 🚶♀️ Яна́ спако́йная, бо ў лістапа́дзе паво́льна ідзе́ па (вулі́ца).
- 📚 Ты ра́дасны, бо ў сне́жні чыта́еш кні́гі ў вялікай (гасцёўня).
- 🏙️ Мы занепако́еныя, бо ў студзе́ні шука́ем ка́бінет ва (універсітэт).
- 🍲 Я ўдзя́чны, бо ў лю́тым ем суп у (рэстарацыя).
- 🧸 Калі хлопчык чхнуў ў (двор), хтосьці яму сказаў: «Ко́ціку ў ла́пку!»
Спражэнне зваротных дзеясловаў
🧩 Табліца спражэння дзеяслова “супакойвацца” (цяперашні час)
| Адзіночны лік | Множны лік |
| я супакойваюся | мы супакойваемся |
| ты супакойваешся | вы супакойваецеся |
| ён / яна / яно супакойваецца | яны супакойваюцца |
📝 Практыкаванне. Устаўце дзеяслоў супакойвацца ў слушнай форме
- ❄️ Мы ________, калі ідзём па снезе, а потым лепім снегавіка.
- 🚿 Ты ________, калі прымаеш цёплы душ пасля вуліцы.
- 📚 Яны ________, калі чытаюць кнігу і прыбіраюць пакой.
- 🕯️ Вы ________, калі запальваеце свечку і гледзіцé фільм.
- 🍫 Мы ________, калі п’ём гарачы шакалад і слухаем музыку.
- ☕ Яно [дзіцё] ________, калі п’е гарбату і застаецца дома.
- 🧢 Яна ________, калі адзявае шапку, бо на вуліцы холадна.
- 🧤 Ён ________, калі надзявае цёплыя шкарпэткі і боты.
- 🧥 Ты ________, калі адзяваеш паліто перад выхадам.
- 🧣 Я ________, калі надзяваю шалік і пальчаткі.
Правіла: У цяперашнім часам суфікс -ава- чаргуецца з суфіксам у -у-.
🧩 Табліца спражэння: радавацца (цяперашні час)
| Адзіночны лік | Множны лік |
| я радуюся | мы радуемся |
| ты радуешся | вы радуецеся |
| ён / яна / яно радуецца | яны радуюцца |
📝 Практыкаванне: устаўце дзеяслоў радавацца ў слушнай форме
(У кожным сказе адна форма падыходзіць лепш за ўсё.)
- 🧹 Яны ________, калі прыбіраюць пакой.
- 🎧 Мы ________, калі слухаем музыку.
- 📚 Яно ________, калі чытае кнігу.
- 🛷 Я ________, калі катаюся на санках.
- 🍲 Мы ________, калі ямо суп.
- ⛸️ Ты ________, калі катаешся на каньках.
- 🕯️ Вы ________, калі запальваеце свечку.
- 🎿 Ён ________, калі ходзіць на лыжах.
- 🚿 Ты ________, калі прымаеш цёплы душ.
- 📺 Яна ________, калі глядзіць фільм.
🧩 Табліца спражэння: стамляцца (цяперашні час)
| Адзіночны лік | Множны лік |
| я стамляюся | мы стамляемся |
| ты стамляешся | вы стамляецеся |
| ён / яна / яно стамляецца | яны стамляюцца |
📝 Практыкаванне: устаўце дзеяслоў стамляцца ў слушнай форме
(Зважайце на займеннікі.)
- 🍫 Мы ________, калі позна вяртаемся дадому, але ўсё роўна п’ём гарачы шакалад.
- 🛷 Яна ________, калі катаецца на санках з гары некалькі разоў.
- ☕ Вы ________, калі мала спіце і ўсё адно п’яце гарбату позна.
- ⛸️ Яно ________, калі катаецца на каньках па лёдзе.
- 🧹 Я ________, калі доўга прыбіраю пакой.
- 🚿 Ты ________, калі замёрзнеш на вуліцы, а потым прымаеш цёплы душ.
