Жэставая мова: Розніца паміж версіямі
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
| Радок 370: | Радок 370: | ||
# Хлопчык спіць, а каб прачнуцца шчаслівым. | # Хлопчык спіць, а каб прачнуцца шчаслівым. | ||
== [https://wordwall.net/resource/96470072 Віктарына на тэму “Жэставая мова”] == | |||
[[Катэгорыя:Гутарковыя сустрэчы]] | [[Катэгорыя:Гутарковыя сустрэчы]] | ||
Версія ад 11:03, 27 жніўня 2025
Практыкаванне. Даведайцеся пра новыя выразы
Практыкаванне. Паглядзеўшы на відарыс, зрабіце здагадку наконт таго, у якіх сфера паказанае ўжыванне жэставае мовы.
Практыкаванне. Прачытайце тэкст адказаўшы на пытанні пасля кожнага абзаца.
Жэставая мова: што гэта такое?
Жэставая мова — гэта мова, якой карыстаюцца глухія людзі. Яны не могуць чуць гукі, таму размаўляюць з дапамогай рук, мімікі, позірку і рухаў цела. Жэсты замяняюць словы. Напрыклад, каб сказаць “вітаю”, чалавек пакажа жэст рукой.
👉 Чаму глухія людзі размаўляюць жэстамі і што яны выкарыстоўваюць замест слоў?
Кожны жэст мае сэнс. Некаторыя жэсты падобныя да рухаў у звычайным жыцці. Іншыя — трэба вывучыць. Жэсты могуць быць рознымі ў розных краінах. У Францыі — адна жэставая мова, у ЗША — другая, у Англіі — трэцяя.
Гэта як з гукавымі мовамі: беларускую, англійскую, нямецкую — трэба вучыць асобна. Жэставая мова — не тое ж самае, што паказ рукамі. Гэта сапраўдная мова са сваімі правіламі. У ёй ёсць сінтаксіс, граматыка, лексіка. Жэсты, позірк, міміка — усё важнае.
👉 Чаму жэставая мова лічыцца паўнавартаснай і што ў ёй ёсць, акрамя жэстаў?
Першыя згадкі пра жэставую мову былі яшчэ ў Старажытным Егіпце. У некаторых манастырах манахі маўчалі і карысталіся жэстамі. У Асманскай імперыі султаны размаўлялі на мігі, бо ў палацы мусілі маўчаць. У ХІХ стагоддзі з’явіліся першыя школы для глухіх, дзе дысыпліны выкладалі на жэставай мове. У Францыі гэтую школу адкрыў абат Шарль Мішэль дэ л’Эпэ. Цяпер шмат глухіх людзей ведаюць дзве мовы: жэставую і нацыянальную. Яны могуць размаўляць і жэстамі, а таксама пісаць і чытаць. У многіх краінах праводзяцца фестывалі, кіно і спектаклі на мове жэстаў. Жэставая мова — гэта сродак, што дапамагае людзям. Яна вучыць бачыць не толькі словы, але і пачуцці. Гэта не толькі пра глухіх. Жэставая мова — гэта частка чалавечай культуры. І яна можа быць прыгожай і выразнай, як і любая іншая мова.
👉 Якую ролю жэставая мова адыгрывае ў сучасным жыцці людзей?
📘 Практыкаванне. Устаўце дзеясловы ў дужках у слушнай форме цяперашняга часу.
А1-А2:
- Я (вучыцца) ___ мове жэстаў ад верасня.
- Мая сястра (разумець) ___ жэсты лепш за мяне.
- Мы часта (размаўляем) ___ з сябрамі на мігі.
- Дзеці (глядзець) ___ паказ на жэставай мове.
- Ты (дапамагаць) ___ глухому чалавеку размаўляць з іншымі?
- Яны (размаўляць) ___ на жэставай мове ў школе.
- Ён (паказваць) ___ простыя словы рукамі.
- Яна (выказвае) ___ думкі праз рухі і ківомігі.
- Мы (ведаць) ___, што ў кожнай краіне — свая мова жэстаў.
- Ці (разумець) ___ Вы значэнне гэтага жэста?
- У Францыі студэнты (выкарыстоўваць) ___ адмысловую жэставую мову.
- Ты (вучыцца) ___ жэстам разам з сябрамі?
- Я (адказваць) ___ на пытанні на мігі.
