Беларускія традыцыі (А1)

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Версія ад 14:59, 21 красавіка 2026, аўтар A.t.undoca (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

ChatGPT Image 21 апр. 2026 г., 14 40 40.png


📝 Практыкаванне. Дапоўніце сказы сваімі словамі.

  1. 😊 Сёння я адчуваю …
  2. ☀️ Сёння рáненька я …
  3. 💻 Сёння я маю працаваць над …
  4. 📱 На працы я часта пішу …
  5. 🧠 Сёння я думаю пра …
  6.  🚶 Пасля працы я люблю …
  7. 🛒 Сёння мне трэба пайсці …
  8.  🍽️ На сняданак я ела …
  9. 🎧 Калі я стамляюся, я слухаю …
  10. 📚 Зáраз я …
  11.  🌙 Увечары я звычайна …
  12. 👩‍💼 У сваёй працы я люблю …
  13. 🤝 Сёння я размаўляла з …
  14. 🌸 Апошнім часам мяне цéшыць…
  15. ✨ Заўтра я планýю…

📝 Практыкава́нне. Паста́ўце дзеясло́вы ў ду́жках у слу́шную фо́рму цяпе́рашняга ча́су.

Дзеясло́вы: святкава́ць, спява́ць, рабі́ць, любі́ць, бачы́ць, упрыго́жваць, збіра́ць

  1. 🌿 Купа́лле мы звыча́йна (святкава́ць) за го́радам каля́ ракі́.
  2. 🎶 Бабу́ля ча́сам (спява́ць) стары́я беларус́кія пе́сні, калі́ мы ра́зам.
  3. 🕯️ Я пе́рад Каля́дамі заўсё́ды (рабі́ць) не́шта сваі́мі рука́мі для до́ма.
  4. 🥖 Ты на свя́ты чáсам (рабі́ць) нешта  сваі́мі рука́мі ці папро́сту адпачыва́еш?
  5. 🌾 Яны́ ко́жную во́сень (збіра́ць) я́блыкі і гаро́дніну на лéцішчы.
  6. 🏡 Вы пе́рад Вялі́каднем (упрыго́жваць) кватэ́ру ці нічо́га не (рабіць)?
  7. 🥚 Яна́ звыча́йна (рабі́ць) святочныя стравы і фарбу́е я́йкі разам з сям’ёй.
  8. 🎻 Мы на свя́тах ча́ста (спява́ць) і танцу́ем ра́зам.
  9. 🌸 Ты вясно́й (упрыго́жваць) дом кве́ткамі ці не нáдта (любіць) гэ́та?
  10. 👨 Дзед (рабі́ць) ро́зныя рэ́чы з дрэ́ва во́льным часам.
  11. 👧 Дзяўчы́нкі на Купа́лле звыча́йна (збіра́ць) кве́ткі і (рабіуь) вянкі́.
  12. 🔥 Ён з сябра́мі ко́жны год (святкава́ць) Купа́лле каля́ во́гнішча.
  13. 🎶 Ці (спява́ць) Вы на сяме́йных свя́тах народныя пе́сні?
  14. 🍞 Ма́ці ча́ста (рабі́ць) для свята ўсё, каб было прыгóжа.
  15. 🪺 Мы пе́рад свя́тамі заўсё́ды (рабі́ць) не́шта ра́зам, каб было́ ўту́льна.
  16. 🌼 Яны́ на Сёмуху (упрыго́жваць) дом галі́нкамі і кве́ткамі.
  17. 🧑 Ці (любі́ць) Вы такія народныя святы?
  18. 👦 Хло́пчык уве́чары (бачыць) во́гнішча і до́ўга глядзі́ць на яго́.
  19. 🎉 Я заўсё́ды (святкава́ць) Каля́ды́ ў сяме́йным ко́ле.
  20. 👀 Мы ча́ста (бачы́ць) такія трады́цыі ў вёсках.

📘 Табліца. Паказальны займеннік “гэты” ў назоўным склоне:

Род Форма
👨 Мужчынскі гэты
👩 Жаночы гэтая
⚪ Ніякі гэта
👥 Множны лік гэтыя

📝 Практыкаванне. Устаўце прыдатную форму займенніка (гэты, гэтая, гэта, гэтыя).