- 🎿 Ён ________, калі ходзіць на лыжах увесь дзень.
- 📚 Ты ________, калі доўга чытаеш кнігу позна ўвечары.
- 🕯️ Яны ________, калі запальваюць свечку, глядзяць фільм і не адпачываюць.
- ❄️ Мы ________, калі доўга ідзём па снезе.
🧩 Табліца спражэння: здзіўляцца (цяперашні час)
| Адзіночны лік | Множны лік |
| я здзіўляюся | мы здзіўляемся |
| ты здзіўляешся | вы здзіўляецеся |
| ён / яна / яно здзіўляецца | яны здзіўляюцца |
📝 Практыкаванне: устаўце дзеяслоў здзіўляцца ў слушнай форме
(Зважайце на займеннікі.)
- 🕯️ Яны ________, калі запальваюць свечку, і ў пакоі адразу становіцца ўтульна.
- ❄️ Я ________, калі іду па снезе і бачу вялікія сумёты.
- 📚 Мы ________, калі знаходзім у кнізе нечаканую гісторыю.
- ⛸️ Ён ________, калі ўпершыню коўзаецца па лёдзе.
- ☕ Вы ________, калі п’яце гарбату і чуеце, як вецер гудзé
- 🛷 Ты ________, калі катаешся на санках і рáптам падаеш.
- 🏠 Яно ________, калі застаецца дома, а за вакном завірýха.
- 🧤 Ты ________, калі надзяваеш пальчаткі, а рукі ўсё адно мерзнуць.
- 🍫 Мы ________, калі п’ём гарачы шакалад пасля марозу.
- 🎿 Яна ________, калі ходзіць на лыжах і не мерзне.
🧠 Слоўнік на тэму “Эмоцыі”
| Беларуская | Руская |
| 😊 радасць
😊 радасны / радасная 😊 радавацца |
😊 радость
😊 радостный / радостная 😊 радоваться |
| 😌 задавальнéнне
😌 задаволены / задаволеная |
😌 удовлетворение
😌 довольный / довольная |
| 😔 сум, смутак
😔 сумны / сумная 😔 сумаваць |
😔 грусть / печаль
😔 грустный / грустная 😔 грустить |
| 😡 злосць
😡 злы / злая 😡 злавáцца |
😡 злость
😡 злой / злая 😡 злиться |
| 😟 занепакоенасць
😟 занепакоены / занепакоеная 😟 занепакойвацца |
😟 беспокойство / тревога
😟 обеспокоенный / обеспокоенная 😟 беспокоиться |
| 😱 страх
😱 спалох 😱 жах 😱 спалоханы / спалоханая 😱 баяцца 😱 палохацца |
😱 страх
😱 испуг 😱 ужас 😱 испуганный / испуганная 😱 бояться 😱 пугаться |
| 😳 сорам
😳 сарамлівы / сарамлівая 😳 саромецца |
😳 стыд
😳 стыдливы / стыдливая 😳 стыдиться |
| 🙏 удзячнасць
🙏 удзячны / удзячная— 🙏 дзякаваць |
🙏 благодарность— 🙏 благодарный / благодарная— 🙏 благодарить |
| 😌 спакой
😌 спакойны / спакойная 😌 супакойвацца |
😌 спокойствие
😌 спокойный / спокойная 😌 успокаиваться |
| 😤 раздражненне
😤 раздражнёны / раздражнёная 😤 раздражняцца |
😤 раздражение
😤 раздражённый / раздражённая 😤 раздражаться |
| 😞 роспач
😞 адчайны / адчайная / у роспачы 😞 адчайвацца |
😞 разочарование / отчаяние
😞 отчаянный / отчаянная / в отчаянии 😞 отчаиваться |
| 😩 расчаравáнне