- Мы (размаўляць) ___ з настаўніцай без слоў.
- Ты (любіць) ___ вывучаць іншыя спосабы камунікацыі?
- Я (ведаць) ___ некалькі жэстаў, але хачу даведацца болей.
- Заняткі (наладжвацца) ___ у цішыні, але вельмі цікава.
- Вы (разумець) ___ граматыку гэтае мовы?
- Яна (вучыцца) ___ злічваць эмоцыі па міміцы.
- Дзеці (адказваць) ___ рухамі рук, а не вербальна.
- Мы (разумець) ___, што мова — гэта не толькі гукі.
- Сурдаперакладчык (перакладаць) ___ паведамленне для глухіх падчас сустрэчы.
- Ты (паказваць) ___ добры прыклад для іншых.
- Яны (карыстацца) ___ дактыльным алфавітам амаль штодня.
В1-В2:
- Жэставая мова (развівацца) ___ разам з патрэбамі грамадства.
- Усе, хто (працаваць) ___ у цэнтры глухіх, добра (ведаць) мову жэстаў.
- Я (ужываць) ___ жэставую мову падчас заняткаў з дзецьмі з інклюзіўных класаў.
- Ці ты (усведамляць) ___, як важна ведаць іншую форму камунікацыі?
- Глухія людзі часта (адчуваць) ___ сябе больш упэўнена, калі іх разумеюць.
- Гэта школа (спалучаць) ___ традыцыйныя метады з навучаннем на жэставай мове.
- Ён (імкнуцца) ___ размаўляць не толькі з дапамогай жэстаў, але і праз ківомігі.
- Я (сустракаць) ___ людзей, якія вывучаюць жэсты толькі з цікаўнасці.
- Ці (удзельнічаць) ___ Вы ў фестывалі культуры глухіх?
- Яна (тлумачыць) ___ складаныя паняткі вельмі хуткі рухамі.
- Мы (натхняцца) ___ тым, як супольнасць глухіх падтрымлівае адзін аднаго.
- Многія (меркаваць) ___, што глухія могуць камунікаваць і толькі праз міміку, але гэта зусім няпраўда.
- Ты (здаваць) ___ экзамен па жэставай мове ў гэтым семестры?
- Студэнты (абмяркоўваць) ___ ролю жэстаў у перадаванні эмоцый.
- Я (даследаваць) ___, як жэставая мова ўплывае на мысленне.
- Вы (падтрымліваць) ___ сувязь з мясцовай супольнасцю глухіх?
- Вы (імкнуцца) ___ уключаць жэставую мову ў публічныя падзеі.
- У гэтай краіне (існаваць) ___ некалькі дыялектаў жэставай мовы.
- Мы (ствараць) ___ навучальныя матэрыялы для розных узроўняў.
- Яна (навучаць) ___ дзяцей, якія ніколі не размаўлялі раней.
- Моўны бар’ер (змяншацца) ___ дзякуючы інтэнсіўнаму навучанню.
- Ты (прыкладаць) ___ шмат намаганняў, каб авалодаць новай знакавай сістэмаю.
- Я (падкрэсліваць) ___ значэнне невербальнай камунікацыі ў сваіх артыкулах.
- Яны (вітаць) ___ усіх гасцей на мове жэстаў.
📘 Практыкаванне. Устаўце слушную форму займенніка па-беларуску.
| её → яе
(н)ей → ёй (н)им → ім (на) нём → (на) ім им → ім (н)их → іх |
мне → мне
меня → мяне тебе → табе тебя → цябе себе → сабе себя → сябе |
- Настаўніца жэставай мовы паказала вучням, як трэба з (ней) вітацца і дзякаваць (ей).
- Мы навучылі (их) некалькім жэстам і запрасілі (их) на наступныя заняткі.
- Яна часта распавядае пра (себя), калі тлумачыць (мне) складаныя тэмы.
- Ты можаш паказаць (ему) гэты жэст, бо ён (тебя) дакладна зразумее.
- Размаўляючы пра новы курс, падзяліліся з (ней) нашымі ўражаннямі.
- Яны падзякавалі (тебе) і пажадалі поспеху.
- Ці бачылі Вы, як ён тлумачыць (ей) новыя словы?
- Заняткі вельмі (им) спадабаліся, і я заўважыў, як яны глядзелі на (её).
