Утварэнне дзеепрыслоўяў: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40: Радок 40:


падыходзіць, магчы, губляць , шукаць, рабіць, жаніць, рэгістравацца, выпрабоўваць, калыхаць, бачыць, пісаць, лямантав'''а'''ць, плаціць, знімаць, здымаць, заставацца, спыняцца, сустракаць, слыць, балбатаць, ліць, шыць, гаманіць.
падыходзіць, магчы, губляць , шукаць, рабіць, жаніць, рэгістравацца, выпрабоўваць, калыхаць, бачыць, пісаць, лямантав'''а'''ць, плаціць, знімаць, здымаць, заставацца, спыняцца, сустракаць, слыць, балбатаць, ліць, шыць, гаманіць.
'''Практыкаванне'''. ''[https://learningapps.org/display?v=p1y8znw1v24 Пераўтварэнне дзеяслоўных словазлучэнняў у дзеепрыслоўныя звароты.]''
[[Катэгорыя:Навучальныя сустрэчы]]
[[Катэгорыя:Навучальныя сустрэчы]]

Версія ад 01:49, 12 лістапада 2024

Дзеепрыслоўе – гэта часціна мовы, што адказвае на пытанні "што робячы?" ці "што зрабіўшы?"

Усе дзеепрыслоўі падзяляюцца на два віды: дзеепрыслоўі незакончанага трывання (ДНТ) і дзеепрыслоўі закончанага трывання (ДЗТ). ДНТ пазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца ці адбывалася адначасова разам з галоўным (Выконваючы дамашняе заданне, ён слухае/слухаў музыку). ДЗТ паказваюць на дадатковае дзеянне, якое адбылося незадоўга да асноўнага (Выканаўшы дамашняе заданне, ён выключыў музыку). ДНТ утвараюцца ад асноў цяперашняга часу, а ДЗТ — ад асноў прошлага часу: выконваючы <– выконваць (незак. – што рабіць?), выканаўшы <– выканаць (зак. – што зрабіць?).

Механізм утварэння дзеепрыслоўяў незакончанага трывання

  1. Вызначыць спражэнне дзеяслова;
  2. Надаць дзеяслову форму 3 асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”);
  3. Замяніць -ць на -чы.

Як працуе механізм:

  • Калі дзеяслоў І спр. (-е, -э, -а, -уць/юць): -учы/-ючы: казаць (незак.) –> яны кажуць – —> кажучы
  • Калі дзеяслоў ІІ спр. (-і/ -ы, -аць/яць): -ачы/-ячы: лячыць (незак.) –> яны лечаць —> лечачы

Правіла вызначэнне месца націску

Месца націску ў ДНТ І спр. вызначаецца паводле формы 3-е асобы множнага ліку цяперашняга часу (“яны”). Калі ў форме “яны” націск прыпадае на аснову, то ён захоўваецца на аснове, а калі на канчатку, то ў ДНТ ён пераходзіць на Ы.

  • назіраць (І спр.) —> яны назіраюць (на аснове) —> назіраючы (на аснове);
  • ісці (І спр.) —> яны ідуць (на канчатку)—> ідучы (на Ы)

У ДНТ ІІ спр. націск заўсёды прыпадае на аснову, (у незалежнасці ад месца націску ў форме “яны”): сядзець —> яны сядзяць (ІІ спр.) —> седзячы (на аснове), стаяць —> яны стаяць (ІІ спр.)—> стоячы (на аснове). Абагульненне правіла вызначэння месца націску

  1. Калі дзеяслоў І спр., то ў форме ДНТ будзе -учы/-ючы, а месца націску такое самае, як і ў форме “яны”;
  2. Калі дзеяслоў ІІ спр., то ў форме ДНТ будзе -ачы/-ячы, а месца націску — заўжды на аснове.

Дзеепрыслоўі-выключэнні, якія ўтвараюцца не паводле ўзгаданага механізма

  • ляжаць (ІІ спр.) —> яна ляжаць —> лежучы
  • спаць (І) —> яны спяць —> сплючы
  • баяцца —> яны баяцца —> баючыся
  • крычаць —> яны крычаць —> крычучы
  • маўчаць —> яны маўчаць —> маўчучы

NB! У гэтых дзеепрыслоўях галосныя суфіксаў не такія ж самыя, як галосныя суфіксаў дзеясловаў, ад якіх яны ўтвораныя.

Практыкаванні

Практыкаванне 1. Утварыце ад наступных дзеясловаў незакончанага трывання дзеепрыслоўі (што робячы?).

Узор: пісаць (І спр.) —> яны пішуць —> пішучы, варыць (ІІ спр.) —> яны вараць —> варачы

падыходзіць, магчы, губляць , шукаць, рабіць, жаніць, рэгістравацца, выпрабоўваць, калыхаць, бачыць, пісаць, лямантаваць, плаціць, знімаць, здымаць, заставацца, спыняцца, сустракаць, слыць, балбатаць, ліць, шыць, гаманіць.

Практыкаванне. Пераўтварэнне дзеяслоўных словазлучэнняў у дзеепрыслоўныя звароты.