😩 расчаравáны / расчараванáя 😩 расчарáўвацца |
😩 разочарование
😩 разочарованный / разочарова́нная 😩 разочаровываться |
| 😮 здзіўленне
😮 здзіўлены / здзіўленая 😮 здзіўляцца |
😮 удивление
😮 удивлённый / удивлённая 😮 удивляться |
| 😴 стома
😴 стомлены / стомленая 😴 стамляцца |
😴 усталость
😴 уставший / уставшая 😴 уставать |
| ✨ натхненне
✨ натхнёны / натхнёная ✨ натхняцца |
✨ вдохновение
✨ вдохновлённый / вдохновлённая ✨ вдохновляться |
| 🤍 пяшчота
🤍 пяшчотны / пяшчотная |
🤍 нежность
🤍 нежный / нежная |
| 🧊 абыякавасць
🧊 абыякавы / абыякавая |
🧊 равнодушие
🧊 равнодушный / равнодушная |
| 😕 разгубленасць
😕 разгублены / разгубленая 😕 разгубіцца |
😕 растерянность
😕 растерянный / растерянная 😕 растеряться |
| 😔 крыўда
😔 пакрыўджаны / пакрыўджаная 😔 крыўдзіцца |
😔 обида
😔 обиженный / обиженная 😔 обижаться |
| 😎 гонар
😎 ганарлівы / ганарлівая 😎 ганарыцца |
😎 гордость
😎 гордый / гордая 😎 гордиться |
| 💔 нянáвісць
💔 нянавісны / нянавісная 💔 ненавідзець |
💔 ненависть
💔 ненавистный / ненавистная 💔 ненавидеть |
| 😴 санлівасць
😴 сонны |
😴 сонливость
😴 сонный |
| 🥰 замілавáнне
🥰 замілавáны |
🥰 умиление
🥰 в умилении |
| 🤔 задумéннасць
🤔 задуменны / задуменная |
🤔 задумчивость
🤔 задумчивый / задумчивая |
| 🕊️ воля
🕊️ вольны |
🕊️ свобода
🕊️ свободный |
| 💖 каханне | 💖 любовь (романтическое чувство) |
| 💞 любоў
💞 любіць |
💞 любовь (привязанность)
💞 любить (нравится, иметь привязанность) |
| 🧡 шчырасць
🧡 шчыры / шчырая |
🧡 искренность
🧡 искренний / искренняя |
| ⚖️ адказнасць
⚖️ адказны / адказная |
⚖️ ответственность
⚖️ ответственный / ответственная |
| 🌱 надзея
🌱 спадзявáцца |
🌱 надежда
🌱 надеяться |
| 🥀 адзінота, самота
🥀 самотны / самотная 🥀 на самоце |
🥀 одиночество
🥀 одинокий / одинокая 🥀 в одиночестве |
| 🙄 нуда
🙄 знýджаны / знýджаная 🙄 нудзíцца |
🙄 скука
🙄 заскучавший / заскучавшая 🙄 скучать |
| ☺️ шчасце
☺️ шчаслíвы / шчáсны // шчаслíвая / шчáсная |
☺️ счастье
☺️ счастливый / счатливая |
| ⚫ адмоўныя эмоцыі | ⚫ отрицательные эмоции |
| ✨ станоўчыя эмоцыі | ✨ положительные эмоции |
Эмоцыі ў штодзённасці
📝 Практыкаванне: Прачытайце тэкст. Пасля кожнай часткі адкажыце на пытанні пра сябе. Абярыце адзін з трох варыянтаў адказу.
🌅 Раніца і пачатак дня
Раніца ў мяне бывае розная. Часам я прачынаюся з санлівасцю і адчуваю стому: я яшчэ сонная і не адразу гатовая ўставаць. Калі я не спяшаюся, унутры з’яўляецца спакой, і я паступова супакойваюся. Калі дзень пачынаецца ўдала, я адчуваю радасць і станаўлюся радаснаю.