- Я хачу параіць (тебе) гэты курс і даслаць (тебе) спасылку на (него) на пошту.
- Яна перадала паведамленне (им), каб яны даслалі (его) (ей).
- Гэтыя жэсты (меня) здзівілі, але цяпер яны мне падабаюцца.
- Я бачыў (её) ў зале, яна памахала (мне) рукою і ўсміхнулася.
- Настаўнік растлумачыў (ему) заданне і паказаў (ей) прыклады.
- Ён часта паказвае жэсты (себе) праз люстэрка.
- Мы прапанавалі (им) далучыцца да нашай супольнасці.
- Ці заўважыў ты, як яны слухаюць (её) і рэагуюць на словы?
- Ён папрасіў (тебя) растлумачыць гэта (ему) яшчэ раз.
- Мы павінныя слухаць (их), падтрымліваць (их) і вучыцца разам з (ими).
- Я хацеў (ей) усё растлумачыць, але яна (меня) не жадала слухаць.
- Ты можаш давяраць (мне), я вытлумачу (тебе) гэта пакрокава.
- Яна назірала за (им), але думала пра (себя) і пра (тебя).
- Яны спыталі (меня), ці можна распавесці пра гэта (тебе).
- Мы хочам прапанаваць гэтую ідэю (тебе) і абмеркаваць (её) з (ним).
- Ён паказаў (ей) некалькі жэстаў і папрасіў (её) паўтарыць (их).
- Ты думаеш пра (себя), але трэба памятаць і пра (их), бо (им) патрэбна падтрымка.
Практыкаванне. Што могуць значыць наступныя жэсты ў беларускай і рускай жэставай мове?
Практыкаванне. Што могуць значыць наступныя мульціковыя жэсты?
Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст і адказце на пытанні на развагу пасля кожнага абзацу.
Жэставая мова — гэта паўнавартасная сістэма камунікацыі, якою карыстаюцца глухія людзі і тыя, хто з імі працуе або жыве. Яна дазваляе абменьвацца інфармацыяй без гукаў, выкарыстоўваючы рухі рук і ківомігі, а таксама позіркі і паставы цела. Кожны жэст мае пэўнае значэнне, і нярэдка жэсты замяняюць словы цалкам.
Гісторыя жэставай мовы пачынаецца яшчэ ў старажытнасці. У некаторых манастырах манахі карысталіся жэстамі замест слоў падчас перыядаў маўчання. У розных культурах узнікалі свае адмысловыя жэсты для перадачы інфармацыі без слоў. Асабліва вядомая праца французскага абата Шарля Мішэля дэ л’Эпэ ў XVIII стагоддзі: ён стварыў школу для дзяцей з парушэннямі слыху, дзе навучанне адбывалася на жэставай мове. Менавіта тады гэтая мова пачала фарміравацца як асобная, са сваімі правіламі, сінтаксісам і дактыльным алфавітам для перадачы літар.
Пытанні:
- Чаму жэставую мову называюць паўнавартаснай сістэмай камунікацыі?
- Як, на вашу думку, узнікалі першыя жэсты?
- Чаму праца абата дэ л’Эпэ лічыцца важнай у гісторыі жэставай мовы?
Сёння існуе шмат нацыянальных і рэгіянальных варыянтаў мовы жэстаў: французская, амерыканская, брытанская, польская, руская і іншыя. Глухія людзі разумеюць адно аднаго, калі карыстаюцца аднолькавай сістэмай знакаў. Аднак жэсты, вядомыя ў адной краіне, могуць быць незразумелымі ў іншай, таму вывучэнне чужой жэставай мовы патрабуе столькі ж намаганняў, колькі і вывучэнне любой гукавой мовы.
На жаль, у некаторых краінах жэставая мова застаецца ў прыгнечаным становішчы: яе не прызнаюць афіцыйна, у школах для дзяцей з парушэннямі слыху навучанне часта вядзецца толькі слоўнай мовай, і дзеці пазбаўленыя магчымасці вучыцца на мове жэстаў. Гэта істотна абмяжоўвае іх права на адукацыю і паўнавартаснае жыццё.
Пытанні:
- Чаму жэсты ў розных краінах могуць быць рознымі?
- Як адсутнасць афіцыйнага прызнання жэставай мовы ўплывае на жыццё глухіх людзей?