Тэма: Беларускія традыцыі

  1. 🌿 ___ свя́та мы звыча́йна адзнача́ем ле́там каля́ ра́кі́.
  2. 🔥 ___ во́гнішча гары́ць усю́ ноч на Купа́лле.
  3. 🎶 ___ пе́сні мы спява́ем ра́за́м з сябра́мі.
  4. 👧 ___ дзяўчы́нка за́раз пляце́ вяно́к з кве́так.
  5. 🌸 ___ кве́ткі мы збіра́ем у по́лі ле́там.
  6. 🏡 ___ дом ста(й)і́ць у вё́сцы каля́ ле́су.
  7. 🥚 ___ я́йка мы фарбу́ем на Вялі́кдзень.
  8. 👩 ___ жанчы́на гату́е свято́чную вячэ́ру.
  9. 🍞 ___ хлеб мы ямо́ ра́зам за стало́м.
  10. 👨 ___ мужчы́на распа́львае во́гнішча.
  11. 🌾 ___ палі́ выгляда́юць ве́льмі прыго́жа ўво́сень.
  12. 🧺 ___ ко́шык мы бярóм з сабо́ю ў царкву́.
  13. 👵 ___ бабу́ля раска́звае пра стары́я трады́цыі.
  14. 🎻 ___ му́зыка гучы́ць на вясе́ллі.
  15. 🌳 ___ дрэ́ва расце́ каля́ на́шай ха́ты.
  16. 👦 ___ хло́пчык глядзі́ць на аго́нь і слу́хае пе́сні.
  17. 🎉 ___ святы́ мы заўсё́ды адзнача́ем рáзам з сямʼёю.
  18. 🥖 ___ пірагі́ мы гату́ем пе́рад свя́там.
  19. 🕯️ ___ све́чка гары́ць на свято́чным стале́.
  20. 👨‍👩‍👧 ___ сямʼя́ збіра́ецца ра́зам у гэ́ты дзень.
  21. 🌼 ___ кве́тка ляжы́ць на вянку́.
  22. 🏞️ ___ ме́сца мы ча́ста выбіра́ем для свя́та.
  23. 🎶 ___ пе́сня гучы́ць ве́льмі прыго́жа.
  24. 👧 ___ дзе́ці гуля́юць каля́ до́ма.
  25. 🔥 ___ аго́нь грэ́е нас уве́чары.
  26. 🍯 ___ мёд мы ямо́ з хле́бам. Выхóдзіць вéльмі смáчна!
  27. 🏡 ___ ха́ты стая́ць по́бач адна́ з адно́й.
  28. 👩 ___ ма́ці заўсё́ды гату́е не́шта сма́чнае.
  29. 🌿 ___ трады́цыі мы па́мятаем і лю́бім.
  30. 🎊 ___ свя́та мы чака́ем ко́жны год.

📍 Месны склон

📘 Тып асновы ✨ Канчатак 🌼 Прыклад
цвёрдая аснова, якая можа быць мяккаю сад → у садзе
зацвярдзелая аснова або ц вежа → на вежы, палац → у палацы
мяккая аснова дзень → у дні

📝 Практыкаванне. Пастаўце назоўнікі ў месны склон з прыназоўнікамі на, у, пры, па.

Тэма: Беларускія традыцыі

  1. 🔥 вогнішча → пры вогнішч...
  2. 👕 кашуля → у кашул…
  3. 🏠 хата → у хац…
  4. 🌾 поле → у пол…
  5. 🌲 лес → у лес…
  6. 🎶 песня → у песн…
  7. 👵 бабуля → пры бабул…
  8. 🍞 хлеб → на хлеб…
  9. 🍯 мёд → у мёдз…
  10. 🌳 дрэва → на дрэв...
  11. 🎤 спеў → у спев…
  12. 🎉 свята → на свят…
  13. 🌾 жыта → у жыц…
  14. ❤️ сэрца → у сэрц…
  15. 🧠 успамін → ва ўспамін…
  16. 🛖 двор → у двар…
  17. 🪟 акно → на акн…
  18. 🪑 стол → на стал…
  19. ⛪ царква → у царкв…
  20. 🕊️ душа → у душ…
  21. 🌬️ вецер → на ветр…
  22. ☀️ сонца → на сонц…
  23. 🌌 неба → на неб…
  24. 🌳 бяроза → на бяроз…
  25. 🧶 салома → у салом…
  26. 🎭 абрад → у [в] абрадз…
  27. 🍽️ вячэра → пры вячэр…
  28. 🎵 традыцыя → у традыцы(й)...