Але бываюць і іншыя дні. Калі планы не зразумелыя, з’яўляецца занепакоенасць. Калі нешта ідзе не так, узнікае разгубленасць. Калі ж мне ўдаецца даць рады з задачамі, я адчуваю задавальненне. Мне важна быць адказнай за свой дзень і адчуваць унутраную волю, каб рухацца далей.
❓ 😊 Калі твой дзень пачынаецца з радасці?
A) Калі я не разумею, што мне рабіць.
B) Калі я адразу адчуваю страх і трывогу.
C) Калі я прачынаюся без паспéхуі маю добры настрой.
❓ 😟 Калі ў цябе ўзнікае занепакоенасць?
A) Калі я сплю і адпачываю.
B) Калі я думаю пра важныя справы і баюся не паспець.
C) Калі я адчуваю пяшчоту.
❓ 😌 Калі ты адчуваеш задавальненне?
A) Калі я адчуваю крыўду.
B) Калі мне ўдаецца зрабіць тое, што я планавала.
C) Калі я злуся на іншых.
💬 Людзі і адносіны
На працягу дня я шмат размаўляю з людзьмі. З блізкімі мне важныя шчырасць і пяшчота — я хачу быць шчырай і адкрытай. Калі мне дапамагаюць, я адчуваю удзячнасць. У маім жыцці ёсць любоў і прыхільнасць: я магу моцна любіць чалавека ці жывёлу. Часам з’яўляецца і каханне, якое робіць мяне вельмі чуллівай.
Але не ўсе эмоцыі лёгкія. Калі мяне крыўдзяць, узнікае крыўда, і я магу доўга маўчаць. Грубыя словы выклікаюць злосць. Часам дробязі прыводзяць да раздражненняа. Калі я раблю памылку, з’яўляецца сорам: я саромеюся. Я стараюся заўважаць адмоўныя эмоцыі, але выбіраць станоўчыя эмоцыі.
❓ 💖 Калі ты адчуваеш любоў або прыхільнасць?
A) Калі на мяне крычаць.
B) Калі я думаю пра блізкага чалавека або любімую жывёлу.
C) Калі я адчуваю злосць.
❓ 😡 Калі ў цябе з’яўляецца злосць?
A) Калі мне кажуць цёплыя словы.
B) Калі я адпачываю ў цішыні.
C) Калі са мной размаўляюць груба або несправядліва.
❓ 😳 Калі ты саромеешся?
A) Калі я спакойная і задаволеная.
B) Калі адчуваю радасць.
C) Калі зрабіла памылку перад іншымі людзьмі.
🌙 Вечар і ўнутраныя думкі
Увечары я вяртаюся дадому і застаюся з сабой. Часта я адчуваю стому і хачу пабыць у цішыні. Бывае, што з’яўляецца самота, або адзінота, і я адчуваю сябе самотнай. Калі нешта не атрымалася, можа прыйсці роспач. Калі мае чаканні не спраўдзіліся, з’яўляецца расчараванне.
Часам узнікае страх — раптоўны спалох або нават жах, і я магу баяцца любых гукаў. Але паступова я знаходжу сілы, каб пачаць супакойвацца. Музыка або размова з блізкім вяртае спакой. У такія хвіліны я адчуваю натхненне і зноў спадзяюся на лепшае. Нават у складаныя дні мне важна захоўваць надзею і гонар за тое, што я рухаюся наперад без нянавісці і злосці.
❓ 😴 Калі ты адчуваеш стому ўвечары?
A) Калі я толькі прачнулася і адпачыла.
B) Пасля доўгага і напружанага дня.
C) Калі я адчуваю радасць.
❓ 😱 Што ты робіш, калі адчуваеш страх?
A) Я злюся на ўсіх вакол.
B) Я адчуваю абыякавасць.
C) Я стараюся супакоіцца і знайсці падтрымку.
❓ 🌱 Калі ў цябе з’яўляецца надзея?
A) Калі я адчуваю нянавісць.
B) Калі я зусім не думаю пра будучыню.
C) Калі я думаю пра новы дзень і магчымасці.