Папулярызацыя жэставай мовы — важны крок да роўнасці і інклюзіі. Яна спрыяе зносінам паміж глухімі і тымі, хто чуе, стварае новыя магчымасці для адукацыі і працы, адкрывае доступ да культуры. Напрыклад, спектаклі, кінапаказы і фестывалі на жэставай мове дазваляюць глухім людзям атрымліваць эстэтычнае задавальненне на аднолькавых правах з іншымі.
Шляхі падтрымання жэставай мовы ўключаюць навучанне дзяцей карыстацца жэстамі з ранняга ўзросту, падрыхтоўку кваліфікаваных перакладчыкаў, стварэнне відэаматэрыялаў і анлайн-курсаў, наладжванне грамадскіх мерапрыемстваў з перакладам на жэставую мову. Важна таксама, каб людзі, якія чуюць, мелі магчымасць вывучаць жэставую мову ў школах і ўніверсітэтах.
Жэставая мова — прыгожая і выразная, яна не толькі перадае інфармацыю, але і паказвае эмоцыі, пачуцці, настрой. Яна адыгрывае вялікую ролю ў сучасным жыцці, з’яўляючыся сапраўдным сродкам яднання людзей, незалежна ад таго, чуюць яны ці не.
Пытанні:
- Як Вы лічыце, як папулярызацыя жэставай мовы можа дапамагчы грамадству?
- Якія метады падтрымання жэставай мовы вам падаюцца найбольш эфектыўнымі?
Граматыка: Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання
Памятка
- Незакончанае трыванне — што рабіць? → яны (цяперашняя форма) → замяніць -ць на -чы(-ся): казаць → яны кажуць → кажучы
- Закончанае трыванне — што зрабіць? → ён (мінулагодная форма) → дадаць -шы(-ся): сказаць → ён сказаў → сказаўшы
- Калі дзеяслоў зваротны, -ся захоўваецца.
📝 Практыкаванне. У кожным сказе ад дзеяслова ў дужках утварыце дзеепрыслоўе закончанага або незакончанага трывання, звяртаючы ўвагу на кантэкст.
- Настаўнік жэставай мовы, (тлумачыць) правілы дактыльнага алфавіту, прыводзіў прыклады іх ужывання.
- (Вывучыць) некалькі новых жэстаў, вучаніца пачала выкарыстоўваць іх у размове з сябрам.
- Перакладчык, (дапамагаць) глухому госцю, перадаваў сэнс кожнай фразы дакладна і эмацыйна.
- (Размаўляць) на жэставай мове, яны не заўважылі, як прайшло некалькі гадзін.
- Мастак, (стварыць) карціну з людзмі, што размаўляюць на мігі, выклаў яе ў Сеціва.
- (Паказваць) складаныя словы, яна адначасова тлумачыла іх значэнне.
- Дзяўчынка, (навучыцца) жэстам для вітання, паказала іх бацькам.
- (Глядзець) спектакль на жэставай мове, наведвальнікі тэатра атрымлівалі сапраўднае задавальненне.
- Студэнты, (працаваць) з сурдаперакладчыкам, хутка асвоілі асноўныя жэсты.
- (Прызначыць) сустрэчу ў цэнтры глухіх, яны спазніліся, але прыйшлі з падарункамі.
- Педагог, (падрыхтавацца) да заняткаў, прынёс плакаты і карткі з жэстамі.
- (Даведвацца) пра культуру глухіх, вучні пачалі лепш разумець ролю жэстаў у камунікацыі.
- Супрацоўнікі музея, (запрасіць) перакладчыка жэставай мовы, зрабілі экскурсію даступнай для ўсіх.
- (Займацца) з глухімі дзецьмі, валанцёры адчулі, што іх праца вельмі важная.
- Арганізатар, (наладзіць) фестываль на жэставай мове, атрымаў шмат падзяк.
- (Прывітацца) з усімі ўдзельнікамі жэстамі, ён адразу выклікаў сімпатыю.
- (Падтрымліваць) адзін аднаго, група хутка дасягнула значнага прагрэсу.
- (Паглыбіцца ў навучанне) жэстам, яна пачала чытаць пра граматыку жэставай мовы.
- Пісьменнік, (апісаць) герояў, якія карыстаюцца жэстамі, зрабіў апавяданне больш набліжаным да рэчаіснасці.
- (Выкарыстоўваць) ківомігі і рухі цела, глухія перадаюць не толькі словы, але і эмоцыі.
Практыкаванне. Выкажыце сваю здагадку наконт таго, што могуць значыць пададзеныя ніжэй жэсты.
Дыктоўка
📝 Практыкаванне. Запішыце сказы, што прадыктуе настаўнік
- Мы вучымся карыстацца жэставай мовай, каб лепш разумець адзін аднаго.
- У школе для дзяцей з парушэннямі слыху вучні размаўляюць на мігі.
- Для перадачы думак яны выкарыстоўваюць рухі рук і ківомігі.
- Кожны жэст мае сваё значэнне і можа даклада перадаць тыя ж сэнсы, што і слоўная мова.
- Глухія людзі разумеюць аднаго аднаго, калі карыстаюцца аднолькаваю сістэмаю жэстаў.
- Нельга адмаўляць, што гэта мова са сваімі правіламі і граматыкай.
- У ёй існуе дактыльны алфавіт для літар, каб перадаваць імёны і новыя словы.
- Школа для дзяцей з парушэннямі слыху дапамагае ім атрымаць адукацыю.
- Настаўнікі стараюцца навучыць дзяцей карыстацца жэстамі з ранняга ўзросту.
- Жэставая мова дапамагае камунікаваць у любых жыццёвых сітуацыях.
- Яна дазваляе выказваць думкі дакладна і эмацыйна.
- Мова жэстаў прыгожая і зразумелая нават тым, хто яе толькі пачынае вывучаць.
- Нават людзі, што чуць, могуць трансляваць свае эмоцыі праз жэсты падчас размовы.
- Учора мы глядзелі паказ на жэставай мове ў гарадскім тэатры і былі ў моцным захапленні.
📘 Практыкаванне. Устаўце дзеясловы ў дужках у слушнай форме цяперашняга часу
А1–А2:
- Мы (размаўляць) ___ на жэставай мове падчас экскурсіі.
- Дзеці (вучыцца) ___ дактыльнаму алфавіту ў школе.
- Ці (паказваць) ___ ты гэтыя жэсты, калі тлумачыш новае слова?
- Ён (разумець) ___ кожны жэст і яго значэнне.
- Яна (дапамагаць) ___ глухім дзецям у гуртку.
- Мы (выкарыстоўваць) ___ рухі рук і ківомігі для перадачы сэнсу новых словаў.
- Ці (любіць) ___ ты паказваць пачуцці праз незвычайныя жэсты?
- Глухія сябры (разумець) ___ адно аднаго “з паўжэста”.
- Я (глядзець) ___ відэаінструкцыі па жэстах штодзень.
- Настаўнік уцямна (тлумачыць) ___ правілы мовы жэстаў на занятках.
- Ці (ведаць) ___ Вы, што жэсты могуць замяняць цэлыя словазлучэнні?
- Яны (карыстацца) ___ жэстамі ў штодзённых сітуацыях.
- Ты (вучыцца) ___ разам са сваім знаёмым на курсах жэставай мовы?
- Мы (размаўляць) ___ на мігі, калі вакол шмат шуму.
- Я (паказваць) ___ сябрам новыя жэсты, якія вывучыў надоечы .
B1–B2:
- Дасведчаныя настаўнікі (ствараць) ___ новы курс па жэставай мове для дарослых.
- Перакладчыкі (падтрымліваць) ___ сувязь з супольнасцю глухіх.
- Ці (усведамляць) ___ ты, наколькі важна ведаць мову жэстаў?
- Глухія людзі (адчуваць) ___ сябе ўпэўнена, калі іх разумеюць.
- Мы (даследаваць) ___ уплыў мімікі прамоўцы на разуменне сэнсу ягоных жэстаў.
- Настаўнік (імкнуцца) ___ навучаць дзяцей праз уцямныя прыклады.
- Ці (удзельнічаць) ___ ты у тэатральных паказах на жэставай мове?
- Яны (вітаць) ___ гасцей, выкарыстоўваючы жэсты і ківомігі.
- Мы (спалучаць) ___ традыцыйнае навучанне з заняткамі па жэставай мове.
- Вы (прыкладаць) ___ шмат намаганняў, каб авалодаць гэтаю моваю.
📘 Практыкаванне. Устаўце слушную форму займенніка па-беларуску
- Настаўніца патлумачыла (им) значэнне кожнага жэста і паказала (им) відэа.
- Мы навучылі (их) вітацца на мове жэстаў і падзякавалі (им) за ўдзел.
- Яна распавяла (нам) пра (себя) і пра сваю працу ў школе для дзяцей з парушэннямі слыху.
- Ты можаш паказаць гэты жэст (ему), і ён (тебя) зразумее.
- Мы падзяліліся з (ней) матэрыяламі для навучання.
- Настаўнік заўважыў (их) у зале і павітаўся з (ними).
- Я ўбачыў (её) на паказе і падышоў да (её) пасля выступу.
- Я перадаў (ей) карткі з дактыльным алфавітам.
- Мы прапанавалі (тебе) далучыцца да гуртка.
- Ён паказаў (ей) новыя жэсты і папрасіў (её) паўтарыць (их).
- Мы слухалі (его) ўважліва і задавалі (ему) пытанні.
- Дзеці заўсёды радуюцца, калі (им) паказваюць нешта новае.
- Настаўнік запрасіў (её) на майстар-клас і пазнаёміў з (ней) іншых удзельнікаў.
- Я хачу параіць (тебе) гэты курс, даслаўшы (тебе) спасылку на (его).
- Мы падтрымліваем (их) і намагаемся дапамагаць (им) ва ўсім.
- Настаўнік жэставай мовы паказаў (ей) новы жэст і папрасіў паўтарыць яго.
- Яна часта распавядае (мне) пра (себя), калі мы размаўляем на мігі.
- Сёння перакладчык дапамог (мне) зразумець гісторыю, якую глухі хлопчык расказваў пра (себя).
- Мы арганізавалі сустрэчу, каб пазнаёміць (тебя) з навучэнцамі школы для глухіх.
- Яна глядзела на (себя) праз люстэрка і практыкавала рухі рук.
- Я заўсёды намагаюся падтрымліваць (себя), нагадваючы (себе) пра свае мэты.
- Праз (меня) настаўнік падзякаваў (тебе) і сказаў, што (тебе) варта працягваць навучанне.
- Я спытаў (тебя), ці можаш ты паказаць новы жэст для слова “сябар”.
- Ён расказаў (мне) пра (себя), і гэта (меня) вельмі ўразіла.
- Калі ты хочаш, я магу навучыць (тебя) некалькім лёгкім жэстам.
- Мы з настаўнікам доўга абмяркоўвалі (тебя) і тваю працу ў супольнасці глухіх.
- Яна перадала (тебе) кнігу пра мову жэстаў, каб ты мог палепшыць свае навыкі.
- Ты можаш давяраць (мне) і быць упэўненым, што я дапамагу (тебе).
- Я падрыхтаваў відэа і даслаў яго (тебе).
- Падчас заняткаў мы вучыліся апісваць (себя) з дапамогай ківомігаў і жэстаў.
- Ён папрасіў (меня) паказаць жэст для слова “дзякуй”.
- Ты часта забываешся на (себя), дапамагаючы іншым, але пра (себя) важна памятаць.
- Я заўважыў, як яна ўсміхаецца (тебе), калі камунікуе з табою жэстамі.
Практыкаванне. Апішыце, што адбываецца ў пададзеным ніжэй коміксе пра глухое медзведзянё.
Практыкаванне. Паўтарыце словы з дапамогаю інтэрактыўнага практыкавання.
Граматыка: Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання
📝 Практыкаванне. У кожным сказе ад дзеяслова ў дужках утварыце дзеепрыслоўе закончанага або незакончанага трывання, звяртаючы ўвагу на кантэкст.
Памятка
- Незакончанае трыванне — што рабіць? → яны (цяперашняя форма) → замяніць -ць на -чы(-ся): казаць → яны кажуць → кажучы (говоря)
- Закончанае трыванне — што зрабіць? → ён (мінулагодная форма) → дадаць -шы(-ся): сказаць → ён сказаў → сказаўшы (сказав)
- Калі дзеяслоў зваротны, -ся захоўваецца: радавацца → радуючыся.
- Настаўніца, (паказаць) вучням жэст для слова “сябар” 🤝, адразу растлумачыла яго значэнне.
- (Засвоіць) асноўныя правілы жэставай мовы 📘, навучэнцы пачалі свабодна камунікаваць.
- (Вывучаць) дактыльны алфавіт 🔤, вучаніца запамінала літары праз рухі рук ✋.
- Дзяўчынка, (даведацца) пра новы жэст 👧, адразу паказала яго сяброўцы.
- (Сустракаць) глухіх гасцей жэстамі 🙌, арганізатары стварылі прыязную атмасферу.
- (Слухаць) перакладчыка 👂, прысутныя разумелі нават складаныя тэксты.
- Хлопчык, (паспрабаваць) выказаць думку жэстамі 💭, адчуў сябе больш упэўненым.
- (Навучыцца) жэстам для выказвання эмоцый 🥰😮, вучні пачалі дэманстраваць радасць і здзіўленне.
- Студэнтка, (падрыхтаваць) прэзентацыю 🎤 на жэставай мове, прэзентавала яе перад вялікаю аўдыторыяй.
- (Практыкавацца) кожны дзень 📅, яна хутка авалодала складанымі рухамі рук 👐.
- (Глядзець) фільм 🎬 з сурдаперакладам, глухія атрымлівалі задавальненне ад сюжэта.
- Настаўніца, (падтрыліваць) вучня 🤗, паказвала яму, што памылкі — частка навучання.
- Хлопчык, (пакажаць) жэст для слова “дзякуй” 🙏, атрымаў жэст у адказ ад свайго глухога сябра.
- (Удзельнічаць) у занятках 🏫, валанцёры навучыліся разумець патрэбы глухіх.
- Пісьменнік, (стварыць) герояў ✍️, якія карыстаюцца жэставай мовай, зрабіў тэкст больш талерантным.
- (Звяртаць увагу) на ківомігі🙂, вучні разумелі адценні значэнняў слоў ❤️.
Практыкаванне. Адкажыце на наступныя пытанні
- Як часта Вы бачыце людзей на вуліцах, што карыстаюцца жэставай моваю? Ці сустракалі Вы калі-небудзь глухіх людзей на працы? 👥Ці спрабуеце Вы пры першай магчымасці пачаць камунікацыю з глухімі людзьмі?
- Якія жэсты былі для Вас найскладанейшымі для вывучэння? ✋
- Што найбольш, на Ваш погляд, можа перашкаджаць пры камунікацыі паміж глухімі людзьмі? Ці магчымая камунікацыя паміж глухім чалавекам і чалавекам, што чуе і зусім не валодае жэставаю моваю?🌍
- Як, на Вашу думку, можна зрабіць працоўнае месца даступнейшым і камфортнейшым для глухіх супрацоўнікаў? 🏢
📝 Практыкаванне. Запішыце па-беларуску сказы, зашыфраваныя смайлікамі. Кожны сказ змяшчае дзеяслоў.
- 👦😋🍎
- 👧➡️🏫
- 👩📖📚
- 👨✍️💻🕒
- 👧👦⚽🌳
- 🐶🚶♂️👨➡️🏡
- 👩🛒🥖🥛🍏
- 👨😂📺🍵
- 👩🎹🎶🎤🙂
- 👦🚲➡️🏞️🌞
- 👨👩☕🍪💬😊
- 👧📱💬👭🎉
- 👦➡️🏫✍️📚📖
- 👩🍳🥘➡️👨👧👦
- 👦🛌💤➡️🌞😊
✅ Развязак
- Хлопчык есць яблык.
- Дзяўчынка ідзе ў школу.
- Жанчына чытае кнігу.
- Мужчына піша на камп’ютары ўвечары.
- Дзяўчынка і хлопчык гуляюць у футбол у парку.
- Сабака шпацыруе з мужчынам дадому.
- Жанчына купляе хлеб, малако і яблыкі.
- Мужчына глядзіць тэлевізар і п’е гарбату.
- Жанчына грае на піяніна і спявае з задавальненнем.
- Хлопчык едзе на ровары ў лес у сонечны дзень.
- Мужчына і жанчына п’юць каву з печывам і размаўляюць весела.
- Дзяўчынка піша сяброўцы паведамленне ў тэлефоне і радуецца святу.
- Хлопчык ідзе ў школу і піша ў сшытку і кнізе.
- Жанчына гатуе суп і частуе мужчыны і дзяцей.
- Хлопчык спіць, а каб прачнуцца шчаслівым.